![]() |
6.99 р.
Вага: 660 г
Памеры: 145x215 мм
|
Раман, аповесць. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 463 с. – (Школьная бібліятэка).
ISBN 978-985-02-1112-5
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921 – 2004) увайшлі раман "Злая зорка" і аповесць "Сатанінскі тур".
ЗМЕСТ
Абвостранае пачуццё сучаснасці. Алесь Бельскі
Злая зорка. Раман
Сатанінскі тур. Аповесць
Абвостранае пачуццё сучаснасці (урывак)
Пісьменнік не можа існаваць па-за часам, ён уключаны ў жыццё і соцыум (грамадства). Зрэшты, добра вядома, што чалавек, які апынуўся ў абмежаванай прасторы, да прыкладу, у цёмнай пячоры, страчвае адчуванне рэальнасці і часу. Пісьменнік не мае права жыць у нейкім вакууме – ізаляванай прасторы, адлучанай ад навакольнай рэчаіснасці, бо ў такім выпадку яму пагражаюць грамадзянская глухата, душэўная слепата, аморфнасць або бяздзейнасць. Мабыць, па гэтай прычыне Міхаіл Прышвін лічыў, што "ва ўсякім сапраўдным таленце ёсць асаблівае пачуццё сучаснасці".
Іван Шамякін – творца незвычайнай духоўнай і творчай актыўнасці – заўсёды выходзіў на самыя вострыя тэмы сучаснасці, уздымаў і асэнсоўваў надзённыя праблемы жыцця. Беручыся за распрацоўку той ці іншай сучаснай тэмы, І. Шамякін меў выразную маральна-этычную пазіцыю, а таксама дэманстраваў сацыяльную крытычнасць, глыбока ўдумлівы падыход да рэчаіснасці. Нават калі ён пісаў пра блізкае ці далёкае мінулае, то звяртаўся ў думках да сучаснасці. "Сучаснасць выяўляецца не столькі ў самім жыццёвым матэрыяле, колькі ў адносінах да яго аўтара, у яго грамадзянскай і мастакоўскай пазіцыі", – пісаў Канстанцін Паўстоўскі. І хоць вельмі часта рэакцыя пісьменніка была хуткай і, можна сказаць, імгненнай на падзеі і з'явы сучаснасці, ён не спяшаў бяздумна за чарговымі павевамі і зменамі, пазбягаў паспешлівых адказаў на пытанні жыцця і часу, імкнуўся сумленна і з грамадзянскай адказнасцю зірнуць на тое, што адбываецца, "з глыбіні свайго дня", адчуць і зразумець, што хвалюе чалавека, грамадства, народ. Даследчык Віктар Каваленка слушна адзначае: "Калі вызначаць характар творчасці І. Шамякіна па нейкай адной асаблівасці, то гэтай асаблівасцю, несумненна, будзе праблемнасць... За кожнай праблемнай жыццёвай канцэпцыяй пісьменніка адчуваюцца напружаны мастацкі роздум і пошукавая засяроджанасць".
У цэнтр увагі І. Шамякіна як сучаснага пісьменніка не магла не трапіць такая трагічная і лёсавызначальная падзея, як Чарнобыль.
Іван Шамякін – народны пісьменнік Беларусі. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Макаўскую сямігодку. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў (1940), працаваў у Беластоку. У 1940 – 1945 у Чырвонай Арміі – камандзір гарматы, затым камсорг дывізіёна. Удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. У 1945 – 1948 настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёну. З 1946 вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытуту. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1950). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, быў галоўным рэдактарам альманаха "Советская Отчизна".
Падрабязней пра аўтара ў Вікіпедыі.
Віртуальны музей Івана Шамякіна.