Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка 2

Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах
5.99 р.
Вага: 1290 г
Памеры: 165x245 мм



Мінск – Гародня, 2009. – 774 c. [20] с.: іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Гарадзенская бібліятэка. Людзі Беларусі: кн. 2, ч. 2).

ISBN 978-83-61617-84-6

Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны "сумленнем Беларусі", які праз сваю грамадскую і жыццёвую паставу, бескампрамісна сведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узнікла адчуванне асірацеласці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленняў беларусаў.

Ня гледзячы на тое, што незадоўга да смерці пабачыла свет аўтабіяграфічная кніга Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому", цалкам беларусы так і не спазналі да канца гэтую выдатную асобу. Акрамя вялікае творчае спадчыны пісьменніка па ім засталася вялікая колькасць дакументаў, ліставання. Гэтая кніга – спроба адкрыць невядомыя, але адначасова важныя акалічнасці жыцця і творчасці пісьменніка, дзе упершыню выкарыстоўваецца эпісталярная спадчына а таксама архіўныя дакументы.

Гэты том з'яўляецца лагічным працягам дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі, распачатага Сяргеем Шапранам у першай частцы.

ЗМЕСТ

"Але вось сябрам не здраджвалі..."
Справа супраць Б. Клейна. Справа супраць А. Карпюка

"Выкрывальніцкая хваля пайшла на спад"
1971 – 1972. "Абеліск". "Дажыць да світання"

"Удар проста ў сэрца"
1973. Ліст супраць А. Сахарава і А. Салжаніцына

"А хто застанецца пры пяхоце?"
1974 – 1977. Дзяржаўная прэмія СССР. "Воўчая зграя" (1974), "Яго батальён" (1975). "Кінематаграфічны" перыяд; "Восхождение" Л. Шапіцькі. Пераезд у Мінск

"...Вось і ўвесь сакрэт некаторых маіх поспехаў"
1978-мы – пачатак 1980-х. "Пайсці і не вярнуцца" (1978). Народны пісьменнік

"Езуіт Сяўрук цкуе пісьменніка з сусветным імем"
1980 – 1982. М. Дубянецкі: барацьба за "Мёртвым не баліць"

"Ваша праўда не адпавядае нашаму разуменню гісторыі"
1982 – 1986. "Знак бяды" (1981). Герой Сацыялістычнай Працы. Экранізацыя М. Пташука. Ленінская прэмія.

Адзіны шанец
"Кар'ер" (1985). "У тумане" (1986). Гарбачоўская перабудова

"Ён заўсёды быў, каб падаць руку..."
1988 – 1994. З. Пазьняк. Курапаты. БНФ

"Для мяне цяпер вельмі праблематычна дажыць з вечара да ранку"
Ліпень 1994-га – чэрвень 1998-га

"Несуцяшальны дыягназ"
"Аблава" (1988). "Сцюжа" (1969, 1991). "Пакахай мяне, салдацік..." (1995). Апавяданні

"Час Ш."
Чарговая кампанія шальмавання

"Так паступалі ў гады гітлерызму вялікія нямецкія пісьменнікі"
Чэрвень 1998-га – снежань 1999-га. Хельсінкі

"Яшчэ адна іпастась пісьменніка"
"Ваўчыная яма" (1998). Прыпавесці

"Не вер. Не бойся. Не прасі"
Студзень 2000-га. Мінск. "Засеўручаны" эфір

"Трэба жыць дома! Каб тое толькі было магчыма"
Люты 2000-га – снежань 2002-га. Германія

Біблійны сюжэт
2001 – 2002. І ізноў – цкаванне

"У Мінску спяць і бачаць, каб я стаў "невозвращенцем"
Снежань 2002-га – май 2003-га. Чэхія

"І ізноў была нядзеля, як тады, у 1941-м"
Май – чэрвень 2003-га. Мінск, Бараўляны

Уладзімір Някляеў. Чмель і вандроўнік
Прыпавесць

Васіль Быкаў падчас святкавання 100-годдзя Цёткі. Стары двор Шчучынскага раёна, ліпень 1967 г. Фота з кнігі ''Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка 2''

АЛЕ ВОСЬ СЯБРАМ НЕ ЗДРАДЖВАЛІ...

Хаця ў лёсе Васіля Быкава абазначыліся відавочныя перамены да лепшага (нават П. Машэраў адзначыць гродзенскага пісьменніка падчас аднаго інтэрв'ю ў цэнтральным друку – першы сакратар ЦК КПБ скажа, у прыватнасці: "Можно назвать десятки произведений, таких, как, скажем, "Глубокое течение" И. Шамякина, "Третья ракета" и "Обелиск" В. Быкова, поэмы А. Кулешова "Знамя бригады" и Р. Бородулина "Блокада", и целый ряд других, в которых талантливо показан наш человек на войне, его мужество и верность коммунистическим идеалам"), аднак менавіта ў гэты час пачынаюцца рэпрэсіі да яго найбліжэйшых гродзенскіх сяброў – Барыса Клейна і Аляксея Карпюка. Першы будзе спачатку звольнены з працы, а ў красавіку 1972 г. пазбаўлены і вучонай ступені кандыдата гістарычных навук, і вучонага звання дацэнта. А. Пяткевіч прыгадвае: "Калі быў рэпрэсаваны Клейн, Быкаў адразу пазваніў мне: "Давайце сустрэнемся". Мы гулялі па вуліцы, у Быкава дрыжэлі рукі. Ён расказваў, якім менавіта чынам збіраўся матэрыял на Клейна – запісы размоў рабіліся ў парку, у рэстаране, дома – запісвалі ўсюды!.. Мы доўга тады хадзілі. Як я разумею, яму проста трэба было выгаварыцца. Я першы раз бачыў Быкава такім разгубленым. Гэта мяне вельмі ўразіла. Ён вельмі перажываў. Клейн быў яго сябрам. Да таго ж Быкаў быў уражаны падрыхтаванасцю сістэмы да высочвання людзей. Да гэтага часу ён нават не ўяўляў, што інфармацыю можна збіраць настолькі масіравана". Сам жа Быкаў пазней успамінаў: "Когда я жил в Гродно, у меня был друг историк, защищавший кандидатскую диссертацию в Вильнюсском университете, его фамилия Клейн. Как-то он узнал, что его научный руководитель изгнан с работы, исключен из партии. Клейн ехал из Ленинграда в Гродно, между поездами в Вильнюсе, где жил профессор, у него было три часа, и он решил, что, наверное, стоит поговорить с ним, высказать свое сочувствие, утешить его. А профессор, от которого все друзья отказались, не ходили к нему, даже не здоровались, засомневался в чистоте помыслов своего ученика, заподозрил, что он подослан. Это для проверки меня, решил профессор, и, поколебавшись какое-то время, пошел в КГБ и заявил о визите Клейна. И вдруг Клейн говорит мне: "Завтра меня вызывают в горком". Его долго не было, наконец появился и сообщает: "Меня исключили из партии". – "За что?" – "За перерождение". Обложили его после похода профессора в КГБ со всех сторон. "Понимаешь, какое дело, – говорил он мне, – все абсолютно точно изложено, все мои крамольные мысли, даже то, что я высказывал жене на кухне. Все записано один к одному, никаких натяжек". Потом стало ясно, что когда на верхнем этаже соседи уехали в отпуск, наблюдатели сняли паркетину и сунули один жучок в светильник в комнате, другой на кухне, напичкали ими всю квартиру. В течение нескольких месяцев все фиксировали".

Дарэчы, праз дваццаць год гісторыя Клейна стане сюжэтам быкаўскага апавядання "Бедныя людзі". Праўда, сам Барыс Самуілавіч уносіць некаторыя ўдакладненні: "Бедные люди" – это литературный факт, в котором ничего менять нельзя. Но если фактическая первооснова требует уточнения, то это нужно было сделать. Кандидатскую диссертацию я защищал не в Вильнюсском университете, а в Институте истории Академии наук Литовской ССР. Человек, написавший в 1970 г. донос на меня, Евгений Дирвеле, литовец из Вильнюса, был не профессором, а доцентом-историком. Он не являлся моим научным руководителем и, соответственно, я не был его учеником. После войны он, как и я, окончил Ленинградский университет, хорошо говорил по-русски, доброжелательно относился ко мне во время моих архивных занятий. В те времена для "чужака" в Литве это была не мелочь. Поэтому когда у него случились неприятности, я хотел морально поддержать его, был с ним откровенен. А он действительно заподозрил, что я к нему "подослан", и решил "опередить" меня своим доносом в литовский КГБ. Оттуда его обширное письмо, соответственно обработанное, переслали в Минск, а потом оно фигурировало в моем деле в Гродно.

Еще неточность. Делясь с Василем тем, что произошло во время рассмотрения дела, я не мог говорить, что у них "все записано один к одному, никаких натяжек". Обвинители по моему делу не ссылались на материалы тайных "прослушек", зато они цитировали упомянутого Дирвеле и других авторов письменных доносов. Также приглашались живые "свидетели", которые показывали то, что от них хотели услышать. Об использовании технических средств слежения становилось известно с течением времени".

Васіль Быкаў з курсантамі Мінскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Ліпень 1982 г. Фота з кнігі ''Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка 2''

Супрацоўнікі КДБ параяць Быкаву "не поддерживать контакта с Клейном. Иначе, мол, его совместно с Карпюком подведут под статью о групповой антисоветчине, а наказание за это положено суровое". З таго часу сустрэчы Быкава і Клейна адбываюцца ўжо зрэдку. Апошні пасля напіша: "Мы простились с тяжелым чувством и разошлись в разные стороны. С этого момента наши встречи стали как бы случайными, разговаривать на людях мы избегали. Только и выпадало мне, что отвести душу с Алексеем, пока его самого не приперли к стенке". Хоць, як Барыс Самуілавіч даведаецца пазней, Быкаў, жадаючы дапамагчы сябру, звернецца да сакратара ЦК па ідэалогіі А. Кузьміна, але тое было не ў яго моцы.

Вельмі важная заўвага Б. Клейна: "Создавалось впечатление, что для полноты картины все же не хватало наших, уличающих других, признаний. Их у нас вымогали, но безуспешно. В справках парткомиссий отмечалось особо: "Нигде Клейн не расшифровывает, с кем конкретно вел антипартийные и антисоветские разговоры, кто разделял его взгляды". Ни в одном обвинительном документе в свой адрес я не встретил ссылки на уличающие меня хотя бы косвенные свидетельства Быкова или Карпюка. Людей без слабостей не бывает, и мы не исключение. Но вот друзей не предавали, от этого себя уберегли. Или Бог не допустил этого".

Прыкладна ў той жа час спрабуюць выключыць з партыі А. Карпюка – яго ўжо знялі з пасады сакратара аддзялення Саюза пісьменнікаў. Дарэчы, падчас разгляду справы Карпюка на пасяджэнні сакратарыята СП БССР М. Ткачоў, у прыватнасці, гаварыў: "У рабоце тав. Карпюка дапушчана і шэраг іншых недахопаў – перавелічэнне сваёй сакратарскай ролі ў жыцці аддзялення, адсутнасць самакрытычнасці, прынцыповай аб'ектыўнасці пры разглядзе твораў членаў аддзялення, імкненне надаць сярод грамадскасці галоснасць сваім памылковым выступленням". У сваю чаргу У. Гніламёдаў сцвярджаў: "У аддзяленні склалася нядобрая творчая атмасфера, у чым вялікая віна Карпюка. На В. Быкава ніхто не нападае. Ён – таленавіты пісьменнік, але пра развіццё яго, як і кожнага таленту, трэба клапаціцца, дапамагаць яму пазбаўляцца ад слабых бакоў у творчасці. Гэтага чамусьці не хоча зразумець Карпюк, калі размова ідзе пра творчыя недахопы таго ці іншага члена Гродзенскага аддзялення". Замест Карпюка Гродзенскае аддзяленне СП БССР узначаліць Быкаў – з мая 1971 па люты 1978 г., праўда, часова выконваць абавязкі сакратара абласнога аддзялення СП пачне ў маі 1970 г., трэба думаць, без асаблівага задавальнення, паколькі яшчэ ў лютым 1970 г. Карпюк паведамляў у заяве на імя сакратароў СП БССР, што "ў Гродзенскім аддзяленні няма каго выбраць сакратаром (Быкаў і Бічэль адмаўляюцца наадрэз)". Але, як падаецца, кіраўніцтва беларускага СП не вельмі давярае і Быкаву, паколькі, як напіша Васіль Уладзіміравіч у лісце да Д. Сімановіча ўжо ў студзені 1971 г., "по слухам, доносящимся из Минска, Гродненское отд. планируют закрыть – не могут подобрать верного секретаря, которого в Гродно не имеется в наличии и вроде не предвидится в будущем".

Аляксею Карпюку няма на што жыць у літаральным сэнсе слова. Быкаў напіша ў верасні 1970 г. у лісце да П. Кабзарэўскага: "У меня все слава богу, а вот А. Карпюк вот уже четвертый месяц без работы и без заработка. Пребывает в черном теле". "Несчастья обрушились на Карпюка, словно каменный обвал в горах. Первым делом его отстранили от работы секретарем областного отделения СП БССР (с окладом 80 рублей в месяц), различные редакции разом отказали во всех публикациях, из издательских планов были выброшены все карпюковские книги. А тут еще пришлось положить в онкологию жену-учительницу, на руках безработного остались двое детей-студентов и дочь-школьница. Жить стало не на что, кормить семью было нечем. Время от времени писал заявления в Литфонд об оказании материальной помощи, но помощь оказывалась маленькой суммой раз в году. Другой помощи ждать было неоткуда. Руководство Союза писателей БССР заняло выжидательную позицию, явно поставив ее в зависимость от результатов апелляций Карпюка в партийные органы. Друзья... Ближайший из них, доцент мединститута Б. Клейн, был также исключен из партии и лишился работы, автор этих строк, будучи беспартийным, подвергся жесткому прессингу партийных и охранительных органов, включая мордобой руками уголовных элементов и вызовы на профилактику в республиканское управление КГБ". Аднак руку дапамогі Карпюку працягваюць Быкавы (і перш за ўсё Надзея Андрэеўна), якія не аднойчы пазычаюць сям'і Аляксея Нічыпаравіча грошы, і гэта ў той час, калі практычна ўсе адвярнуліся ад Карпюка як ад пракажонага. Быкаў шукае розныя шляхі, як дапамагчы сябру, ёсць адно дакументальнае сведчанне – ён пісаў у ліпні 1970 г. да М. Ткачова, сакратара праўлення СП БССР: "А. Карпюку патрэбна матэрыяльная дапамога хоць бы ў выглядзе фінансіравання з выпадку творчай камандзіроўкі. Калі гэта немагчыма зрабіць на яго імя, дык я прашу аформіць такую камандзіроўку на мяне. Вельмі прашу Вас аб гэтым".

Іна Карпюк сведчыць: "Они защищали друг друга в самые страшные времена. Это были настоящие отношения". Раней яна прыгадвала: "Если бы не Вася, мы бы не выжили с тремя детьми. Когда Алексею Никифоровичу два года не давали работать, он поддерживал нас материально. И сам, и Надежда Андреевна, и Ирина Михайловна, когда она появилась в его жизни. А ведь не было надежды, что мы сумеем когда-нибудь вернуть эти деньги. Так поступили лишь Быковы и профессор Яков Мараш".

Васіль Быкаў падчас здымак фільма ''Абеліск''. Ліпень 1976 г. Фота з кнігі ''Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка 2''

Галоўная прычына, мякка кажучы, непрыемнасцяў Аляксея Нічыпаравіча заключаецца, здаецца, у тым, што ветэран і пісьменнік Карпюк, які не толькі прайшоў усю вайну, але і дайшоў да Берліна, не ўмеў маўчаць, калі трэба было казаць праўду. Сам пра сябе ён гаварыў яшчэ падчас V з'езда СП: "Мае словы, магчыма, будуць камусьці недаспадобы. Што ж, мне нічога не трэба. Як гаворыцца ў песні: "Жила бы страна родная, и нету других забот!" Я стаю на сваёй зямлі, ды яшчэ каб не гаварыў на ёй такога, чаго думаў, то навошта ж тады жыць?!" Дарэчы, Клейн прыгадваў у сувязі з прамовай сябра: "Он на своей земле вел себя по-хозяйски, а если кого критиковал, то невзирая на лица и чины. Шумную известность, даже за пределами СССР, принесла Карпюку его обличительная речь на съезде белорусских писателей 1966 г. Этой речи ему не простили никогда, ее поставили в один ряд с "подрывной пропагандой" пражских интеллектуалов". Пазней П. Машэраў упікне Карпюка менавіта за гэта – скажа падчас пасяджэння бюро ЦК КПБ: "Мы слушаем дело о выступлениях Карпюка на съездах и пленумах СП БССР! Вы, товарищ Карпюк, если и видели что-нибудь предосудительное, должны были, как настоящий коммунист, в первую очередь прийти сюда и выложить, что наболело, а вы как поступали? Заберетесь на трибуну и устраиваете шум на всю республику! Я, бывало, привезу из Москвы гостей в Союз писателей, а Карпюк с Быковым и Адамовичем повылезут на трибуну да на приезжих все вываливают. А мне каково? Хоть сквозь землю провались!" Машэраў скажа тое пасля таго, як у 1972 г. Аляксея Нічыпаравіча ўсё-такі выключаць з КПСС, больш таго, на яго паспрабуюць завесці крымінальную справу, згодна з якой той у гады вайны быццам быў завербаваны ў канцлагеры. Але ні Клейн, ні Быкаў не дадуць веры ў тое. І зноў Васіль Уладзіміравіч паспрабуе пашукаць аховы ў сакратара ЦК А. Кузьміна. Аднак дарэмна, Аляксандр Трыфанавіч заўважыць: "Главное, там роспись за марки. А уж немцы зря денег не платили..." "Был момент, когда Быков поверил, что Алексея наверняка посадят. И, по словам последнего, вывел такой итог: "Сидел ты в польской тюрьме, немецкой, теперь упекут тебя в нашу. Обложили тебя со всех сторон". И даже договаривался Василь с московскими друзьями-писателями, чтобы спрятать Карпюка на время в психбольницу и хотя бы таким способом, через знакомых врачей, раздобыть ему "охранную грамоту". На это, правда, Карпюк не пошел, хотя, по его же воспоминаниям, был близок к самоубийству".

А перад тым Карпюк атрымлівае ананімнае папярэджанне: "Уничтожайте самиздат!" І на ўсялякі выпадак "утопіць" некаторыя рукапісы, Клейн пазбавіцца ад артыкулаў з чэхаславацкай прэсы, на гэта Быкаў змрочна пажартуе: "Не беспокойтесь понапрасну, если они придут, то все принесут с собой". Іна Карпюк прыгадвае: "Звонок о том, что надо уничтожать самиздат, раздался у нас в квартире. Самиздат – это и "Крутой маршрут" Е. Гинзбург, и письма А. Солженицына (их было два – письма к IV съезду Союза писателей; одно исчезло во время негласного обыска у нас, другое до сих пор хранится), машинописный экземпляр книги А. Некрича "1941. 22 июня", "Теркин на том свете" (эта поэма А. Твардовского тогда по рукам ходила в Москве; а я даже в школу ее носила читать – какие же мы были глупые, не понимали, под каким наблюдением находимся!), даже автобиография Евтушенко была самиздатом... И вот этот звонок. Так Алексей, нагрузив целый мешок, пошел топить его в речке Городничанке".

Шмат пазней Быкаў напіша ў лісце да Іны Анатольеўны: "Я цяпер успамінаю, як мы жылі з ім у Гародні, і скажу, што добра і згодна жылі. Хаця (асабліва, як пачалося з Барысам [Б. Клейнам. – С. Ш.]) прэсінг на нашую згоду быў страшэнны, так хацелася ім нас раз'яднаць, каб, як шчанюкоў, прыдушыць упаасобку. Ды не атрымалася тое ў іх, хаця напсавалі нашае крыві нямала".

Цікава, што з цягам часу лёс некаторых мясцовых начальнікаў, якія імкнуліся паставіць крыж на Быкаву і яго сябрах, складзецца не лепшым чынам, – на дзіва, пакаранне яны панясуць яшчэ пры жыцці. "Генка" [член бюро Гродзенскага гаркама. – С. Ш.] погорел на различных махинациях. От должности мэра города его освободили, сделали директором строительного комбината. Поняв, что это только начало, он однажды напился и выстрелил из охотничьего ружья себе в рот.

Могильницкий к тому времени выбился в прокуроры республики. Устроил другу пышные похороны, способствовал прекращению его уголовного дела, но вскоре погорел и сам на известном витебском деле, после которого его уволили с работы и исключили из партии.

А потом наш областной центр потрясло дело высокопоставленных охотников.

...Секретарь обкома партии Ульянович, начальник управления КГБ Кузнецов и заместитель председателя облисполкома Пронько были ко всему еще заядлыми браконьерами. Эти удалые молодцы поехали в Беловежский заповедник, чтобы разжиться к Новому году дичью. Напились до того, что в глазах у них начало двоиться и троиться. В результате один горе-охотник, целясь в кабана, загнал жакан в живот Ульяновичу. [...]

Всех "ворошиловских стрелков" Машеров тотчас уволил с работы.

В том числе и Ульяновича. Но, как метко заметил наш мудрый Кондрат Крапива, бюрократы по отдельности не живут, существуют только клубами. Вот и этот человек, имея много друзей, очень скоро добился помилования и стал заместителем министра культуры. А выйдя на пенсию, возглавил Музей истории Великой Отечественной войны".

Іншы час быў сапраўды ўжо не за гарамі – калі антыбыкаўская кампанія мала-памалу пачала ісці на спад, пакуль урэшце не ператварылася ў сваю супрацьлегласць.

Сяргей Шапран, пачатак кнігі

"Размова ідзе пра адраджэнне рэдкага ў літаратуры жанру дакументальнага біяграфічнага летапісання, якое паспяхова апрабаваў у свой час В. Верасаеў на прыкладзе Пушкіна і Гогаля. Але аўтар кнігі пра Васіля Быкава пайшоў далей у тым сэнсе, што Верасаеў браў Пушкіна і Гогаля толькі "ў жыцці", абыходзіў, амаль не кранаўся творчасці, мяркуючы, што яна і без таго вядомая, тады як С. Шапран цудоўна злучыў "жыццё" і "творчасць", даўшы іх адной суцэльнай плынню. Гэта самы значны на сёння звод, які дае важкую падставу гаварыць пра кнігу як грунтоўную навуковую працу, што не проста папулярызуе, але і канцэптуалізуе спадчыну Васіля Быкава".

Валянцін Аскоцкі

"Задужа мала сказаць, што Васіль Быкаў для Беларусі – з'ява сакральная, якую трэба вызначаць у розных вымярэннях: літаратурна-эстэтычным, маральным, ідэалагічным і нават палітычным. Падуладныя чалавеку разумнаму, яны, тым не менш, другасныя ў параўнанні з тым, што выяўляе сэнс прысутнасці Быкава ў беларускім лёсе. Васіль Быкаў і ёсць сама Падзея-Беларусь, і яго жыццяпіс, рупліва падрыхтаваны Сяргеем Шапранам, запрашае кожнага адказнага суразмоўцу быкаўскага Слова да ўсведамлення гэтай найвышэйшай праўды. Мужны і трагічны лёс вялікага пісьменніка вымагае адолення менавіта такой, анталагічнай вышыні, дзе свой шлях мусіць быць у прафесіянала-літаратуразнаўцы, чытача-аматара і нават яе вялікасці ўлады –насуперак той далечыні, што палягае паміж палітычнай прагматыкай і ўяўнай эфемерыяй маральна-эстэтычных меркаванняў. Па шчырасці, у розныя часы быкаўскай крыжовай дарогі сама ўлада магла б ганарыцца тым, што мае апанента такога ўзроўню і маральнай бездакорнасці, як Васіль Быкаў. Усе быкаўскія пуцявіны беларушчыны пранікнёна знітаваныя ў таленавітай і глыбокай кнізе Сяргея Шапрана. Гэты плён высокага падзвіжніцтва няма з чым параўнаць у сучасным быкавазнаўстве і наўрад ці будзе магчыма зрабіць гэта ў будучым".

Іван Афанасьеў

"Можна сьмела назваць подзьвігам працу Сяргея Шапрана ў справе збору матэрыялаў, аналізу творчасьці Васіля Быкава. Гэта кніга фактычна – энцыкляпэдыя творчасьці Васіля Быкава. Гонар таму, хто спрычыніцца да ўнікальнай кнігі, будзе высокі".

Рыгор Барадулін


Раім таксама паглядзець:
Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах
5.99 р.

Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка 1

Гэтая кніга, па сутнасці, – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку.

Карпюк Аляксей. Развітанне з ілюзіямі
5.99 р.

Карпюк Аляксей. Развітанне з ілюзіямі

Гэтая кніга была падрыхтаваная да друку яшчэ самім аўтарам. У 1995 годзе, праз тры гады пасля яго смерці, яна была выкінутая з плана дзяржаўнага менскага выдавецтва. Тады яна мела назву "Чацвёртае вымярэнне". Цяперашняе выданне падаецца ў аўтарскім варыянце.

Быкаў Васіль. Бліндаж
3.49 р.

Быкаў Васіль. Бліндаж

У новую кнігу класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава ўвайшлі творы, невядомыя беларускаму чытачу – аповесьці "Бліндаж" і "Апошні баец". Абодва творы яднае тое, што дзеяньне ў іх адбываецца напачатку Вялікай Айчыннай вайны.