Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Шаранговіч Васіль. Ген жыцця

Шаранговіч Васіль. Ген жыцця
2.72 р.
Вага: 610 г
Памеры: 145x215 мм



Аўтабіяграфічная аповесць. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — 364 с. : іл. Цв. вокл.

ISBN 978-985-6852-88-9.

ЗМЕСТ

Сын каваля і артая М. Чарняўскі
Бацькі
Дзяцінства
Школьныя гады
Вясковыя святы
Нарачанскі край
Вёска Качаны
Дзед і бабка
Прыход “цывілізацыі”
Мядзельская школа. Выбар жыццёвага шляху
Доўгія студэнцкія гады. Мінскае мастацкае вучылішча
Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Першыя творчыя крокі
Пачатак самастойнага жыцця
Знаёмства з іншым светам
Заключэнне

Жыццё народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі рэспублікі, прафесара Васіля Шаранговіча — яскравы прыклад таго, як талент і апантаная працавітасць, велізарнае жаданне дасягнуць пастаўленай мэты і самаахвярнае служэнне ёй вывелі хлопчыка з глухой вёсачкі Качаны, што на Мядзельшчыне, на шырокі шлях мастацтва.

Змрочныя дні ваеннага маленства, гаротнае пасляваеннае існаванне сярод мудрых і спагадлівых вясковых людзей, нялёгкія, запоўненыя бясконцай працай гады студэнцкага юнацтва, пошукі свайго адметнага месца ў жыцці, сустрэчы з многімі выдатнымі асобамі, актыўная творчая і педагагічная дзейнасць — усё гэта паўстае са старонак аўтабіяграфічнай аповесці мастака “Ген жыцця”.


Раім таксама паглядзець:
Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах
5.99 р.

Шапран Сяргей. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах. Частка 1

Гэтая кніга, па сутнасці, – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку.

Мастацтва ў школе. Жывапіс, скульптура
5.99 р.

Мастацтва ў школе. Жывапіс, скульптура

Выяўленчае электроннае выданне ў фармаце Data-CD. Выпуск 1. Падрыхтавана ў адпаведнасці з школьнымі праграмамі агульнаадукацыйных і спецыялізаваных школ.

Баразна Міхаіл. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя
4.99 р.

Баразна Міхаіл. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя

Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. У кнізе змешчаныя ўнікальныя матэрыялы мастацка-выдавецкай практыкі, раней не прадстаўленыя шырокаму колу чытачоў.

Шаранговіч Васіль. Кніжная графіка, станковая графіка, акварэль, малюнак
7.66 р.

Шаранговіч Васіль. Кніжная графіка, станковая графіка, акварэль, малюнак

Васіль Шаранговіч – народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станковай графікі. За больш як сорак год актыўнай творчасці праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кнігаў, многія з каторых былі адзначаная рознага кшталту прэміямі і ўзнагародамі, у тым ліку чатырма дыпломамі і медалямі Францыска Скарыны.