Шаранговіч Васіль. Кніжная графіка, станковая графіка, акварэль, малюнак

Шаранговіч Васіль. Кніжная графіка, станковая графіка, акварэль, малюнак
7.66 р.
Вага: 840 г
Памеры: 210x290 мм



Фотаальбом / Уклад. і уст. арт. Н. В. Шаранговіч. – Мінск : Беларусь, 2008. – 112 с. : іл.

ІSBN 978-985-01-0808-1

Васіль Шаранговіч – народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станковай графікі. За больш як сорак год актыўнай творчасці праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кнігаў, многія з каторых былі адзначаная рознага кшталту прэміямі і ўзнагародамі, у тым ліку чатырма дыпломамі і медалямі Францыска Скарыны.

ЗМЕСТ

Уступны артыкул. Наталля Шаранговіч, мастацтвазнаўца

Кніжная графіка
Станковая графіка
Акварэль
Малюнак

Асноўныя творы
Біяграфічныя звесткі / Biography

У станковай графіцы Васіль Шаранговіч шырока ўжывае нацыянальныя мастацкія традыцыі, сімволіку і метафару. У 1986 за нізку гравюраў "Памяці вогненных вёсак" Васіль Шаранговіч быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі і бронзавым медалём трыянале "Майданэк-85" у Польшчы. Выставы мастака экспанаваліся ў многіх краінах Еўропы, Азіі і Амерыкі.

Сярод найбольш вядомых працаў – ілюстрацыі да паэмаў Якуба Коласа "Новая зямля" і Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш", а таксама афармленне кнігаў У. Караткевіча, З. Бядулі, Р. Барадуліна, І. Навуменкі ды іншых.

Шаранговіч Васіль. Фотаальбом. Я. Колас ''Новая зямля''. Ілюстрацыі. 2002 г. Акварэль

Раім таксама паглядзець:
Шаранговіч Васіль. Ген жыцця
2.72 р.

Шаранговіч Васіль. Ген жыцця

Змрочныя дні ваеннага маленства, гаротнае пасляваеннае існаванне сярод мудрых і спагадлівых вясковых людзей, нялёгкія, запоўненыя бясконцай працай гады студэнцкага юнацтва, пошукі свайго адметнага месца ў жыцці, сустрэчы з многімі выдатнымі асобамі, актыўная творчая і педагагічная дзейнасць — усё гэта паўстае са старонак аўтабіяграфічнай аповесці мастака.

Баразна Міхаіл. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя
4.99 р.

Баразна Міхаіл. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя

Выданне раскрывае станаўленне і развіццё вядомай не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі школы мастацтва кнігі. Яно ўключае творы мастакоў розных пакаленняў, адлюстроўвае розныя творчыя тэндэнцыі і стылістыкі. У кнізе змешчаныя ўнікальныя матэрыялы мастацка-выдавецкай практыкі, раней не прадстаўленыя шырокаму колу чытачоў.

Мастацтва ў школе. Жывапіс, скульптура
5.99 р.

Мастацтва ў школе. Жывапіс, скульптура

Выяўленчае электроннае выданне ў фармаце Data-CD. Выпуск 1. Падрыхтавана ў адпаведнасці з школьнымі праграмамі агульнаадукацыйных і спецыялізаваных школ.