![]() |
3.99 р.
Вага: 200 г
Памеры: 145x200 мм
|
Музычнае даследаванне. – Мінск : Кнігазбор, 2010. – 136 с.
ISBN 978-985-6976-52-3
ЗМЕСТ
Прадмова
Сігнальная музыка
Паходныя капэлы
Баявая духоўная музыка
Парадныя вайсковыя аркестры
Рыцарская паэзія
Рыцарскі эпас
Мірны рыцарскі побыт
Народныя спевы пра рыцараў
Літаратура
Прадмова
Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У "Слове пра паход Ігаравы" пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: "под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены".
Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездарма Ф. Скарына ў прадмове да "Кнігі 2-га закону Маісеева" апісаў важнасць разумення рыцарамі сігналаў труб: "Некое же право – рицерское или военное, еже на войне соблюдаемо бываеть, яко справовати полки, знати своя места, розумети глас труб...".
Музыкі былі важнай часткай вайсковай інфраструктуры, без іх войска было некіруемым. На барабанах, трубах, рагах, горнах, званах выконваўся ўвесь комплекс вайсковых сігналаў: вартавыя, баявыя (трывога, атака, адыход), маршавыя і парадныя. Музычныя сігналы служылі сродкам інфармацыі ў ваенным побыце: пад'ём, адбой, абед, пачатак малітвы і інш. Да рыцарскай музычнай культуры аднясем таксама і музыку шляхецкага асяроддзя, якая гучала ў мірны міжваенны час.
Храналагічны перыяд, якому прысвечана гэтая праца, абмяжоўваецца часам утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ ст.) і часам знішчэння "Рэчы Паспалітай абодвух народаў" – канцом XVІІІ ст., калі Рэч Паспалітая была знішчана ўзаемным нападам Аўстрыі, Прусіі і Расіі.
Падрабязней пра кнігу "Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага" тут і тут.
Сайт гурту "Стары Ольса" www.staryolsa.com.