![]() |
4.99 р.
Вага: 250 г
Памеры: 145x200 мм
|
Сапраўдныя хронікі Поўні: артыкулы і рэцэнзіі / Ірына Шаўлякова. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. – 184 с.
ISBN 978-985-6994-12-1
Панарама літаратурнага працэсу першага дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя набудзе выразныя контуры, разгорнецца ў празрыстых заканамернасцях, прычынна-выніковых сувязях – некалі. Таму ж, хто назірае за быццём айчыннай літаратуры ў рэальным часе, кніга І. Шаўляковай, куды ўвайшлі артыкулы і рэцэнзіі розных гадоў, дае магчымасць ужо зараз скласці асабістае ўяўленне пра найноўшае беларускае мастацтва слова як пра свята Поўні, чые з’явы і постаці проста не маюць шанцаў не стацца знакавымі. Кніга будзе цікавая чытачам прафесійным і амаль прафесійным, чытачам-“аптымістам” і чытачам-“скептыкам”, чытачам-“сузіральнікам” і чытачам-“саўдзельнікам” – словам, усім тым, хто жыве ў літаратуры і жывы Літаратурай.
Ірына Шаўлякова - літаратуразнаўца, крытык; кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Скончыла аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ (1996), аспірантуру па кафедры тэорыі літаратуры БДУ (1999); абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэорыі метафары і сімвала (2001).
Артыкулы і рэцэнзіі ў літаратурна-мастацкай перыёдыцы пачалі з'яўляцца з пачатку 1990-х. Аўтар публікацый у газетах "Літаратура і Мастацтва", "Культура",часопісах "Дзеяслоў", "Маладосць", "Першацвет", "Полымя", "Всемирная литература", "Нёман" і інш.
Асобныя літаратуразнаўчыя працы перакладаліся на польскую, англійскую, украінскую, аўстрыйскую мовы. Сфера навуковых інтарэсаў улучае даследаванне паэтыкі мастацкага твора ў гісторыка-генетычным і эвалюцыйным аспектах, вывучэнне тыпаў мастацкай свядомасці ў дынаміцы літаратурна-мастацкіх эпох, аналіз заканамерасцяў і тэндэнцый развіцця найноўшага літаратурнага працэсу.
Жыве ў Мінску.
Азнаёміцца з творчасцю Ірыны Шаўляковай можнатут.