![]() |
6.99 р.
Вага: 260 г
Памеры: 125x200 мм
|
Навелы. — Гародня : Гарадзенская бібліятэка, 2012. — 400 с. : іл. — (Беларуская проза XXI стагоддзя).
ISBN 978-83-61617-57-0
У новым выданні аўтар спрабуе апісаць, згадаць і адрэфлексаваць "незвычайную эпоху, у якой жылі звычайныя людзі. Эпоху, дзе за плячамі засталося мноства няздзейсненых мараў і безліч нявырашаных пытанняў. Можа, таму так шмат пакутлівага плачу ў сучаснай беларускай прозе".
Ад аўтара
Што такое палітыка? Наўрад ці хто, каб адказаць на гэтае пытанне палезе ў тлумачальныя слоўнікі ці стане доўга пра тое разважаць. У лепшым выпадку, большасць людзей, з нейкім незразумела з чаго ўзятым гонарам скажуць, што
яны палітыкай не займаюцца. Маўляў, яны вышэй гэтага. Альбо таму, што лічаць сябе дзелавымі людзьмі і не маюць часу на бессэнсоўны, на іх думку, занятак. Або таму, што на свеце ёсць, зноў жа іх меркаваннем, безліч цікавейшых сфераў, дзе можна сябе праявіць. Альбо ўвогуле няведама чаму. У горшым выпадку вам скажуць, што палітыка брудная справа і ў белых пальчатках яе не зробіш. Таму, маўляў, не хочацца свае рукі забрудзіць.
Пры гэтым ніхто не абвяргае таго факту, што калі ты палітыкай не займаешся, то палітыка зоймецца табой. І толькі вельмі малая колькасць людзей вам распавядуць, што палітыка - справа для сапраўдных змагароў. Што гэта адзін з самых высакародных і небяспечных заняткаў, які толькі ёсць ў зямной сферы дзейнасці.
Бо палітыка, гэта служэнне сваёй Радзіме і свайму Народу.
У канцы васьмідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя, на вялікіх абшарах СССР сталі паўсюдна паўставаць нефармальныя суполкі. Беларусь не была выключэннем. Афіцыйна савецкая прапаганда бэсціла "нефармалаў” апошнімі словамі. А мы збіраліся і марылі пра Незалежнасць. I не толькі марылі. Але і здабывалі. 3 цягам часу "нефармалы” ператварыліся ў “адраджэнцаў”, адраджэнцы ў “свядомых”, свядомыя ў “дэмакратаў”, дэмакраты ў “палітыкаў”, а тыя палітыкі, якія і надалей дбаюць пра Адраджэнне, дэмакратыю і Незалежнасць, ператварыліся ў “апазіцыянераў” ці дакладней будзе сказаць у апазіцыйных палітыкаў.
З таго часу, калі нефармалы не маглі нават уявіць, што яны некалі будуць палітыкамі, прайшла, здаецца, цэлая эпоха. Незвычайная эпоха, ў якой жылі звычайныя людзі. Эпоха, дзе за плячамі засталося мноства нездзейсненых мараў і безліч нявырашаных пытанняў. Можа таму так шмат пакутлівага плачу ў сучаснай беларускай прозе.
Але ж гэга было нашае жыццё, дзе мы не толькі змагаліся, але яшчэ жылі: радаваліся, весяліліся, умелі кахаць і сябраваць, гадаваць дзяцей, сустракацца з роднымі, глядзець на жыццё па-філасофску і з гумарам. I ніколі не былі занудамі. I напэўна няма больш жартаўлівага і вясёлага чалавека, чым дысідэнт.
Той ранні перыяд першых палітычных бітваў, быў такі ж наіўны, як і тагачасныя змагары. Ніхто не мог сабе нават уявіць, што праз нейкі час змаганне стане настолькі вострым, што не кожны зможа яго вытрымаць. І тыя часы здаюцца сёння неверагодна спакойнымі і ў нечым нават недарэчнымі.
I хочацца ўспомніць пра тыя недарэчнасці, якія нас напаткалі ў раннім палітычным змаганні і ўсміхнуцца. I расказаць іншым. Хай таксама пасмяюцца. Бо хто не ўмее , смяяцца з непрыяцеля, ніколі яго не пераможа. А хто не ўмее пасмяяцца з сябе, варты толькі смеху іншых. Менавіта пра тое распавядаюць навелы "Сандалі мітрапалітыка”, або "Маленькія гісторыі з вялікай палітыкі”.
Віктар Сазонаў
ЗМЕСТ
Ад аўтара
Мітрапалітык
Нечаканая сустрэча
Размова з папугайчыкам
Дзень без палітыкі
Папера ад апазіцыянера
Забароненыя колеры
Нюансы перыферыі
Сяброўская сустрэча
Золата партыі
Сцяг у рукі
Вернасць абавязку
Найгоршыя людзі
Зачараваная машына
Палітычны прытулак
Засада
Законы фізікі
Гарадскія чуткі
Семінарыст
БНФаўскія дзеткі
Шлях да замірэння
Тост
Канспірацыя
Праўдзівы адказ
Дарагія падарункі
Паводле Валодзі Высоцкага
Таямнічыя коды
Расеец
Бліжэй да народу
Самы гарласты
Згрызоты сумлення
Сачыненне
Сусветная вядомасць
Памылка міліцыянтаў
Вачамі праваабаронцы
Паслуга за паслугу
Сандалі
Прароцтва
Віктар Сазонаў нарадзіўся 18 кастрычніка 1963-га году ў вёсцы Гальшаны Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобласці. Скончыў Гарадзенскі Дзяржаўны Ўніверсітэт імя Янкі Купалы, гісторык.