Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Сцюарт Мэры. Людвік і зорны конь

Сцюарт Мэры. Людвік і зорны конь
3.99 р.
Вага: 400 г
Памеры: 175x220 мм



Казкі. – Мінск : Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр, 1996

ISBN 985-6012-01-5

Кніга шатляндзкай пісьменьніцы Мэры Сьцюарт знаёміць нас з хлопчыкам Людвікам, які праз любоў да свайго старога каня Рэнці выпраўляецца ў небясьпечнае падарожжа па фантастычнай краіне Задыяка. Кніга паказвае, наколькі важна ў сяброўстве быць адданым і шчырым, выхоўвае веру ў тое, што кожны чалавек мае годныя якасьці, і ў яго сіле разьвіць іх у сабе ці занядбаць.

ЗМЕСТ

Дом
Зьнікненьне каня
Зьнічка
Егерсальп
Пячора
Стралец
Казярог
Вадалей
Рыбы
Баран
Бык
Блізьняты
Рак
Леў і панна
Шалі
Скарпіён
Зноўку дома
Знакі задыяка

Сцюарт Мэры. Людвік і зорны конь


Дом (урывак)

Гэтая гісторыя здарылася шмат гадоў назад з хлопчыкам, якога звалі Людвік. Распавёў мне яе Людвікаў унук, і я веру кожнаму яго слову. А вы, мае маленькія сябры, вырашайце самі, верыць гэтай гісторыі альбо не.

Людвіку Шпігелю было тады адзінаццаць год, ён жыў у Баварскіх гарах у маленькай вёсачцы, пад назваю Обэрфэльд. Гэр Шпігель, Людвікаў бацька, быў вельмі бедны. Апроч каровы і трох коз, у яго нічога болып не было, калі не лічыць, вядома, жонкі і сына. Нават невялічкая хата, дзе жылі Шпігелі, і стары конь, які дапамагаў ім у працы, належалі каралю, які валодаў і іхняй далінай, і ўсёю зямлёй на шмат міляў вакол.

Гэр Шпігель зарабляў на жыццё сталярствам. Усю працу ён рабіў сам, нават дрэвы валіў адзін, а потым цягаў іх з гор дадому, у чым яму дапамагаў стары конь Рэнці. Дома ён пілаваў бярвёны і складаў іх, каб добра прасохлі. Гэр Шпігель быў вельмі добры сталяр, і наўрад ці ў Обэрфэльдзе можна было знайсці хоць адну хату, дзе б не стаяла мэбля, вырабленая яго рукамі. Нават доктар Кайнц, які жыў ажно ў Нэдэрфэльдзе, заказаў аднойчы Людвікаву бацьку стол. А яшчэ неяк раз гэр Шпігель зрабіў лаву для царквы ды так прыгожа аздобіў яе разьбою, што яна, як сказаў святар, падышла б нават для каралеўскага палаца. Але гэтая праца была цяжкая, яна пасоўвалася вельмі марудна і забірала шмат часу. Таму гэру Шпігелю даводзілася часам зарабляць і па-іншаму. Улетку ён з сынам Людвікам, якога назвалі так у гонар караля, пасвіў у гарах коз і іншую скаціну з навакольных вёсак.

Высока ў гарах заўсёды ярка свяціла сонца, тут было шмат сакавітай травы і смачнай вады. Летняя ферма называлася Альм. Двойчы на дзень кароў прыганялі сюды з пашы падаіць. 3 іх малака Людвікаў бацька і іншыя работнікі варылі сыры, а потым раскладалі вялікія сырныя галоўкі на паліцах. Калі сыры былі гатовыя, іх везлі ў даліну і там прадавалі. Сыравары працавалі пад нізкімі павецямі, дзе стаяла безліч катлоў, з якіх валіла гарачая пара. Людвік быў яшчэ вельмі малы і не мог дапамагаць бацьку ў гэтай цяжкае працы. Цэлы дзень, з ранку да вечара, ён праводзіў з каровамі й козамі. Хлопчык выганяў іх на пашу і сачыў, каб ніводная жывёліна не адышлася ўбок і не згубілася. Гарачае сонечнае лета Людвіку вельмі падабалася.


Раім таксама паглядзець:
Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў
5.49 р.

Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў

Казкі, фантастычныя апавяданні, артыкулы пра знакамітых людзей, якія так ці інакш звязаны з космасам, умясціліся ў чатыры раздзелы, дзе кожная старонка здзіўляе і захапляе!

Пазнякоў Міхась. Гульня слоў
8.99 р.

Пазнякоў Міхась. Гульня слоў

У кнізе прапануюцца займальныя заданні з літарамі і словамі, гульні, красворды, крыжаванкі, пытанні на кемлівасць, анаграмы, шарады, загадкі на амонімы і антонімы, а таксама каламбуры, скорагаворкі, азбука, жартоўныя і іншыя вершы. Іх змест скіраваны на абуджэнне цікавасці да роднай мовы, на выяўленне яе багатых магчымасцяў.

Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Білан
6.99 р.

Вісландэр Юя, Вісландэр Томас. Малы і Білан

"Малы і Білан" – працяг кнігі "Малы і Мядзведзік" шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў. У другой частцы Малы і Білан крыху пасталелі і ўжо амаль навучыліся пісаць, чытаць ды лічыць. Яны па-ранейшаму гуляюць разам амаль штодзень, а Малы штовечар распавядае пра ўласныя прыгоды свайму найлепшаму сябру – Мядзведзіку.