![]() |
1.00 р.
Вага: 180 г
Памеры: 120x200 мм
|
Паэзія. – Мінск : Логвінаў, 2010. – 144 с. – (Галерэя "Б").
ISBN 978-985-6901-81-5
Бяздомны паэт, для якога домам сталася сама паэтычная мова. І гэта не перабольшаньне: паэзія Шчура здараецца заўсёды там, усярэдзіне слова. Як амаль дакумэнтальная фіксацыя падзеяў ягонае сьвядомасьці. Ясна, туды трапляе і сама рэальнасьць – але фрагмэнтарна і фрагмэнтавана, толькі як нагода, каб там, у сьвядомасьці, штосьці адбылося.
ЗЬМЕСТ
Ігар Бабкоў. Макс Шчур: Геаметрыя сноў
I. L'enfant sauvage
*** "Гады вяртаюцца, як выйгрышныя карты..."
*** "Я з зоркамі згубіў паразуменьне..."
Старыя жанчыны
*** "Прачнуцца пад вечар, каб побач нікога..."
*** "Калі жыць па начах, на належнай дыстанцыі..."
*** "Зіма, халоднае віно...."
*** "Па арэне двара, у чаканьні сьнежнага барса..."
Канец году
Пляменьніку
Варыяцыі на борхэсаўскія тэмы
*** "Вясна вяртае нам дзяўчат..."
II. Шкада
*** "Прывід апартэіду ў шахматнай бамбаньеры..."
*** "Перад прыездам, як сьмяротным пакараньнем..."
*** "Гартаю сьпіс тэлефонаў у мабіле..."
*** "У панэльных дамах мы жылі ў ілюзорным сусьвеце..."
Валянцін Тарас (1930 – 2009). In memoriam
*** "Вёсачкі, што мінаюць за адну цыгарэту..."
*** "Надвор'е бы ў кампутарнай гульні..."
*** "Люблю самотныя нядзелі..."
Шкада
*** "Калі птушынай пазалотай..."
*** "Цераз палі наўскос..."
*** "Вячэрні лес – аматар Караваджа..."
*** "Палкоўніку ніхто ня піша..."
Паэт на панэлі
*** "Ня больш чым промільг генаў у люстэрку..."
*** "З паголеным ротам пасьля ўмяшаньня зубнога..."
*** "З грукатам валяцца бляшаныя намёты..."
*** "Жаданьне быць адзін мяне ўганяе ў сон..."
*** "Пусты басэйн нагадвае падворак..."
*** "Зноў птушкі звоняць зьвязкамі ключоў..."
*** "Калі ільга жыць на аблоках..."
*** "У абмен на каханне здабудзеш усё, апроч шчасьця..."
*** "У горадзе няма нікога..."
Пэтржын уначы
*** "Прыбой за вокнамі ў вэнэцыянскім стылі..."
*** "Нядзеля: усе вуліцы ў цэнтры лёгка пераходзяцца на чырвоны..."
*** "Я пераехаў у Стакгольм..."
*** "За пяць хвілінаў да самагубства..."
III. Амфітэатар Revisited
На атрыманьне сябрам стыпэндыі ў Вене
*** "Пачатак вясны. Пачатак хакею..."
*** "У траўні Берасьце нагадвае Трышынскі цьвінтар..."
*** "Ідучы па вуліцы, я падумаў..."
Канец нядзелі
*** "Сонца на нашых вачах..."
*** "Галоўнае, ня як далёка ў часе..."
*** "Сынонім шчасьця – Прага з бадуна..."
Амфітэатар Revisited
Страшніцэ
*** "Залевы самалёт надгукавы..."
Вайна і мір
*** "Верасень падкарэктоўвае пляны..."
Прывітаньне (з) Ісьляндыі
*** "Радзіма спазнаецца ўвосень..."
Кастрычніцкая
*** "Анібы НЛА..."
*** "Яшчэ лістапад, але ўжо безь лістоты..."
Чытаючы Кліму
*** "Зьяжджаючы, бярэм з сабой ня жменю..."
Ноўтбук
Канец зімовай кампаніі 2008 году
IV. Шчасьце
*** "Падзьмула дажджамі. Я спаў да абеда..."
*** "У "Залатога тыгра" ложы..."
*** "Негарачае лета Швэцыі..."
*** "Восень яшчэ не пачалася..."
Неспач
*** "Дождж робіць прыгожымі ўсе гарады..."
*** "Мае сябры з'яўляюцца тады..."
Вечар
Ухвала маладосьці
*** "Працоўны калектыў – сям'я..."
*** "Рукою сьпіну ледзь крані..."
*** "Кампутар ветліва пытаецца пра час..."
*** "Месяц трымаецца на двух апошніх гузіках..."
Старыя майстры
Österreich
*** "Новы год сустрэнеш сам-насам з аркушам..."
*** "Сон – не машына часу, а цягнік..."
*** "Бог памірае ў час, калі..."
*** "Перш чым з усімі адзначыць жыцьцёвы мэдыюм..."
*** "У нас канфіскавалі краявід і..."
*** "Усё нібы прасякнута ідэяй..."
Дзевяностыя ўгодкі
Бліны
Эгон Бонды піша "Ўцеху з онталёгіі..."
*** "Аднаклясьнікі! Эпідэмія!
V. Памінкі па хулігане
*** "Як? Пры жыцьці насіць жалобу..."
*** "Малако замерзла ў месяцовай рэторце..."
Новы, 2007-ы
*** "Дзень разыдзецца, быццам целік..."
Банькі
*** "Увечары ўзімку ў зімовае вопратцы сьпёчна..."
*** "Сьнег пахне, быццам учарашні хлеб..."
*** "З вакна, на падваконьні-аналоі..."
*** "Раніца – доўгае сола..."
*** "Вечар. Проста праехацца ў цягніку..."
*** "Дожджык – вадкія кванты..."
Вялікдзень
"Акварыюм" на Вінаградах
*** "Нібы сыроватку, п'е з асалодай..."
*** "Паэт рушыць з працы начною вуліцай..."
Памяці Ўладзімера Каткоўскага
*** "Вагон нас хоча залюляць"
Катавіцэ
Патрыятычны раманс
Раніца
Age, Summer, I
*** "Апошняя карціна Арчымбольда..."
Брно
*** "Цягнік дае штрафное кола..."
Маім гасьцям (С., В., Г.)
*** "Калі чужыя кнігі лепш..."
Матрац
*** "Асфальт – інтэрнацыянальная тэрыторыя..."
*** "Мае ўлюбёныя пісьменнікі..."
*** "Чыгунцы адсяклі адну руку..."
*** "Заўжды перад канцом раману..."
Макс Шчур: Геаметрыя сноў (прадмова)
У 2006 годзе я атрымаў пасылку ад незнаёмага паэта. У ёй была кніга вершаў, якая называлася "Раньні збор". Штосьці накшталт выбранага, якое літаратары пачынаюць патроху зьбіраць недзе каля шасьцідзесяці.
Аўтару "Раньняга збору", Максу Шчуру, не было на той час і трыццаці. Кніга, зрэшты, адпавядала свайму жанру: яна складалася з выбраных вершаў ягоных іншых – збольшага нявыдадзеных – кнігаў.
Вершы пісаліся з 1991 году і былі, па сутнасьці, дасканалым паэтычным камэнтаром да дзевяностых. Тонкасьць і інтэнсіўнасьць паэтычнай эмоцыі зьдзіўляла і нават палохала. Было ясна – перад намі ня проста паэт са сваім голасам, ці нават са сваёй стылістыкай.
Значна больш – паэт са сваім конам.
Паэт, які знайшоў сваю форму дачыненьняў з эпохай – і які застанецца й тады, калі эпоха скончыцца.
У прадмове ён напісаў пра сваю паэтычную біяграфію: ад раньняга Маякоўскага, праз Лорку і сюррэалістаў у кірунку клясычных формаў. Адарваны ад асяродку, ад кантэксту, ён мусіў стацца і крытыкам, і ўласным патрабавальным чытачом. І таму, у адрозьненьне ад калегаў па цэху, вымушана ўсьведамляў і сваю тэрыторыю, і сваю паэтыку.
Усё гэта было вельмі дзіўна. Пакуль мы пражывалі эпоху, хтосьці, зь іншага, далёкага месца, яе за-вершваў, знаходзіў ёй паэтычны адпаведнік.
Гэта было падобна да Борхэсавых містыфікацыяў.
Такога паэта трэба было б прыдумаць.
Берасьцейскае юнацтва, першыя спробы – у слове і ў музыцы, першая – затанулая ў часе – кніга вершаў. Потым Менск, з гішпанскімі штудыямі ў лінгвістычным і анархічна-рэвалюцыйнымі асяродкамі па-за ім. Потым драматычная паэма пра сьмерць дыктатара – і ўцёкі ў Эўропу.
Блуканьні – паміж Прагаю і Стакгольмам. Выпадковыя працы. Выпадковыя людзі.
"Іржавыя дні", як сьпяваў калісьці "Уліс".
Бяздомны паэт, для якога домам сталася сама паэтычная мова. І гэта не перабольшаньне: паэзія Шчура здараецца заўсёды там, усярэдзіне слова. Як амаль дакумэнтальная фіксацыя падзеяў ягонае сьвядомасьці. Ясна, туды трапляе і сама рэальнасьць – але фрагмэнтарна і фрагмэнтавана, толькі як нагода, каб там, у сьвядомасьці, штосьці адбылося.
Зрэшты, я прыгадаў, адкуль я памятаю некаторыя ягоныя тэксты – ён браў удзел у Nihil'i Міхася Баярына напрыканцы дзевяностых.
У беларускім бунце – тонкім, радыкальным, насычаным сэнсамі – і амаль незаўважным.
***
Пасьля таго, як Баярын сышоў з паэзіі, мала што засталося для мяне блізкім з таго пакаленьня.
Пакаленьня фантастычна разнастайнага – і значна больш разарванага, чым іх папярэднікі, больш радыкальнага і ў сваёй нязгодзе, і ў сваім канфармізьме.
Гісторыя таго часу – шалёных дзевяностых – яшчэ не напісаная. Захацелася напісаць – ампутаваных дзевяностых – бо далей прыйшлі дзьвюхтысячныя, зь іх прамоцыямі і піярамі, з культам паверхні і грамадзтвам, якое абуржуазілася літаральна за дзесяцігодзьдзе.
У дзьвюхтысячных бунт захлынуўся, частка нармалізавалася і прыняла форму пасьпяховых літаратараў. Кінутыя на амбразуру новай нармальнасьці, яны цяпер баяцца падыходзіць да скраю, – як жыцьця, так і мастацтва, і, як на мяне, дык занадта чакаюць ад слухача воплескаў, а ад культуры – гарантаванага месца.
Зрэшты, пакуль яшчэ рана ставіць дыягназы.
Для мяне лёгіка таго пакаленьня доўгі час была бінарнаю: два полюсы, дзьве асобы, паміж якімі і разыгрываецца спэктакль эпохі.
Баярын – гостры і непрытульны, які даводзіць бунт да апошніх наступстваў, паэзію да гермэтычнага і няўцямнага гэсту, вядзе яе да скраю, туды, дзе яна перамяняецца ў штосьці іншае.
Большае ці меншае за паэзію – ня так істотна.
І Хадановіч – паэт надзвычайнай утульнасьці, паэт арганічны, які услухоўваецца ў музыку жыцьця, тчэ паэтычны ўзор з блізкага і знаёмага, з таго што пад рукой.
Цяпер дадаўся трэці полюс: Макс Шчур.
Макс Шчур – паэт тонкі і геамэтрычны. Хочацца нават сказаць пра паэтычнае піфагарэйства, альхімію лічбы.
Ён паэт сярэдзіны, паэт формы, – але не фармальны.
Шчур геамэтрычны, але тое, што вакол яго, кепска слухаецца лічбу.
Часам здаецца, што сама матэрыя слова ўпіраецца, супраціўляецца – так, як гэта здараецца ў снах: ногі ня слухаюцца, стол уздымаецца ў паветра, птушка пераўтвараецца ў камень.
І тады ён выпрабоўвае форму, бярэ яе на зуб. Часам каб толькі зразумець, ці можна ёй дыхаць.
Магія ягонага верша – якраз у належнай дыстанцыі.
І ня толькі ад багемнага места, але і ад рэальнасьці як такой.
***
Апошнія гады я з асалодаю назіраў, як разрастаецца яго галяктыка.
Пераклады: ад Кэвэдо да Эліята і Кліма. Ад "Прыгодаў Алесі ў дзівоснай краіне" да вершаў Борхэса і Лоркі.
Трактаты і палемічныя творы: я дасюль памятаю з "Фрагмэнтаў" 2006 трактат пра сучаснае заходняе буржуазнае мастацтва – важны і надзвычай прыгожы аналіз таго, што нас неўзабаве чакае.
Проза: ягоны нявыдадзены раман "Там, дзе нас няма" атрымаў прэмію імя Янкі Юхнаўца – ды так і застаўся нявыдадзеным.
І ўсё гэта адбывалася недзе там, страшна далёка.
Часам друкавалася ў часопісах, але пераважна зьяўлялася на ягоным "Невідочным месьце" (www.niamiesta.net).
Усе чакалі – як і калі ён пачне вяртацца.
І вось нарэшце – Амальгама – першая яго кніга, што выходзіць у Менску.
Ігар Бабкоў
Макс Шчур – нарадзіўся ў 1977 годзе ў Берасьці. Вывучаў ў Менскім лінгвістычным унівэрсытэце гішпанскую мову. Паэт, празаік і перакладчык. З 1998 году жыве ў Празе, куды эміграваў з-за перасьледу. Выдаў зборнік уласнай паэзіі "Раньні збор", а за раман "Там, дзе нас няма" у 2004-м атрымаў прэмію Янкі Юхнаўца. Аўтар п'есы "Сьмерць тырана" (1997), зборніку вершаў "Амфітэатар" (1999) і "Амальгама" (2010), кнігі прозы "Ліст, знойдзены на папялішчы". Пераклаў на беларускую твор Люіса Керала "Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне", стужку Квэнціна Таранціна "Крымінальнае чытво".
Вершы аўтара можна пачытаць тут.
Інтэрвію з Максам Шчуром тут.
Валянцін Акудовіч пра "Амальгаму" як пра адну з найлепшых кнігаў 2010 году тут.