Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Сэкара Ондржэй. Кніжка Ферды Мураша

Сэкара Ондржэй. Кніжка Ферды Мураша
1.00 р.
Вага: 750 г
Памеры: 200x260 мм



Пер. з чэск. Сяргея Cматрычэнкі; мастак Ондржэй Сэкара. – Прага: Альбатрос, 2004. – 183 с.: іл. Цвёрдая вокладка.

ISBN 80-00-01344-4
EAN 978-80-00-01344-2

ЗМЕСТ

Ферда Мураш

Спачатку пра аднаго хлопчыка, што ішоў лесам
Пра мурашыныя санкі і пустую каробачку
Як у Ферды не было парасона і як спадар Слімак гневаўся
Пра тое, як слімак злаваўся яшчэ больш, а скакун яму крычаў: "Куды гэта вы так бяжыце, дзядзечка?"
Пра тое, чаго б Божая Кароўка вельмі хацела, але спачатку ёй трэба спытаць у мамы
Пра тое, як у цвыркуна не іграла радыё і як клапіха саромелася
Пра жука Торбачку і пра тое, як трэба кідаць ласо
Як прыручыць наравістага каня, каб той добра слухаўся
Як Божая Кароўка ўвесь час смяялася, а потым на Ферду нават не глянула
Пра найлепшыя цацкі для маленькіх дзяцей
Як камары пляскалі Ферду ў ладкі, а Божая Кароўка пакрыўдзілася
Як слімак быў рады, што Ферда казытаў яму спіну
Чаму вельмішаноўная скаржніца слаба падзьмула ў дзьмухавец
Як у спадара Бронзаўкі не заладзіўся рэпартаж
Як усё было насамрэч
Пра вялікую начную ўрачыстасць
Пра вялікія чары павучка Штукарыка і пра Фердава развітанне

Ферда на чужыне

Пра тое, на што жаліліся скаржнікі і што ўбачыў заспаны Карлічак
А пра галоўнае мы забыліся, а таксама пра тое, як дагнаць дырыжабль
Што зробім з палонным?
Чаму нам трэба пазнаёміцца з адным кумам
Як кум чмель спрачаўся, пакуль не заснуў
Пра тое, як пажарнікі дарэмна прыехалі
Як нельга абыходзіцца са стрэльбай
Як ня трэба браць ношку
Як Ферда дапамагаў паляваць і пра злую спадарычну нявесту
Як Ферда ў плывунца пампаваў ваду і слухаў вершы
Пра пераапранутых сяброў і пра тое, як помпа лопнула
Як жамярыная пачвара вастрыла зубы на мурашоў ды засталася з носам
Пра малых дзетак, якія будавалі сабе пад вадой хаткі
Як Ферда ня мог заціснуць нос, а таму апавядаў казкі
Пра тое, як некалі хрушчы развяліся
Як вусеніца вязала кофту
Пра блыху, якая ператварылася ў хлопчыка
Чаму ўсе хацелі, каб Ферда ім будаваў
Пра самы слаўны дзень шыцікаў, пра рэдкіх гасцей і выкшталцоныя забавы

Ферда ў мурашніку

Пра таямнічы караблік
Пра пчалу-манюку і пра рыцара, які схаваў шарыкі за панцырам
Пра тое, як рыцар напаў на мурашнік і яго за гэта качалі на руках
Навошта Ферду было для ўборкі ласо
Пра тое, як злая Баба Яга зарабіла на абаранкі
Як Ферда пазіраў, бы заспанае кураня, і як нараджаюцца мурашаняты
Ай-яй-яй! У нас мала малака
Пра вялікі бой быкоў
Пра тое, як ездзіў "жжжж!" уверх і "жжжж!" уніз
Лапцік, уцякай, за табой чорт рагаты бяжыць!
Нас абрабавалі, але Ціўкунок у тым быў невінаваты
Але ж мы іх перахітрым
Пра каралеву, якая ўрэшце села на зэдлік
Як Лапціка падкідалі ў паветра, а каралева намацала крылы
Пра тое, як карапузы не пайшлі ў школу, а Ферда спачываў на лаўрах
Як рыхтаваліся да вяселля і як ўрэшце ўсе разляцеліся
Пра вялікую Фердаву таямніцу, якую Лапцік усім раскрыў
İ на развітанне пра арыфметычны прыклад

Ферда Мураш – бадай, адзін з самых улюбёных сярод чэшскіх дзяцей казачных персанажаў, вядомы таксама ў шмат якіх іншых краінах. Ондржэй Сэкара прыдумаў постаць кемлівага і майстравітага мурашкі Фердынанда яшчэ на пачатку 30-х гадоў ХХ ст., і неўзабаве гэты герой зрабіўся настолькі папулярным сярод дзятвы, што казачныя аповесці пра яго пачалі выходзіць з-пад пяра Сэкары адна за адной. Беларускае выданне дзіцячых твораў Ондржэя Сэкары аб’ядноўвае тры з іх – "Ферда Мураш", "Ферда на чужыне" і "Ферда ў мурашніку", у якіх не толькі апісваюцца захапляльныя прыгоды мурашкі, але ў займальнай форме паведамляецца шмат цікавага і карыснага пра жыццё мурашоў, жучкоў, матылькоў, шыцікаў, стракоз і іншых прадстаўнікоў жамярынага свету.

Пакаленне, якое ўжо гадуе або неўзабаве будзе гадаваць сваіх маленькіх дзетак, магчыма, з прыемнасцю ўзгадае кніжку са свайго дзяцінства, якая называлася "Прыгоды мураша Ферды". Цяперашняе выданне выгадна адрозніваецца ад колішняга адразу некалькімі параметрамі. Па-першае, гэтым разам пераклад зроблены з арыгіналу (перакладчык Сяргей Сматрычэнка), а не праз пасярэдніцтва расейскай мовы. Па-другое, кніга багата аздоблена маляўнічымі ілюстрацыямі аўтара, што вельмі важна, бо ў свядомасьці чэхаў тэкст і малюнкі Ондржэя Сэкары неадлучныя адно ад аднаго. Дарэчы, сярод каляровых малюнкаў наўмысна пакінута і некалькі чорна-белых, якія дзеці з радасцю возьмуцца размаляваць. Нарэшце, асаблівай увагі заслугоўвае якасць паліграфіі.

Ферда на чужыне. Пра тое, як пажарнікі дарэмна прыехалі


Раім таксама паглядзець:
Мацоўрак Мілаш, Борн Адольф. Мах і Шэбестава вандруюць па свеце
1.00 р.

Мацоўрак Мілаш, Борн Адольф. Мах і Шэбестава вандруюць па свеце

Сем дасціпных апавяданняў Мілаша Мацоўрака пра Маха і Шэбеставу – вынаходлівых вучняў 3 "Б" класа, якія дзякуючы чарадзейнай слухаўцы перажылі шмат незвычайных прыгодаў у самых розных кутках свету.

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху
11.99 р.

Ліндгрэн Астрыд. Малы і Карлсан-з-даху

Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" – першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907 – 2002). Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.

Місько Павел. Прыгоды Бульбобаў
0.78 р.

Місько Павел. Прыгоды Бульбобаў

Цікавы, захапляльны сюжэт адразу заваюе ўвагу юнага чытача – аповед у "Прыгодах Бульбобаў" вядзецца ад імя... сабачанят. З мяккім гумарам аўтар расказвае, як маленькія істоты адкрываюць для сябе такое вялікае і складанае жыццё. Аповесць "Як на нашы імяніны..." займальна распавядае пра ўзаемаадносіны дзяцей.