![]() |
5.99 р.
Вага: 170 г
Памеры: 120x205 мм
|
Тры вершаваныя цыклы. — Мінск : Галіяфы, 2013. — 96 с. — (Другі фронт мастацтваў).
ISBN 978-985-7021-09-3
У зборнік “Габітацыя” ўвайшлі тры цыклі вершаў, створаныя Віктарам Сямашкам у перыяд з кастрычніка 2006 г. да траўня 2008 г.: “Габітацыя”, “Дафарэнцыя” і “Гзымс”. Імя кнізе дала вёска зь незвычайным назовам Габітацыя, якая месціцца ля Будслава. У перакладзе з лацінскае мовы habitatio значыць “пражываньне, жытло”.
У прадстаўленых тэкстах аўтар апісвае рознабаковыя стасункі з рэчаіснасьцю й робіць тое бязь лішніх фантазіяў, але з наданьнем сакральнага зьместу кожнай дэталі.
Віктар Сямашка (нар. 1980) — Віктар Сямашка — беларускі паэт, музыка і радыёжурналіст. Cпэцыялізуецца на разнастайных духавых інструмэнтах і шукае сынтэз між фры-джазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай. Асноўнае крэда — спантанная імправізацыя.
Граў у складзе музычна-паэтычнай фармацыі «Кузьнец і Сяманя», ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін» (у некаторых праграмах выкарысталі вершы В.Сямашкі), супрацоўнічаў з псіха-фольк-гуртом «Нагуаль». На рахунку Віктара выступы ў розных краінах Эўропы і вялікая колькасьць сольных альбомаў. У іх ліку альбом «г. М», выдадзены расейскім лэйблам Clinical Archives, сумесная праца з французскім імправізатарам Крыстофам Мэльенам, альбом «Biotope».
У 2013 г. Віктар стаў пераможцам конкурсу электраакустычнай музыкі Formanta, які ладзіла беларускае «Радыё Культура». Акром таго, Віктар Сямашка — аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, а таксама радыёпраграмаў пра беларускую музычную культуру «Новая зямля» й «Кракатук».
Дэбютаваў вершамі ў 1992 годзе ў эфіры Беларускага радыё. У 2001 годзе ўдзельнічаў у Рэспубліканскім семінары маладых літаратараў, які арганізаваў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг вершаў «Марыя S.» (2006), «ReRa» (2011). Друкаваўся ў часопісе «Дзяслоў» (№ 1 (50), 2011).