![]() |
6.29 р.
Вага: 340 г
Памеры: 145x220 мм
|
Зборнік сучаснае беларускае прозы і крытыкі. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. — 192 с.
ISBN 978-985-6941-32-3
Пад адной вокладкай аб’яднаны хрэстаматыйныя творы і літаратуразнаўчыя артыкулы. Аповесць Васіля Быкава "Пакахай мяне, салдацік", апавяданні Івана Навуменкі "Семнаццатай вясной", "Хлопцы самай вялікай вайны", Івана Чыгрынава "Дзівак з Ганчарнай вуліцы", "У ціхім тумане", Міхася Стральцова "Двое ў лесе", "На чацвёртым годзе вайны" вывучаюцца ў адзінаццатым класе сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. У літаратурна-крытычных артыкулах, уключаных у кнігу, аналізуюцца прыведзеныя творы і расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў.
ЗМЕСТ
Шанец на творчасць (Ірына Шаўлякова)
Васіль Быкаў
Праўда пра мужнасць беларусаў — на ўвесь свет (Дзмітрый Бугаёў)
Пакахай мяне, салдацік
Іван Навуменка
Ад імя пакалення семнаццацігадовых (Пятро Васючэнка)
Семнаццатай вясной
Хлопцы самай вялікай вайны
Іван Чыгрынаў
Праўдалюбства сілкавала яго талент (Дзмітрый Бугаёў)
Дзівак з Ганчарнай вуліцы
У ціхім тумане
Міхась Стральцоў
"Душа ўзяла і засталася..." (Людміла Сінькова)
Двое ў лесе
На чацвёртым годзе вайны
Шанец на творчасць
У айчынным гуманітарным досведзе ідэя пра "літаратура- цэнтрызм" ("літаратурацэнтрычнасць") беларускай культуры, вызначальную ролю прыгожага пісьменства ў фарміраванні нацыянальнага менталітэту сталася адной з самых важных. Напрыклад, толькі цягам апошніх трох гадоў яна знайшла адлюстраванне і ў даследаваннях акадэмічнага літаратуразнаўства, і ў зборніках літаратурна-крытычных артыкулаў, не кажучы пра шматлікія выступленні ў навуковай і літаратурна-мастацкай перьіёдыцьі. Разам з тым, даследчыкі фіксуюць адчувальную змену статусу мастацкай літаратуры "ва ўмовах "інфармацьійнага грамадства", адной з найбольш уражлівых праяў якога стаў Інтэрнэт як сучасны варыянт гіпермедыя (слова, выяўленчы рад, гукавы тэкст і да т. п.).
Слоўнае мастацтва, арыентаванае на высокі культурны і інтэлектуальны ўзровень, перажывае надзвычай цяжкі працэс адаптацыі да масавага спажывання высокіх узораў класікі".
Прыгожае пісьменства як частка культуратворчасці нязменна паўстае прасторай праблемнай: і пошук адказаў на "вечныя" пытанні, і спробы вырашэння надзённых канфліктаў ды супярэчнасцей вынікам маюць мастацка-вобразную мадэль рэчаіснасці, што набывае канкрэтыку ў кожным новым асобасным яе прачытанні — "пражыванні" твора.