![]() |
22.99 р.
Вага: 950 г
Памеры: 220x300 мм
|
Сяржук Цімохаў: альбом / уклад. В. С. Арцюхова; аўт. бел. тэксту А. М. Белявец.— Мінск : Выдавецкі дом "Звязда", 2013.— 176 с.: іл. — Цвёрдая вокладка.
ISBN: 978-985-7059-75-1
Ілюстраванае выданне апавядае пра выдатнага беларускага жывапісца, намесніка старшыні Саюза мастакоў Беларусі Сержука Цімохава. Ён працаваў у жанры станкавага жывапісу і графікі, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Разглядаюцца этапы яго творчасці і тэмы, да якіх ён звяртаўся.
Для шырокага кола аматараў айчыннага мастацтва.
ЗМЕСТ
Графіка
Жывапіс
3 нізкі "Ню"
Спіс персанапьных выстаў
БІЯГРАФІЧНЫЯ ЗВЕСТКІ
Цімохаў Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Кротаў Гомельскай вобласці Калінкавіцкага раёна (Рэспубліка Беларусь).
У 1979 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава.
У 1984-м - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (зараз - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
У 1986 -1998 гг. жыў у г. Полацку. 3 1989 па 1991 год працаваў галоўным мастаком горада. Быў адным з заснавальнікаў вядомай у той час мастацкай галерэі "Рыса".
У 1999 годзе мастак пераязджае ў г. Мінск, дзе з 2007 года працуе намеснікам старшыні Беларускага саюза мастакоў, сакратаром па выставачнай дзейнасці.
Працаваў у тэхніцы жывапісу і графікі.
Работы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск), Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск), Мастацкім фондзе Саюза мастакоў Беларусі (г. Мінск), Мастацкім фондзе Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі (г. Масква), Музеі Марка Шагала (г. Віцебск), Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-заказніку (г. Полацк), галерэях "Galena stuki Katarzyny Napiorkowskaj" (г. Варшава), "Walentowski Galerien" (г. Дрэздэн), "Axel Babke" (г. Дрэздэн), "Alla Bylyanskaya" (г. Масква, г. Лондан), а таксама ў прыватных калекцыях на радзіме і за мяжой.
Лаўрэат II Міжнароднага Шагалаўскага пленэру (1997).
Уладальнік Гран-пры VII Міжнароднай біенале "Залатое пяро Белграда" (2003, Сербія) за каляндар з серыяй графічных прац "Постаці".
Лаўрэат I Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры (2008).
Памёр 9 кастрычніка 2012 года.