Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Сідаровіч Вадзім. Атляс-вызначальнік адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак / Sidorovich Vadim. Guide to mammal and bird activity signs

Сідаровіч Вадзім. Атляс-вызначальнік адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак
11.99 р.
Вага: 900 г
Памеры: 215x235 мм



На беларускай і ангельскай мовах. – Мінск : Zimaletto, 2009. – 240 с. : іл. Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6933-11-3

ЗЬМЕСТ

Уступ
Буры мядзьведзь
Партус
Воўк
Ліс і янотападобны сабака
Барсук
Выдра
Эўрапейская норка й амэрыканская норка
Лясны тхор
Камёнка й куна лясная
Ласіца
Гарнастай
Дзікія капытныя
Бабёр
Андатра
Вавёрка звычайная
Заяц-бяляк і заяц-шарак
Насякомаедныя
Дробныя грызуны
Птушкі
Сьціплы слоўнік ужытай тэрміналёгіі

CONTENT

Introduction
Brown bear
Lynx
Wolf
Red fox and Raccoon dog
Badger
Otter
European mink and American mink
Polecat
Stone marten and Pine marten
Weasel
Stoat
Wild ungulates
Beaver
Muskrat
Red squirrel
Snow hare and Brown hare
Insectivores
Small rodents
Birds

УСТУП

Вызначэньне адзнак дзейнасьці жывёлін зьяўляецца складаным заняткам і грунтуецца на адпаведных дасканалых ведах і шматлікім досьведзе тэрэновых назіраньняў. Падрабязна ўкладзены, атляс тропаў і іншых адзнак сысуноў і птушак зь лёгікай іх вызначальніка й адначасова з вобразнасьцю й праўдзівасьцю тэрэновага альбому ёсьць найлепшы памагаты ў гэтае справе. Менавіта гэтакім чынам хацелася ўкласьці прапанаваны дапаможнік у вызуканьнях тэрэновых хоць то заолягаў, хоць то людзіна, ва ўсялякіх драбніцтвах зацікаўленага спазнаць жывёльны сьвет дзікае прыроды. Веды зьвярыных і птушыных тропаў і іншых іхніх адзнак дзейнасьці патрэбны заолягам, працаўнікам паляўнічай гаспадаркі й аховы прыроды, простым паляўнічым і аматарам жывёльнага сьвету.

Падрыхтаваны атляс-вызначальнік адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак дае спрамогу даволі латвага й дакладнага вызначэньня ўсяе іх разнастайнасьці за выняткам птушыных гнёздаў, на што ёсьць асобныя падрабязныя выданьні. Маючы тое, ці іншае дачыненьне да дзікіх жывёлін сапраўды адчуваеш патрэбу дакладнага вызначэньня жывёльных адзнак. Тэрэновы дасьледчык сысуноў і птушак сутыкаецца з гэтакай неабходнасьцю штодзённа, і, не маючы досыць адпаведных ведаў, хіба можа ён даць рады ў іх задачным досьледзе. Не падлягае сумлёву, што яму гэтакі спадручнік патрэбен і асабліва на пачатку ягонага прафэсійнага шляху, і патрэба ў ім нават больш, чым то ў тэарэтычных спадручніках.

Вадзім Сідаровіч. Атляс-вызначальнік адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак. Старонка з кнігі
Вадзім Сідаровіч. Атляс-вызначальнік адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак. Старонка з кнігі

Паляўнічазнаўцу трэба дакладна ведаць тропы сысуноў дзеля іх падлікаў, пастановы паляваньня й падкормкі рэсурсных гатункаў. Пасьпяховасьць нават простага паляўнічага напоўніцу залежыць ад ягонае эрудыцыі ў адзнаках паляўнічых жывёлін, а праз магчымасьць іх адрозьненьня ўзьнікае спрамога хутка набываць веды па іхніх звычках. Тая ж самая патрэба ё й ў аматара назіраць, ці фільмаваць дзікіх жывёлін. Ягоны посьпех напрасткі ўлучаны з досьведам у жывёльных адзнаках.

Трэба дадаць, што ў цяперашні індустрыяльны час усё больш і больш людзей, якія цягнуцца да нерушы прыроды, і апынуўшыся там, іх пераважна цікавіць жывёльны сьвет. Нават людзі, якія жывуць у месцах і маюць лецішча, альбо ўвогуле перабраліся жыць у прыгарад далей ад шумнага месца, ў сваёй бальшыні цікавяцца тропамі жывёлін, што бегаюць у начной цемрачы па іхнім падворкам і вакол. Так што гэтакое выданьне, як то прапанаваны атляс-вызначальнік адзнак сысуноў і птушак з цягам часу ўсе больш набывае актуальнасьць, бо чым балей ўсялякай тэхнікі, тым больш вабіць жывое, рэшты першароднае прыроды, што яшчэ там-сям захавалася, ня гледзячы на ненажэрны чалавечы ўціск спажыць усё магчымае. Гэтае выданьне зроблена не дылетантам, а адмыслоўцам у зьвярынае й птушынае справе.

Яно ёсьць вытвар, які грунтуецца амаль што на трыццацігадовым досьведзе аматарскіх вандровак па тэрэне й заалягічных вызуканьняў. Аўтар шчыра ўдзячны тром сваім настаўнікам, а менавіта, па-першае, Валмянскім мясьцінам, куды ён бегаў у маленстве й юнацтве з улюблёнай вёскі Гарадзішча пад Менскам, дзе яго ўзгадоўвала бабуля Вольга Віктаровіч. Па-другое, ён дзякуе двум іншым далейшым даёмістым настаўнікам, якімі былі Налібоцкая й Паазерская пушчы, й да гэтае пары так.

Таксама ва ўступе хацелася бы сьціпла падаць невялічкую гісторыю гэтае кнігі, прынамсі ўзгадаць асноўныя папярэднія крокі ў рухе да гэтага выданьня. Захапленьне аўтара тропамі дзікіх жывёлін пачалося, як вы ўжо даведаліся, ў маленстве й юнацтве са штудыёўкі знакамітага расейскага выданьня "Спутник следопыта", якое было распрацавана выбітным эколёгам Аляксандрам Фармозавым. Гэтая даёмістая кніга дала першыя грунтоўныя веды й вызначыла адзін з накірункаў працы, бадай што да жывоцьце. Першыя спробы друкаваць набытыя веды тропаў сысуноў былі ўлучаны з выданьнем навукова-папулярных кніг па экалёгіі каляводных сысуноў і птушак (Сiдаровiч В.Я, Казулiн А.В. Жыцце каляводных звяроў i птушак. Мiнск, Ураджай, 1995) і па біялёгіі куніцавых (Сидорович В.Е. Норки, выдра, ласка и другие куньи. Минск, Ураджай, 1995), а таксама з адпаведным вартыкулам у спэцыялізаваным навуковым часопісе па біялёгіі й ахове дробных драпежных сысуноў (Sidorovich V.E. How to identify mustelid tracks. Small Carnivore Conservation, 1999, 20: 22-27). Далейшыя спробы ўкладаньня вызначальніка тропаў і іншых адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак былі зьвязаны з падрыхтоўкай адмысловага выданьня дзеля развою экалягічнага турызму ў прыродным комплексе Красны Бор у міжрэччы Свольны й Нішчы на цэнтральнае поўначы Беларусі (Сидорович В.Е., Воробей Н.Н. Красный Бор. Природный комплекс в междуречье Свольны и Нищи. Справочник в иллюстрациях для экотуристов. Минск, Асобны, 2006). Падзел па адзнакам дзейнасьці дзікіх жывёлін стаў адным з асноўных у гэтым даведніку, дзе ён набыў пажаданую форму падрабязна ілюстраванага атляса-вызначальніка.

Істотны ўнёсак у ажыцьцяўленьне намераў выдаць гэтакі даведнік для экатурыстаў і ў тым ліку атляс-вызначальнік адзнак дзейнасьці дзікіх жывёлін быў зроблены Мікалаем Верабьём, за што яму вялікі дзякуй. Як раз у пэрыяд падрыхтоўкі ўзгаданага выданьня адбылося станаўленьне ўжытага паліграфічнага стылю, які быў выпрацаваны разам з адмыслоўцай паліграфічнага й інтэрнэтаўскага дызайну Валерам Лабко. Менавіта ў яго аўтар штудыяваў паліграфічны дызайн і яго кампутарнае забесьпячэньне. Наступным крокам гэтага руху было падрыхтоўка й выданьне аналягічнага па структуры, але крыху дапрацаванага атляса-вызначальніка адзнак дзейнасьці паляўнічых гатункаў жывёлін у сьціплай форме тэрэновага даведніка (Сидорович В.Е. Атлас-определитель следов деятельности охотничьих животных. Минск, Асобны, 2006). Гэтае выданьне было амаль што ідэнтычным папярэднему, але проці яго скарочанае й адмыслова накіраванае паляўнічаму абшарніцтву. Яно стала неабходным дзеля адукацыі паляўнічых і працаўнікоў паляўнічай гаспадаркі Беларусі й таму было фінансавана з сродкаў Праграмы разьвіцьця паляўнічай гаспадаркі на Беларусі ў 2006-2015 гадох.

Вадзім Сідаровіч. Атляс-вызначальнік адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак. Старонка з кнігі
Вадзім Сідаровіч. Атляс-вызначальнік адзнак дзейнасьці сысуноў і птушак. Старонка з кнігі

Нягледзячы на даволі доўгую працягласьць працы ў дачыненьні адзнак дзейнасьці дзікіх жывёлін і актуальнасьці гэтае тэмы, аўтар ня няў пэўнага ўдзелу ў якімсьці адпаведна спэцыялізаваным праекце, які б фінансаваўся. Таму па большасьці надрукаваная зараз праца доўгатэрмінова выконвалася ў собкі час і на ўласныя грошы. Адылі, ў гэтым аспэкце трэба абавязкова з падзякай ўзгадаць Інстытут заалёгіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, дзе аўтар працаваў доўгі час і заўжды меў спрамогу памалу факультатыўна пасоўваць гэтую працу падчас тэрэновых ездак, куды ён пасылаўся дзеля выкананьня асноўных прафэсійных заданьняў.

Аўтар

Вадзім Сідаровіч (нарадзіўся 23 чэрвеня 1962, Менск) – беларускі навуковец у галіне заалёгіі й экалёгіі. Доктар біялягічных навук (1997). У 1985 скончыў БДУ. Ад 1985 працуе ў Інстытуце заалёгіі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэрыялёгіі, эвалюцыйнай экалёгіі й папуляцыйнай біялёгіі жывёлаў, заканамернасьцях эвалюцыйнага станаўленьня й функцыянаваньня ў сучасных экасыстэмах згуртаваньня пазваночных драпежнікаў і іх ахвяраў у ляндшафтах Паазерскага зьледзяненьня.


Раім таксама паглядзець:
Лянкевіч Андрэй. Паганства / Liankevich Andrei. Pagan
12.90 р.

Лянкевіч Андрэй. Паганства / Liankevich Andrei. Pagan

Фотаальбом на беларускай і англійскай мовах. У кнігу ўвайшло апісанне дзесяці абрадаў: Жаніцьба коміна, Каляды, Гуканне вясны, Юр'я, Пахаванне стралы, Куст, Провады русалкі, Купалле, Дажынкі, Перанос свячы, а таксама прадстаўленая цэлая калекцыя свяшчэнных раслінаў, жывёл і аб'ектаў.

Зуёнак Сяргей, Навіцкі Руслан, Драбянкоў Сяргей. Земнаводныя. Паўзуны.
2.59 р.

Зуёнак Сяргей, Навіцкі Руслан, Драбянкоў Сяргей. Земнаводныя. Паўзуны. Успамін пра забыты палёт

"Земнаводныя і паўзуны" – гэта захапляльны аповед трох аўтараў пра дзіўных жывых істот, людзі іх зазвычай не надта любіць, у міфалогіі і ў фальклоры розных народаў свету яны з’яўляюцца ў фантастычным абліччы, ім надаюцца надпрыродныя ўласцівасці.

Бадак Алесь. Жывёлы
2.12 р.

Бадак Алесь. Жывёлы

Хто з драпежнікаў сушы самы вялікі? Якія жывёлы самыя зоркія? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі вадзіліся львы і насарогі? У каго каровіна галава, конскі хвост, шкілет бізона, а голас як у свінні? Хто такія лятучыя сабакі? Як у старажытным Егіпце каралі за забойства ката? На гэтыя і сотні іншых пытанняў можна знайсці адказы ў кнізе.