Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар

Сіўчыкаў Уладзімір. Бювар
3.99 р.
Вага: 180 г
Памеры: 150x200 мм



Маналогі і дыялогі. – Мінск : Радыёла-плюс, Выдавец І. П. Логвінаў, 2009. – 124 с. : іл.

ISBN 978-985-448-100-5 (Радыёла-плюс).
ISBN 978-985-6901-35-8 (Выдавец І. П. Логвінаў)

У гэтай кнізе, як у бювары – папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі – пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі.

Адрасуецца аматарам прыгожага пісьменства, а найперш прыхільнікам "літаратуры факту".

ЗЬМЕСТ

Загадка Вінцэнта
Эсэ

Мюнхгаўзенаў камень, або Пілігрымка ў Крывію
Падарожныя нататкі

"Жодзіну патрэбны помнік Багуславу Радзівілу..."
Размова ў студыі

"Я шчасьлівы чалавек..."
Гутарка з амбасадарам

Літаратура творыць жыцьцё
Пасьляслоўе П. Васючэнкі

Біябібліяграфічная даведка

Уладзімір Сіўчыкаў – паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, драматург, мастак. Аўтар кніг "Гульня ў тастамант" і "Лісты да брата". Нарадзіўся ў 1958 г. у Жодзіне. Жыве ў Менску.

Бювар – (ад фр. buvard) – настольная папка для захоўваньня капэртаў, дакумэнтаў і прамакальнай паперы.

Безумоўна, Уладзімір Сіўчыкаў не мясцовая celebrity з тэлеэкрану, але нешта падказвае, што пагартаць нататкі ды запісы дырэктара незалежнага выдавецтва "Радыёла-плюс" захацелі б многія. Аднак Сіўчыкаў не дае чытачам шанцаў адчуць сябе парушальнікамі этыкі ды парадку – спакой уласных нататак выдавец парушыў сам, аформіўшы іх у кнігу "Бювар" і гэткім чынам падарыўшы кожнаму чытачу права запускаць далонь у яго настольную тэчку з паперамі і самому выбіраць "найсмачнейшыя" кавалкі.

"Такі падарунак можа зрабіць самому сабе выдавец, і ніхто яго не папракне", – рэзюмуе Пятро Васючэнка ў пасьляслоўі да кнігі спадара Сіўчыкава. Маналогі, дыялогі, падарожныя заўвагі ў нататніку – зусім розныя тэксты пад вокладкай з выявай ахайнай свежай карэспандэнцыі лучыць адзін іх накірунак – гэта літаратура факту.

"Падрыхтаванасьць тэарэтычную да падарожжаў Уладзімір Сіўчыкаў дапаўняе пабачаным спрактыкаваным, мастацкім, дзелавым зрокам і пачутым трэніраваным слыхам. Добрым адчуваньнем факта, выпадку, здарэньня. Увагай да дэталяў. Вылучэньнем галоўнага". (Ала Сямёнава)

"Знадзеена курсіў чакаў,
Падкрэсьліць важную праяву,
Што не спазьніўся ўпарты Сіўчыкаў
Скарынаўскую доўжыць справу!"
Рыгор Барадулін

"Уладзімір Сіўчыкаў умее выштукоўваць узоры стылявой абачлівасьці і кампазіцыйнай дыпламатычнасьці. Складанасьць мысьленьня – выяўная рыса гэтай кніжкі. Яна створана мастаком, якому ўласьцівы шляхетны стыль паводзін, самавіты выгляд, паважнасьць у гаворцы і ў маўчаньні, этычныя адносіны да людзей, вера ў нацыянальнае хараство, шанаваньне фамільнай прыгажосьці, захапленьне ўніверсальнасьцю беларускай прасодыі, выбудоўваньне свайго жыцьця паводле сумленных правілаў..." (Леанід Дранько-Майсюк)


Раім таксама паглядзець:
Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа
6.99 р.

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа

Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці.

Пятровіч Барыс. Піліпікі
3.99 р.

Пятровіч Барыс. Піліпікі

У гэтую кнігу ўвайшлі "Піліпікі" – карацелькі, напісаныя Барысам Пятровічам "сто гадоў таму", – як першая спроба прышчапіць Хармса на беларускую мову... Для шырокага кола чытачоў – у аўтобусах, тралейбусах, метро, цягніках і іншых сродках баўленьня часу між працай і домам.

Лойка Алег. Займальная літаратура
4.49 р.

Лойка Алег. Займальная літаратура

Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і шмат чаго іншага.