![]() |
1.77 р.
Вага: 260 г
Памеры: 145x215 мм
|
Манаграфія прысвечана комплекснаму аналізу аўтэнтычнай семантыкі, рэканструкцыі першапачатковай міфалагічнай мадэлі русальнай традыцыі беларусаў на агульнаславянскім фоне.
Міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі / Навук. Рэд. А. С. Фядосік; Нац. Акад. Навук Беларусі; Інстытут мастацтва знаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы. — Мінск: Тэхналогія, 2006. – 187 с.
ISBN 985-458-135-7
Манаграфія прысвечана комплекснаму аналізу аўтэнтычнай семантыкі, рэканструкцыі першапачатковай міфалагічнай мадэлі русальнай традыцыі беларусаў на агульнаславянскім фоне. Распрацоўваецца канцэпцыя генетычнай сувязі феномену русалкі з уласна вегетатыўным культам, даследуецца натурфіласофская па сутнасці аграрная прагматыка, а таксама каляндарна-часавая дэтэрмінаванасць яго. У манаграфіі выкарыстаны фальклорна-этнаграфічныя крыніцы XIX–XX стст., архіўныя матэрыялы, экспедыцыйныя запісы дыялектолагаў, фалькларыстаў НАН Беларусі і самога аўтара, сабраныя па спецыяльна распрацаванай праграме.
Разлічана на фалькларыстаў, этнографаў, культуролагаў, работнікаў культурна-асветных устаноў, усіх, хто цікавіцца праблемамі традыцыйнай народнай культуры.
ЗМЕСТ
Уводзіны
Раздзел першы
Русальны фальклорна-этнаграфічны комплекс у славянскім народазнаўстве. Падыходы і асноўныя праблемы даследвання
Раздзел другі
Функцыянальна-семіятычныя асновы аграрнай прагматыкі міфалагемы русалкі
2.1. Міфапаэтычныя дамінанты сувязі русалкі з расліннасцю
2.2. Сацыякультурныя канцэпты аграрнай прагматыкі міфалагічнага персанажа русалкі і натурфіласофскі пачатак міфалагемы
2.3. Міфапаэтыка рознастыхійнасці вобраза русалкі
2.4. Русальная традыцыя славян у кантэксце міфасемантыкі функцыянальнага хтанізму зямлі
Раздзел трэці
Каляндарна-часавы аспект русальнай традыцыі славян. Русалкі і русальскі час
3.1. Міфалогіка сезоннасці вобраза русалкі і ўлучанасць русальнай традыцыі ў семіятычнае поле гранічна-пераходнага каляндарнага часу
3.2. Русальны фальклорна-этнаграфічны комплекс у кантэксце міфасемантыкі боства прыроды, якое памірае і ўваскрасае
Заключэнне
Спіс крыніц