Самы лепшы падарунак : гісторыі адной дзяўчынкі : для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту Таццяна Сівец ; мастак Ганна Раманоўская. — Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — 56 с. : іл.
ISBN 978-985-7083-31-2
У душы кожнага ёсць патаемны куток, дзе хаваюцца ўспаміны пра дзяцінства. Няхай кажуць, што гэта «самы шчаслівы час», але і ў ім было шмат турбот і непрыемнасцей. Проста з узростам яны забываюцца, а на памяць усплывае самае лепшае. Гэтая кніга — магчымасць зазірнуць у свет дзяўчынкі Танечкі, якая любіць сваіх бацькоў, ходзіць у дзіцячы садок, сябруе з Валем і Кацяй, а яшчэ — выдумляе незвычайныя гісторыі, якія дапамагаюць ёй убачыць самае важнае ў такім вялікім і няпростым жыцці, дзе дарослыя зусім нічога не разумеюць пра дзяцей, рыцараў не бывае, а ўзняцца ў паветра можна толькі на самалёце! Але Танечка ведае: калі моцна верыць, то мара абавязкова здзейсніцца (трэба толькі моцна-моцна верыць!). I яшчэ адна парада ад галоўнай гераіні: гэтую кнігу лепш за ўсё чытаць разам з бацькамі!
ЗМЕСТ
Калі Танечка была дарослай
Валя і залатая рыбка
Рыцар для Люстраной Паненкі
Капітан Танечка
Разбіты кубак
Сунічная вечнасць
Вандроўка на Паўночны полюс
Жаніх з партрэтам
Каму патрэбна гэта мора?
Самая прыгожая
Горкая капуста
Паляцелі?
Адзінокая Хвароба
Новы год