![]() |
0.89 р.
Вага: 210 г
Памеры: 130x200 мм |
Каханне ды іншыя казкі: Вершы, проза, п’есы, пераклады. — Мінск: Логвінаў, 2008. — 184 с.
ISBN 978-985-6800-74-3
Каханне — вялікая каштоўнасць. Я не ведаю, ці кожнаму лёс дорыць магчымасць перажыць гэтыя пачуцці, аднак, калі, незалежна ад узросту, гэтае пачуццё абрушваецца на чалавека, то ўсякае бывае: часам, як хвароба, працякае хутка ды складана, а часам марудна і ціха. Ды і рознае надорваецца: каханне пераходзіць у сяброўства, сяброўства — у каханне... З пачуццямі жартаваць нельга! Каханне ж як Рубікон: тое, што на гэтым беразе, нам знаёма, а на тым ужо — "тэра інкогніта", незнаёмая зямля...
Але ж для паэтаў законы ў каханні не пісаныя. І тым цяжэй паэту, бо часам яго эмацыянальнае, душэўнае жыццё бярэ верх і кіруе чалавекам, яго ўчынкамі. Гэта ў сям’і каханне павінна быць спакойным, ціхім, а ў паэзіі патрэбны выбух. На гэтым тры чвэрці сусветнай літаратура трымаецца. Гэтая тэма — невычарпальная! Пакуль будзе цепліцца на зямлі жыццё, будзе існаваць і яна!
У. В. Гніламёдаў
ЗМЕСТ
КАХАННЕ: ГІСТОРЫЯ ХВАРОБЫ
***Свабода!!!
***Дазвольце пялёсткамі лотаці...
***Хаджу па Мінску, здаюся мілай...
***Сляпая ноч... Анёлы да крыві...
***Калі з далоняў прарастае бэз...
***Гэтак светла — маліцца слязьмі...
***Калі з пяшчоты напаіць душу...
***Варажы мне: вясна — не вясна...
***О, як салодка бачыць сны твае...
***Ты выратуй ад выраю мяне...
***Я так хачу цябе хутчэй убачыць...
***Цішыня...
***Адключыць тэлефон...
ХУТКА СХОДНІЯ ДНІ...
***Хутка сходнія дні...
***Было святло, і прыцемкі былі...
***Поўня грэлася над вогнішчам...
***Азёры сноў пілі тваё дыханне...
***Перабітых дарог...
***Ноч глядзела на нас...
***Пайсці і вярнуцца...
***Ачуньваю! Каханне быццам грып...
***Апускаю сцягі...
***Я дайшла да сярэдзіны небыцця...
Анты-Пігмаліён
***Пракляты жнівень!
***Я ўсё запомню: гэты бераг...
Дыялог аўтаркі з урачом
11 чэрвеня. Маладзечна
Размова з Максімам
А. К.
***Я сягоння паліла сябе...
***...І гэтым — жыць, і з гэтым — паміраць...
***Ублытацца ў неба...
***"Хай будзе рана мая смяротнай!"...
9
STIGMA
***І чарыцы ружаў лілі аксамітную млосць...
***Калі гараць уяўныя багі...
***Спадкаемца сямі каралёў...
***Мне ўсё цяжэй вяртацца да сябе...
***У п’яным крыку гора-весляра...
***Вяртацца! Праз год і праз дваццаць...
***Гэты дзень — як праклён, гэта ноч...
***Убраць настуркамі Ваш вераснёвы твар...
***Так недарэчна. Я ўзлавала ката...
***Ваш чуйны сон у палахлівых зрэнках...
***Каралева жыве... Але мусіць памерці Кароль...
***Пакаёвыя коткі глядзяць каляровыя сны...
***Як зямля мая стане хлебам...
Nunc Dimittis
***Гэта птушка прыляцела па мяне...
***Я крыху пагуляю з агнём...
***Кожнаму — адзінота свая...
***Неба ліло малако і мілосць...
***Вырай — мой страчаны рай...
***Вы недарэчы, мой зімовы госць...
***Апошні прыпынак...
***Я забуду цябе (ці сябе падману)...
Да М.
***Каханне-муэдзін пакліча прававерных...
7*7
***"Назаўтра" — і вязніца, і палац...
***Было: паштоўкамі на e-mail...
Panem et...
Трызна
***Гэта не для мяне! Я не ўмею хадзіць па вадзе...
***Як у трызненні хворым...
***Я старая, нібы маладосць...
***Змярканне люляе стому...
***Хочаш казку? Ну слухай, каханы...
Калыханка для каханка
Адкажы!
***Ты крывіш вусны, бы татарскі хан...
***Ты здрадзіў мне тройчы...
***Помні імя тваё...
Contra Spem Spero
КАЗКІ ПРА К.
Добрайраніцыдзецісядайцекаліласка (план-канспект студэнткі Я.)
Лісты да нябожчыкаў
Цень пацука (фантасмагорыі)
Пра мора, сны і пластылін
КМЧ (курсы маладых чараўнікоў) (казка ў 3-х дзеях)
Шафа (дрматычная казка ў 3-х дзеях)
TERRA INCOGNITA (ПЕРАКЛАДЫ З АНГЛІЙСКАЙ)
Элізабэт Барэт Браўнінг
З цыкла "Санеты з партугальскай"
Пра аўтара
Таццяна Сівец нарадзілася 23 чэрвеня 1982 года ў Мінску. У 2005 г. атрымала спецыяльнасць настаўніцы англійскай мовы, беларускай мовы і літаратуры на факультэце беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя Максіма Танка. Аспірантка інстытута літаратуры імя Янкі Купалы. Супрацоўніца радыёстанцыі "Беларусь". Аўтарка кнігаў паэзіі "Праляцець па вясёлцы" (2002), "Ліпеньская навальніца" (2003), а таксама п'есы для дзяцей "Брык і Шуся шукаюць лета". Сяброўка Саюзу беларускіх пісьменнікаў з 2003 года. Асабісты блог Таццяны Сівец naya1982.livejournal.com.