Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Скарбы роднай прыроды. Бабраня на Бузянцы

Скарбы роднай прыроды. Бабраня на Бузянцы
0.83 р.
Вага: 440 г
Памеры: 205x290 мм



Нарыс / Святлана Гук, Валянціна Юбко ; фотаздымкі І. Бышнёва. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 63 с.: – (Скарбы роднай прыроды).

ISBN 978-985-02-1044-9

Бярэзінскі біясферны запаведнік – эталон прыроднага асяроддзя для ўсёй Еўропы. Пра яго насельнікаў – вялікіх і маленькіх, пра разнастайны раслінны свет, пра галоўных насельнікаў баброў, дзякуючы якім і быў створаны запаведнік, – расказваецца ў нарысе Святланы Гук (Дзядзінкінай).

ЗМЕСТ

Вялікі водападзел
Памяць пра паходы
Бярэзіна
Бабраня
Выратаванне
Эталон чыстага паветра
Пухнатыя інжынеры
Найбліжэйшы сусед
Варожы след
Лясная сімфонія
Аматары ночы
Абарона атакай
Чырвоны капялюшык
Як чалавек паслухаўся жабку-вандроўніцу
Волат-няўклюда
Лясны кот
Хутканогія насельнікі
Рукі-крылы
Мурашы
Разнастайнасць расліннага свету
Першая прыгажуня
Зялёная драпежніца
Абсалютная зона
Лёгкія Еўропы
На шляху "з варагаў у грэкі"
Уздоўж Сергуцкага канала
Экалагічная сцежка
Высокі статус
Пасляслоўе

Бярэзінскі біясферны запаведнік – эталон прыроднага асяроддзя для ўсёй Еўропы. Сусветная сетка ахоўных тэрыторый налічвае зараз 529 біясферных запаведнікаў на нашай планеце. Іх галоўная місія – не толькі захаваць біялагічную разнастайнасць навакольнага асяроддзя, але і паказаць чалавеку, што без гарманічных адносін з прыродай устойлівае развіццё грамадства немагчымае.


Раім таксама паглядзець:
Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня
2.13 р.

Скарбы роднай прыроды. Дзе жыве зубраня

Кніга складаецца з аднайменнага нарыса кандыдата біялагічных навук з Брэсцкай вобласці Вячаслава Семакова, які ахоплівае жыццёвы цыкл самай славутай еўрапейскай жывёлы – зубра, і з іншых паэтычных твораў вядомых беларускіх майстроў пяра пра цудоўны пушчанскі край і яго старадаўняга насельніка, які хадзіў па Зямлі яшчэ ў тыя часы, калі па ёй блукалі калматыя маманты.

Зуёнак Сяргей, Навіцкі Руслан, Драбянкоў Сяргей. Земнаводныя. Паўзуны.
2.59 р.

Зуёнак Сяргей, Навіцкі Руслан, Драбянкоў Сяргей. Земнаводныя. Паўзуны. Успамін пра забыты палёт

"Земнаводныя і паўзуны" – гэта захапляльны аповед трох аўтараў пра дзіўных жывых істот, людзі іх зазвычай не надта любіць, у міфалогіі і ў фальклоры розных народаў свету яны з’яўляюцца ў фантастычным абліччы, ім надаюцца надпрыродныя ўласцівасці.

Бадак Алесь. Жывёлы
2.12 р.

Бадак Алесь. Жывёлы

Хто з драпежнікаў сушы самы вялікі? Якія жывёлы самыя зоркія? Ці праўда, што некалі на тэрыторыі Беларусі вадзіліся львы і насарогі? У каго каровіна галава, конскі хвост, шкілет бізона, а голас як у свінні? Хто такія лятучыя сабакі? Як у старажытным Егіпце каралі за забойства ката? На гэтыя і сотні іншых пытанняў можна знайсці адказы ў кнізе.