Слінка Віктар. Арахна

Слінка Віктар. Арахна
4.99 р.
Вага: 270 г
Памеры: 120x190 мм



Вершы, эсэ, паэма. / Віктар Слінка. — Мінск : Кнгазбор, 2011. — 204 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»).

ISBN 978-985-6976-98-1

Для паэта, які родам з-пад Івацэвічаў, гэта ўжо трэцяя кніга паэзіі . “Арахна”, а менавіта так называецца новы зборнік, змяшчае вершы, эсэ і паэму “Жбан, вада”.


Вершы з кнігі

Накцюрн

Я іду. Наплывае прастора,

Не ўмяшчаецца ў зрэнкі мае.

Быццам радасцю поўны ці горам,

Адхіснуся ізноў ад яе.

Адхіснуся назад — і растануць

Пад гарачай спіной камяні.

І ўваскрэснуць з былога падману

Насампраўдзе азяблыя дні.

На ільдзіне — падбітая качка.

Ну, куды ты плывеш, Рабінзон?

Хлебны мякіш падкінуць — падачку

Ці дашлюць у патроннік патрон?

Што чакае за горадам, паркам,

Што чакае ў зімовых лясах?

А мяне — зноў каменная арка

Кліча ў свой непрадбачаны шлях.

Не суддзя я — ні птушкам, ні людзям,

Не дзялю гэты свет напалам.

Засынаюць ахвяры і суддзі,

І не холадна ноччу звярам.

Я іду — нахінаюся ўперад

У скразняк, у марозны сусвет.

І зіма — павітуха памерлых —

З белых кветак мне дорыць букет.

25-26 студзеня 2002

Мы — рыцары імгненняў.

Служым ім... Мы — верныя.

І нам не быць святымі.

Паэты мы — і нам не ўсё адно,

Ці водгуллем пажарышчаў акно

Люструецца, ці гэта — захад сонца, неба чырвань.

Ёсць карані, якія нам не вырваць.

Ёсць тыя дні, адкуль нас не відно.

Пакуль жа — верныя таму, што ёсць вакол,

Хоць помнім іншае, ды не пакінем хат,

Дзе плача немаўля, і дзе малое асляня,

Што павязе цара, б’е мяккім, але ўпартым

капытом.

Пячора, зорка. Вечны Віфлеем.

Знайдзіся ты, о, хто паверыць нам!

Знайдзіся ты, хто не разбурыць храм,

Які быў кожнаму падораны ў сабе!..

2003

 

Віктар Слінка нарадзіўся 4 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Козікі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вершы піша з пятнаццаці гадоў. Аўтар шматлікіх публікацый у беларускіх газетах і часопісах. Выдаў дзве кнігі паэзіі: «Апошні снег» (1995), «Штольні вясны» (2001). Лаўрэат літаратурнай прэміі Таварыства вольных літаратараў «Гліняны Вялес» за кнігу «Штольні вясны», прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» за лепшую паэтычную публікацыю 2005 года.


Раім таксама паглядзець:
Някляеў Уладзімір. Паэмы
12.99 р.

Някляеў Уладзімір. Паэмы

У зборнік увайшлі ўсе найлепшыя паэмы знакамітага беларускага пісьменніка.

Анталогія латвійскай паэзіі
6.99 р.

Анталогія латвійскай паэзіі

Анталогія латвійскай паэзіі — гэта ўнікальны праект, які аб’яднаў на сваіх старонках аўтараў з Латвіі XX і XXI ст. Нягледзячы на геаграфічную блізкасць нашых краін, творчасць латвійскіх паэтаў малавядомая ў Беларусі. Кніга будзе цікавая ўсім тым, хто неабыякавы да сучаснай паэзіі і перакладаў.

Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання
12.99 р.

Бураўкін Генадзь. Лісты да запатрабавання

Кніга паэзіі Генадзя Бураўкіна напісана ўжо ў XXI стагоддзі. Яе склалі паэмы «Узнясенне» і «Развітанне», прысвечаныя апосталам Бацькаўшчыны Францішку Багушэвічу і Якубу Коласу, а таксама лірычныя вершы, прасякнутыя балючымі клопатамі нашых дзён, асветленыя сыноўскай любоўю да роднай зямлі і прадыктаваныя ўзвышаным пачуццём чыстага кахання. Як заўсёды ў аўтара, яны гранічна спавядальныя і ўсхваляваныя.