Шмуэль Керэн-Кроль. Мулік-жулік

Шмуэль Керэн-Кроль. Мулік-жулік
8.99 р.
Вага: 480 г
Памеры: 175x250 мм



Аповесць. – Мінск : выдавец Логвінаў І.П., 2010. – 212 с. Пераклад з англійскай Ганны Чакур.

ISBN 978-985-6991-02-1

У гэтай аўтабіяграфічнай аповесці аўтар не толькі распавядае пра свой лёс — лёс габрэйскага хлопчыка сіраты, усю сям’ю якога закатавалі немцы і іхныя прыспешнікі, пра свае блуканні па пасляваенных дзіцячых дамах, па свеце, па ўласным жыцці — Шмуэль Керэн-Кроль спрабуе адшукаць хаця б кропельку сэнсу ў існаванні паміж людзьмі нянавісці, здрады, жадання забіваць.

Шмуэль Керэн-Кроль

ЗМЕСТ

Прысвячэнне
Прадмова
Шмуэль Кроль: Кароткая храналогія
Перад судом
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
Новы Свет
1. У жорсткай сітуацыі
Некаторыя думкі №1: У пройгрышы
2. Паўднёвая Афрыка
3. Шасцідзённая вайна
4. Што-небудзь для таго, каб стаць першым
Некаторыя думкі № 2: Пра грошы
Некаторыя думкі № 3: Пра азартныя гульні
5. У бізнесе
Некаторыя думкі № 4: Пра дабрыню і шчодрасць
6. Шлюб, развод і прырода кахання
7. Цудоўны свет чалавечых адносінаў
ЧАСТКА ДРУГАЯ
Літва (Лес)
8. Канец свету
9. Мара пра Маскву
10. Ніхто не верыў, што такое можа здарыцца
11. Ты павінен выжыць, ты павінен помніць сваю сям'ю
Некаторыя думкі № 5: Пра абсурд
12. Няма месца, якому б мы належалі
Некаторыя думкі № 6: Пра прымітыўную нянавісць
13. Колькасць інцыдэнтаў
14. Наступствы, дзіцячы дом
Некаторыя думкі № 7: Пра нянавісць і помсту
15. Ніхто не скажа, куды нам ісці
Некаторыя думкі № 8: Пра цынізм
Некаторыя думкі № 9:
Пра вяртанне ў Пабрадзе і Кямелішкі

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
Ізраіль/Палесціна
16. Сад Шмуэля
17. Якім павінен быць мужчына?
18. Птушка без крылаў
19.Афіцэрскае жыццё
Некаторыя думкі № 10: Пра мужчын і жанчын
Некаторыя думкі № 11: Сям'я
19. Вельмі шчаслівы перыяд
20. Новае падарожжа ў маім жыцці
Некаторыя думкі № 12: Пра немцаў
Некаторыя думкі №13: Пра сны і бачанне сноў
21. Круты паварот майго лёса
Некаторыя думкі № 14:
Пра сур'ёзныя адносіны да жыцця
Эпілог: Цудоўны лес

 

Мулік Кроль быў маленькім габрэйскім хлопчыкам, калі на пачатку 1940-х гадоў уся яго сям’я, яго сябры і наогул усё габрэйскае насельніцтва Польшчы, да якой тады адносіўся яго родны гарадок Пабрадзе, трапілі ў пекла нямецкай акупацыі. Разам са сваёй сям’ёй ён вымушаны быў пакінуць утульны цёплы дом і стаць уцекачом — жывой здабычаю для немцаў, усялякага роду іх прыспешнікаў і "лясных братоў", а яшчэ — ахвярай жахлівых маразоў тагачасных неміласэрных зім. Яго сям’ю забілі, Мулік застаўся толькі ўдваіх з маці, але ў ліпені 1944 года перад самым прыходам рускіх забілі і яе. Сам хлопчык цудам выратаваўся.

Але на гэтым выпрабаванні для яго не скончыліся — як і тысячы іншых ахвяр Халакосту, у пасляваенныя гады яму давялося перажываць голад, адзіноту, людскую абыякавасць. Мулік расказвае, як іх, траўмаваных вайной і стратай родных сірот, перавозілі туды-сюды, выкарыстоўвалі ў ролі пешак у палітычных гульнях, і маленькая частка іх і без таго зруйнаванай індывідуальнасці нярэдка яшчэ больш разбуралася неабходнасцю адмовіцца ад сваіх імён (як гэта і здарылася з аўтарам). Пытанні, якія завастрае у сваёй кнізе Мулік, актуальныя і сёння.

Расповед працягваецца: палітычныя інтрыгі ў адроджанай дзяржаве Ізраіль, даросленне ў кібуцы, пачатак самастойнага жыцца літаральна з пустымі рукамі — ён не меў нават зменнай бялізны, чорная праца, сяброўкі, вайна, армейскі вопыт, нечаканая сустрэча з кузінай з Кейптаўна, Паўднёвая Афрыка і фатальны шлюб, які завяршаецца стрэлам у палюбоўніка жонкі. Дзякуючы прэзідэнцкаму памілаванню, Мулік выходзіць з турмы значна раней за вызначаны тэрмін. Неўзабаве пасля гэтага ён пераязджае ў Кейптаўн і пачынае новае жыццё ў новай краіне (і нават вывучае новую для сябе мову!). Паступова настойлівая барацьба за выжыванне прыносіць плады — Муліку ўдаецца пусціць карані на новым месцы і дабіцца некаторага поспеху ў справах. Нават просты пералік фактаў не ў стане зменшыць траекторыю паваротаў і кідкоў, якія лёс нібы спецыяльна падрыхтаваў для таго, каго ён некалі пакінуў у жывых. Мулік расказвае пра сваё асабістае жыццё і пра свой бізнес, пра тое, як часта яго хацелі падмануць і абакрасці менавіта тыя людзі, якім ён зрабіў нямала добрага.

Аўтар аглядваецца на ўласнае жыццё з сумам, шчырасцю і нават з пэўнай доляй збянтэжанасці, дапаўняючы свой расповед уласнымі філасофска-правакацыйнымі назіраннямі, а таксама адной-дзвюма прытчамі. Усё гэта большасць людзей назвала б проста нявыдуманай гісторыяй — але для таго, каб расказаць яе шчыра, патрэбная сапраўдная мужнасць.

Артыкул пра аўтара кнігі можна прачытаць тут


Раім таксама паглядзець:
Хафнэр Сэбасьцьян. Гісторыя аднаго немца
6.99 р.

Хафнэр Сэбасьцьян. Гісторыя аднаго немца

Дзіцём і маладзёнам перажыў Сэбасьцьян Хафнэр першую сусьветную вайну, галопавую інфляцыю 1923 году, радыкалізацыю палітычных, партыяў і паўставаньне нацыянал-сацыялізму. У 1938 ён эміграваў у Англію, бо пачуваў сябе "на дуэлі" з Трэцім Райхам, хоць і ня быў перасьледаваны з палітычных альбо расавых матываў. Зь яго спадчыны ўзятыя гэтыя ўспаміны пра першыя тры дзесяцігодзьдзі жыцьця, успаміны, якія ён перанёс на паперу ўжо ў 1939 годзе.

Герлінг-Грудзінскі Густаў. Іншы сьвет
6.99 р.

Герлінг-Грудзінскі Густаў. Іншы сьвет

У сакавіку 1940 года дваццаціаднагадовы паляк, былы студэнт Варшаўскай Палітэхнікі Густаў Герлінг-Грудзінскі, актывіст і суарганізатар падпольнай незалежніцкай групы, на шляху з Львова ў Літву быў арыштаваны НКВД як «германскі шпіён» і атрымаў пяць гадоў канцлагера. У студзені 1942 пасля аб'явы сухой галадоўкі яму ўдалося дамагчыся амністыі (паводле Дамовы Сікорскага - Майскага) і выйсці на волю.

Паміж гэтым - голад, зьнясільваючая праца, мароз і людзі-зьвяры. Пра гэта, то бок пра два гады жыцця ў савецкім канцлагеры пад Архангельскам ён і напісаў кнігу «Іншы сьвет: савецкія зацемкі».

Віцьбіч Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм
4.99 р.

Віцьбіч Юрка. Лшоно Габоо Бійрушалайм

Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства.