![]() |
14.99 р.
Вага: 880 г
Памеры: 155x210 мм
|
Крыўя-Беларусь у мінуласьці. Гістарычныя творы / Ян Станкевіч, — выданне другое, папраўленае, — Інстытут Беларусістыкі — Беласток, 2010. — 772 с. — Цвёрдая вокладка
ISBN 83-60456-22-4
У том увайшлі гістарычныя творы Яна Станкевіча (1891—1976), напісаныя паміж 1930 і 1976 гадамі. Пераважная бальшыня апублікаваных твораў была раней недаступная беларускаму чытачу.
Урыўкі з кнігі
Дык Вял. Кн. Літоўскае, уважанае нашымі прэдкамі гаспадарствам сваім, і было запраўды такім — іхнім і нашым, беларускім.
Повесьці й апавяданьні беларускіх (крывіцкіх) летапісцау (1936)
У 1918 г. Рада Беларускае Народнае Рэспублікі абясьціла незалежнасьць Крыўі ў яе этнаграфічных граніцах. Што праўда, гэтым актам ня былі разарваны політычныя вузлы, зьвязуючыя Крыўю з Маскоўшчынаю, і Крывічы да апошняе часіны мучыліся ў няволі маскоўскай.
Крыўя-Беларусь у мінуласьці (1942)
Беларусы ня хінуліся да расейскае «культуры». Упіхалі яе Расейцы прынукаю, уціскам, дэмаралізацыяй. Гэная «культура» была надта нізкая, бо вышэйшых школаў ня было ў Беларусі, сярэднія былі рэдка дзе, а ў пачатных надта ж мала давалася веданьня. Даючы малыя тэхнічныя веданьні, а ў гуманістычнай сваёй частцы прыносячы, заміж асьветы, цямноту, прыношаная да Беларусі расейская культура адначасна была й надта дарагая — за навучэньне ў пачатнай школе чытаць па-расейску, так-сяк пісаць ды крыху лічыць вымагалася ад беларускага дзяцяці адрачэньня ад свае бацькаўшчыны й зьняважлівасьці да сваіх бацькоў, што ня былі лізнуўшы гэнае «культуры».
Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі (1958)
ЗЬМЕСТ
Ад укладальніка
Беларускія плямёны і ixняе расьсяленьне
Повесьці й апавяданьні беларускіх (крывіцкіх) летапісцаў
Курс гісторыі Крывіі-Беларусі
Крыўя-Беларусь у мінуласьці
Кароткі начырк гісторыі Крывіч-Беларусі
Этнографічныя й гісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі
Новыя працы аб нашай мінуўшчыні
Беларускія плямёны
Аб Літоўскім Статуце
Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі
Зь гісторыі Беларусі
Гісторыя Беларусі др. В. Шчарбакова
Зь гісторыі русыфікацы Вялікалітвы
Друкары Йван Хведаровіч Рагаза а Пётра Мсьціславец
3 украінскіх дачыненьняў да Вялікалітвы-Беларусі
Нарысы зь гісторы Вялікалітвы-Беларусі
Камэнтары
Іменны паказьнік
Ян Станкевіч (Янка Станкевіч; 26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 ліпеня 1976; Псеўданімы: Брачыслаў Скарыніч) — беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч. Доктар славянскай гісторыі і філалогіі (1926).
Артыкул пра аўтара ў Вікіпэдыі.