Станкевіч Юры. Мільярд удараў

Станкевіч Юры. Мільярд удараў
1.37 р.
Вага: 360 г
Памеры: 130x200 мм



Аповесці, апавяданні, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2008. – 324 с., 300 ас. – (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6800-81-1

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.

У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія «Эрыніі», аповесць «Партрэт выпускніка на фоне “адлігі”», п’еса «Гарпіі», шэраг вострасюжэтных апавяданняў.

Дзеянне прадстаўленых у зборніку твораў адбываецца ў нашым складаным часе, але на гэтай падставе аўтар выкрышталізоўвае мінулае і мадэлюе будучыню.

Самыя неверагодныя з’явы сённяшняй рэчаіснасці, яркія і часам трагедыйныя сітуацыі нашых дзён намаляваў у апавяданнях і аповесцях Юры Станкевіч <…> Творы пазначаныя сучасным падыходам да праблем новага часу: тут раскрываюцца негатыўныя моманты, якія ўварваліся ў наша жыццё – бездухоўнасць, раз’яднанасць, адсутнасць ідэалаў, страта чалавечнасці.
Нягледзячы на гэта, перамагаюць чалавекалюбства, духоўны пачатак, шчырасць і спробы адшукаць праўду жыцця.

Уладзімір НАВУМОВІЧ

Ю. Станкевіч не гуляе і не збіраецца гуляць з чытачом у аніякія папулярныя гульні — ні ў гастранамічныя, ні ў ідэалагічныя, дзе найпрасцей схлусіць чалавеку альбо прыўкрасіць ягоную рэчаіснасць, чым адкрыць вочы на Зло, якому немагчыма не супрацьстаяць, каб выжыць, даючы, можа, апошні шанец Дабру на абарону чалавечнага ў чалавеку, родавага ў народзе, нацыянальнага ў айчынным.

Леанід ГАЛУБОВІЧ


Раім таксама паглядзець:
Станкевіч Юры. П'яўка
3.34 р.

Станкевіч Юры. П'яўка

У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, – магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.

Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця
1.50 р.

Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця

У новую кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасць і гэтага зборніка, і усёй творчасці Віктара Казько.

Шміт Катрын. Ты не памрэш
1.20 р.

Шміт Катрын. Ты не памрэш

Гэлена Везэндаль не ведае, што з ёй. Яна прыходзіць у прытомнасць у бальніцы з праваламі ў памяці, страціўшы здольнасць размаўляць і кантраляваць сваё цела. Па дарозе назад да жыцця яна сутыкаецца з чужою жанчынаю, якою была некалі яна сама, са шлюбам на мяжы разрыву і дзецьмі, якія былі гатовыя ісці сваім шляхам, але цяпер, заблытаўшыся, спыніліся.