Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Станкевіч Юры. П'яўка

Станкевіч Юры. П'яўка
3.34 р.
Вага: 320 г
Памеры: 130x200 мм



Раман. – Мінск : Галіяфы, Каўчэг, 2010. – 284 с. – (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-40-7
ISBN 978-985-6950-41-7

Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі – абсалютна новай з'явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год – час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, – магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.

Юры Станкевіч

ЗМЕСТ

Ад апавядальніка

Частка I. Эдэм
Частка II. Дазнанне
Частка III. Збой
Частка IV. Памылка
Частка V. Пакаранне
Частка VI. Свята
Частка VII. Доказ
Частка VIII. Сутыкненне
Частка IX. Дух цемры


Ад апавядальніка

Хроніка падзей, якая прысутнічае ніжэй, не ўяўляе сабой нешта незвычайнае. Урэшце, падзеі, аналагічныя апісаным, масава адбываліся ў сярэднявеччы, зрэдку могуць выявіцца і выяўляюцца ў наш час, і не толькі ва ўзгаданым мною месцы, а і ў любым іншым. Іх нават можна будзе, калі ранейшыя і забароненыя, цяпер паранавуковыя распрацоўкі здолеюць за больш спрыяльным часам прасунуцца дастаткова далёка, назваць тыповымі, хто ведае – хаця цяжка называць такімі некаторыя грахі і злачынствы, прыгаданыя ў прыведзенай хроніцы. У рэшце, аўтар, магчыма, і не гарантуе аўтэнтычнасці апісаных падзей з рэчаіснасцю. Свае ж суб'ектыўныя адносіны да ўсяго прыгаданага ён дастаткова характэрна выяўляе ў змешчаных у тэксце адступленнях і выніках пошукаў, над якімі ён працаваў, даводзячы іх да здавальняючай яго дасканаласці. Твор гэты аўтар хронікі называў іншым разам навукова-псіхалагічным доследам, а то і проста папераджальным зваротам да чытача, калі той чытач цярпліва дабярэцца да канца апісаных аўтарам падзей. Як саму хроніку, так і вынікі доследаў, пададзеных адносна вольным стылем, той жа аўтар даводзіць да ўсіх зацікаўленых людзей. Ён справядліва адзначае, што падзеі, якія адбыліся ў апісваемы ім перыяд і ў згаданым месцы, неардынарныя, але само месца – адно са шматлікіх яму падобных і наўрад ці вылучалася і вылучаецца нечым незвычайным. Маленькая кропка ў неабмежаваным Сусвеце, фрагмент Айкумены, раптоўна паражоны незразумелай і таямнічай хваробай, якую спрошчана можна назваць хіба што нязначным адхіленнем у жыцці.

І тое, што аўтар часам лічыць апісанае ім у хроніцы месца – апошнім месцам на Зямлі, гаворыць, магчыма, толькі пра агульную недасканаласць нашага свету.

Усё адлюстраванае ніжэй адбывалася, тым не менш, не ў старажытны час, а цяпер, напрыканцы другой чвэрці дваццаць першага стагоддзя, у ходзе працэсу так званай гуманізацыі тэхнасферы і адпаведнай тэхналагізацыі чалавека. І хоць наша цывілізацыя на сярэдзіну дваццаць першага стагоддзя ўсё яшчэ захоўвала рысы антропаморфнасці, соцыюм ужо саступаў пад націскам біялагічных маргіналаў, існаванне і памнажэнне якіх абумоўліваецца паміраючай ідэалогіяй Заходняй цывілізацыі. Біялагічная поліэтнічнасць забяспечыла, у прыватнасці, непрадказальную рэпрадуктыўную папуляцыю і ўпершыню ў гісторыі чалавецтва пачаў выяўляцца новы від чалавека, заснаваны на інвалюцыйным працягу роду і адпаведна разбурацца традыцыйная культура. Цывілізацыйны канфлікт паміж светам варвараў і Атлантычнай цывілізацыяй у наш час амаль страчвае сваю моц і значнасць, бо колькасць белых людзей на Зямлі ўжо смехатворна малая. І хоць расшыфроўкі генома, якія вяліся ўсе апошнія гады, біяпластычныя тэхналогіі, прасоўванні ў метадах сучаснай медыцыны, геннай інжынерыі дазволілі дагэтуль элітарнай меншасці нейкі час утрымліваць прыярытэт, рост спадчынных захворванняў, новыя віды эпідэмій, падзенне рэпрадукцыйнасці, дэпапуляцыя асобных этнасаў, а таксама шэраг экалагічных і тэхнагенных наступстваў – так званыя Непажаданыя Падзеі – зрабілі сваю справу: скіравалі чалавецтва ў бок татальнай дэградацыі, якая, між тым, пачалася даўно, але ціхамірна і незаўважна, набіраючы моц з вынікаў так званай дэмакратыі: мазахісцкага прыніжэння перад масамі, навязвання роўнасці, сексуальных рэвалюцый і канчатковай эмансіпацыі жанчыны.

Колькасць людзей на Зямлі за кошт каляровых рас нязначна павялічылася, але і ў іх адбываецца канчатковае расслаенне, пра якое калісьці папярэджвалі мысліцелі мінулых стагоддзяў, толькі з дакладнасцю маятніка, бо ўладарства над заселеным светам – спачатку яго дробнымі часткамі, а потым паўсюдна, захапілі сфарміраваўшы сваю квазіэліту, так званыя "людзі-цені", існаванне якіх прадбачліва выказалі філосафы, даследчыкі, трансгуманісты і навукоўцы мінулых стагоддзяў, але пра гэта гаворка ніжэй.

Сапраўдная ж эліта трапіла не толькі пад прыхаваны генацыд, а праз якія дзесяцігоддзі пачалося і яе фізічнае знішчэнне. Новыя псеўдаэлітарныя карпарацыі спарадзілі сучасных "квазіэлояў", якія працягваюць ствараць падтрымліваючыя тэхналогіі толькі дзеля таго, каб прадоўжыць сваё існаванне: так званых "надлюдзей" і "падлюдзей", альбо "працаробаў", якія выконваюць у асноўным спрошчаную кваліфікацыйную працу ў прамысловай вытворчасці і ў галіне сельскай гаспадаркі, куды новыя гаспадары часам гвалтоўна выцясняюць і найбольш разумных і цэласных асобаў, якіх у асноўным беспамылкова вылічаюць з дапамогай сеткі інфмарматараў і сілавых структур.

У сувязі з усім гэтым усё больш выразна пачынае выкрэслівацца адзіны варыянт далейшага развіцця – сістэмная катастрофа з хуткай пагібеллю спачатку культуры пануючай эліты, а потым і так званых "падлюдзей". Далей – ва ўсялякім разе, што будзе, напрыклад, праз два-тры дзесяцігоддзі, мала хто сабе ўяўляе, ну, магчыма, акрамя тых, хто можа прадбачыць і зазірнуць за гэты рубеж (і такіх, дарэчы, няшмат), ды яшчэ рэдкіх сэнсітываў ды некаторых прадстаўнікоў мастацтва, і даследчыкаў, да якіх, магчыма, хоць і з малой доляй вырагоднасці, належыць і ваш пакорны слуга. Але прагназіроўка і разглашэнне навуковых і агульнагуманітарных адкрыццяў пачала жорстка кантралявацца і дагэтуль кантралюецца "людзьмі-ценямі" – новай шматлікай транснацыянальнай псеўдаэлітай, якая не хацела і не хоча вакол сябе нават часовай дэстабілізацыі грамадства.

Асаблівую занепакоенасць існуючых уладаў выклікалі і выклікаюць некаторыя калянавуковыя ідэі існавання нашага Сусвету і чалавека ў ім. Усплываючыя сенсацыйныя доказы іх раз за разам аб'яўляліся і аб'яўляюцца вар'яцкімі, ілжэнавуковымі, а носьбіты іх жорстка караюцца. Тлумачыцца гэта быццам тым, што вышэйназваныя ідэі не павінны быць зразуметымі масамі (як быццам такое можа адбыцца, і якімі масамі, дарэчы?), інакш, магчыма, не працягнецца далей спроба кіравання чалавекам, а зародзіцца, з вялікай доляй верагоднасці, новая глабальная метафізічная мутацыя, пра выніковыя наступствы якой можна толькі меркаваць, а наша цяпе-рашняя цывілізацыя адразу пачне з падвоенай хуткасцю і непрадказальнасцю страчваць антро-паморфнасць і абрынецца ў хаос.

Апісваючы ў хроніцы тое, што ён бачыў і з большага даследаваў, аўтар не ўзводзіць нейкіх ілюзій у адносінах да свайго твора і ведае, што яго непрадузятыя чытачы, а калі такія знойдуцца, то, магчыма, падзеляцца на непрыхільнікаў яго, як даследчыка і апісальніка, і аднадумцаў. Але ж так адбываецца заўсёды, калі пішуць хіба што для сябе, ды, можа, тых нешматлікіх аднадумцаў, якія зразумеюць паімкненні аўтара; і не дзеля нават прывіднай будучыні, а дзеля пошукаў той ісціны, што пагрозліва хаваецца ад усіх нас у цемры.

 

Юры Станкевіч – адзін з самых пластычных і непрадказаных сучасных беларускіх празаікаў, аўтар, якога дагэтуль не могуць ідэнтыфікаваць крытыкі, пісьменнік, якога замоўчваюць. Паходзіць з Барысава. Сын рэпрэсаванага па 58-м артыкуле. Рана пакінуў школу і пачаў працаваць, засвоіў шмат прафесіяў. У часы першае "адлігі" паступіў у БДУ на факультэт журналістыкі. Па заканчэнні працаваў у барысаўскай аб'яднанай газеце. Першыя пісьменніцкія спробы ў тагачасных літаратурных колах не прызнаваліся. Толькі ў час так званае "перабудовы" ці другое "адлігі" пачаў друкавацца з апавяданнямі і аповесцямі. Выдаў першыя кніжкі прозы, быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцяў і апавяданняў, а таксама каля дзесятка п'ес і кінасцэнарыяў. Сярод іх і напісаныя ў рэалістычным ключы, аўтабіяграфічныя творы – "Сезонныя гульні ў футбол", "Партрэт выпускніка на фоне "адлігі", "Сястра мая, Света", а таксама эксперыментальныя рэчы: раманы "Любіць ноч – права пацукоў", аповесці "Псеўда", "Прузі", "Бесапатам", п'есы "Шэва", "Гарпіі", "Армагедон-1895" ды інш. Юры Станкевіч іншым разам выклікае спрэчкі, нападкі і абвінавачванні ў залішняй адкрытасці сэксуальных сцэнаў, ксенафобіі, нацыяналізме, расізме і г.д. Жыве і працуе ў Менску.

Прачытаць некаторыя іншыя творы Юрыя Станкевіча можна тут.


Раім таксама паглядзець:
Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага праху
1.42 р.

Казько Віктар. Бунт незапатрабаванага праху

Раман. Мінск: ─ І. П. Логвінаў, 2009. ─ 340 с. ─ (Кнігарня "Наша Ніва").

Віктар Казько свядома выбірае сваім героем адчужанага чалавека, які жыве ў варожым свеце, мяцежную, узрушаную страсцямі асобу, душа якой разрываецца на часткі ад супярэчнасцяў, якія перапаўняюць яе.

Станкевіч Юры. Мільярд удараў
1.37 р.

Станкевіч Юры. Мільярд удараў

Галоўныя пытанні, на якія шукае адказы Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў, — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юр’я Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар, тым не менш, стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю.

Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця
1.50 р.

Казько Віктар. Дзікае паляванне ліхалецця

У новую кнігу вядомага беларускага празаіка Віктара Казько ўвайшлі эсэістыка і публіцыстыка апошніх гадоў. Вастрыня і надзённасць, боль за родную зямлю і краіну, мову і культуру – адметнасць і гэтага зборніка, і усёй творчасці Віктара Казько.