![]() |
6.99 р.
Вага: 150 г
Памеры: 125x185 мм
|
Смаленне вепрука / Міхась Стральцоў.— Мінск : Папуры, 2015.— 208 с.
ISBN: 978-985-15-2422-4
Міхась Стральцоў, якога называюць пісьменнікам па прызванні і псіхолагам па натуры, неверагодна ўзбагаціў айчыннае прыгожае пісьменства. Шмат у чым ён быў першапраходцам: адкрыў тып чалавека, які пакінуў вёску і не прыжыўся ў горадзе, стаў першаадкрывальнікам жанру постмадэрнісцкага апавядання, паспрабаваў разгадаць таямніцу геніяльнага Максіма Багдановіча, які сталеў і вучыўся за межамі Беларусі, але здолеў стаць нашым класікам.
Апавяданне "Свет Іванавіч, былы донжуан" літаратуразнаўцы, не згаворваючыся, адносяць да шэдэўраў нацыянальнай літаратуры, а знакамітае "Смаленне вепрука" ацэньваюць як аповед аповедаў з непераўзыдзеным сюжэтам.
Разгадваючы чужыя літаратурныя загадкі, Стральцоў і сам застаўся чалавекам-загадкаю.
У лютым 2014 года першы ў Беларусі прафесійны буктрэйлер прадставіла культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!". Ён створаны паводле апавядання Міхася Стральцова "Смаленне вепрука" рэжысёрам Зміцерам Вайноўскім, а ў галоўных ролях — Альгерд Бахарэвіч і Максім Жбанкоў.
Booktrailer “Смаленне вепрука” from Budzma Razam on Vimeo.
ЗМЕСТ
Загадка Багдановіча
Смаленне вепрука
Сена на асфальце
Свет Іванавіч, былы донжуан