Шунейка Яўген. Праспект Незалежнасці

Шунейка Яўген. Праспект Незалежнасці
4.99 р.
Вага: 240 г
Памеры: 130x200 мм



Нарысы. – Мінск : Мінск: Галяфы, 2012. – 153 с., іл. – (Адсутнае беларускае мастацтва).

ISBN 978-985-6906-48-3

У зборнік увайшлі артыкулы, напісаныя ў перыяд 1990 – 2000 гг. У кніжцы аўтар даследуе сучасныя тэндэнцыі ў еўрапейскім мастацтве.

ЗМЕСТ

Колькі шчырых слоў замест традыцыйнага ўступу

Зямля і неба Фердынанда Рушчыца
Сцэнаграфічны дэбют
Кветкавы мадэрн у Панямонні
Ад Смілавіч да Парыжа
Каліграмы
Мінімалізм
Патрыярх сучаснага мастацтва
Гэты дзіўны свет
Пад адным дахам
Беларуская альтэрнатыва
Выставы сучаснага польскага мастацтва ў Мінску
Вельмі польскі творца
Беларуская архаіка і спробы яе актуалізацыі ў сучасным мастацтве
Развагі без шэрых таноў


Колькі шчырых слоў замест традыцыйнага ўступу

Мой зборнік называецца "Праспект Незалежнасці" зусім не выпадкова. Я жыву і працую ў Мінску, дзе наш галоўны праспект адыгрывае не толькі ролю самай ажыўленай транспартнай магістралі. Паабапал яго канцэнтруюцца ўсе вядучыя мастацкія галерэі і музеі, а да таго ж сюды выходзіць сваім галоўным фасадам мая творчая “альма-матэр”, дзе я выкладаю ўжо больш за 20 гадоў. Усё, што прапаноўваецца на старонках гэтага выдання, напісана акурат у той перыяд, калі я рэгулярна шпацыраваў для прасвятлення думак па праспекце. А ён, за маю да яго прывязанасць, падараваў мне шмат творчых ідэй, якія, будзем спадзявацца, не пакінуць абыякавым і цябе, дарагі чытач.

З павагай, Яўген Шунейка

 

Яўген Шунейка – Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў

Член Беларускага саюза мастакоў. Адзін з вядучых гісторыкаў і крытыкаў мастацтва нашай краіны. У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў выкладае з 1988 года.

Яўген Феліксавіч – выдатны знаўца гісторыі айчыннага і замежнага выяўленчага мастацтва і архітэктуры, сучаснай мастацкай і мастацтвазнаўчай практыкі. Ён аўтар больш за 100 навуковых прац. Ім напісаны шэраг вучэбных праграм і метадычных дапаможнікаў. Браў удзел у многіх міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях. Арганізатар і куратар шматлікіх мастацкіх праектаў на розных выставачных пляцоўках Беларусі (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Палац мастацтва і інш.). Кіраўнік навуковага калектыву пры БДАМ па даследаванню заканамернасцяў развіцця сучаснагй маладзёжнай творчасці ў выяўленчым, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і дызайне. Мастацкі кіраўнік некалькіх курсаў спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства” (выяўленчае мастацтва).


Раім таксама паглядзець:
Паграноўскі Мікалай. Інтэрпрэтацыі
4.99 р.

Паграноўскі Мікалай. Інтэрпрэтацыі

Мастацтвазнаўца па сутнасці – інтэрпрэтатар, "перакладчык" твораў выяўленчага мастацтва. Візуальную мову ён ператлумачвае на мову вербальную і пры гэтым дадае ўласныя разважанні наконт пэўнага твора альбо перыяду творчай біяграфіі.

Талстоў Аляксей. Мінакі
4.19 р.

Талстоў Аляксей. Мінакі

"Мінакі" – гэта яшчэ адна ўрбаністычная казка з даволі прадказальным канцом, напісаная, як кажуць, па ўсіх канонах жанру.

Татарка Дамінік. Культура як зносіны
9.99 р.

Татарка Дамінік. Культура як зносіны

Кніга "Культура як зносіны" – гэта цэлы шэраг арыгінальных разваг славацкага пісьменніка Дамініка Татаркі пра мастацтва, культуру, палітыку, жыццё. Творчасць пісьменніка доўгі час была пад забаронай, да сённяшняга дня яго імя згадваецца ў кантэксце барацьбы, супрацьстаяння гвалту, няпраўдзе і несвабодзе.

4.99 р.

Ываноў Віктар. Асарці

Паэзія, проза, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 156 с. – (Другі фронт мастацтваў).