Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Суса Эва, Шо Бенжамэн. Снежны чалавек

Суса Эва, Шо Бенжамэн. Снежны чалавек
11.99 р.
Вага: 420 г
Памеры: 220x290 мм



Снежны чалавек. / Эва Суса, Бенжамэн Шо ; Пераклад са шведскай Алесі Башарымавай. — Мінск : Юніпак, 2013. — 26 с. : іл. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Падсерыя “Каляровы ровар” ; вып.1). — Вялікі фармат, цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6802-56-3

Толькі на Prastora.by! Асобнікі з аўтографам, сонейкам і сардэчкам ад швэдзкае пісьменьніцы для дзетак і аўтаркі кнігі — спадарыні Эвы Суса!

Эва Суса, Бэнджамэн Шо. Снежны чалавек / старонкі з кнігі

 

Першая кніга з малюнкамі серыі "Каляровы ровар" — “Снежны чалавек” Эвы Сусы ў перакладзе са шведскай Алесі Башарымавай пабачыла свет у выдавецтве “Юніпак”.

Простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздобленая мастаком Бенжамэнам Шо. Кніга мае вялікі фармат і добрую паліграфію.

Дарэчы, каб знайсці ўдалую назву для серыі, яе заснавальнікі звярнуліся па дапамогу падпісчыкаў старонак СБП у сацыяльных сетках. Назву “Каляровы ровар” прапанавала перакладчыца Паліна Маслянкова. У падзяку яна атрымала адзін з асобнікаў новай кнігі.

Эва Суса, Бэнджамэн Шо. Снежны чалавек / старонкі з кнігі

 

Кажуць, Снежны чалавек жыве ў Гімалаях.

Але ўяві: што, калі ён жыве зусім побач у якой-небудзь пячоры?

А што, калі ён жыве там не адзін?

Макс і Уна каталіся на сноўбордзе і заблукалі.

I як ты думаеш, каго яны сустрэлі?

Чытай пра іх захапляльныя прыгоды ў заснежаных гарах!

 

Гэтую кнігу стварылі: Эва Суса – аўтар некалькіх шырока вядомых у Швецыі серый кніг для дзяцей і падлеткаў. Бенжамэн Шо – адзін з самых папулярных ілюстратараў дзіцячых кніг у Францыі.


Раім таксама паглядзець:
Азбукоўнік і лічылка
24.99 р.

Азбукоўнік і лічылка

Чытанка «Азбукоўнік і лічылка» — доўгачаканае ўнікальнае выданне, апрабаванае дашкольнымі ўстановамі краіны, якое адкрывае для дзяцей магчымасць атрымання першапачатковых чытацкіх і матэматычных ведаў. Матэрыял па вывучэнні літар і лічбаў грунтуецца на класічных творах беларускай літаратуры і творах сучасных аўтараў — апавяданнях, вершах, загадках, а таксама на вуснай народнай творчасці — народных казках, паданнях, забаўлянках і інш.

Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка
12.99 р.

Мінскевіч Серж. Усмешка Жалобнай Каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка

У “Аповесці легендарных часоў” апавядаецца пра падзеі, якія адбываліся ў запаветным мінулым нашай часціны населенага свету, у паўміфічных краінах, дзе пралягалі шляхі-дарогі адважных вандроўнікаў. Гэта фэнтазі, з квестам і экшэнам, з паданнямі і экзотыкай.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару
29.99 р.

Клышка Анатоль. Чую, бачу, гавару

Кніга-легенда, якая шматкроць перавыдавалася, і на якой выгадаваліся пакаленні!

Дапаможнік ахоплівае найбольш ужывальную, тэматычна згрупаваную лексіку, якая адлюстроўвае навакольны і ўнутраны свет дзіцяці. Тлумачэнне і засваенне слова даецца не толькі праз малюнак, але і праз жыццё яго ў сказе. Распрацаваны з улікам практычнага вопыту лепшых замежных выданняў падобнага тыпу.

Лундберг Сара. Biтa Белая Крэска і Эйвінд
7.49 р.

Лундберг Сара. Biтa Белая Крэска і Эйвінд

«Віта Белая Крэска і Эйвінд» — другая кніга шведскай дзіцячай пісьменніцы і мастачкі Сары Лундберг. Гэта працяг гісторыі дзяўчынкі Віты, якая малюе крэскі на дарогах. Гісторыя пра незвычайнае сяброўства, сутыкненне правілаў і свабоды, парадку і спантаннасці.