Сьвятая праўда ды іншыя казкі

Сьвятая праўда ды іншыя казкі
0.99 р.
Вага: 310 г
Памеры: 130x200 мм



Кніга ўласных твораў і перакладаў пераможцаў конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана. – Мінск : Логвінаў, 2009. – 262 с.

ISBN 978-985-6901-52-5

Зборнік твораў і перакладаў ляўрэатаў конкурсу маладых літаратараў, праведзенага РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтар" у 2009 годзе. Кніга мае выгляд клепсыдры, то бок чытаецца як з аднаго, так і з другога боку. З аднаго боку – вершы і проза фіналістаў. З другога – іх паэтычныя і празаічныя пераклады.

ЗМЕСТ

ДЫПТЫХ: ПРАВЫ БОК
ВЕРШЫ, ПРОЗА

Ірына Барысевіч
"на зямлі за марозам прыходзяць адлігі..."
"хворай птушцы не даляцець да выраю..."
Прабач
Каб ты...
Кнігі
Нічога новага
Мятлік-фанат

Алеся Башарымава
"а было ж многа сонцаў малых..."
"ты больш не мая рабыня..."
"кожнага ранку прыходзіць кот і рэгулюе вочы мне..."
"хвост адрос а вечар – не..."
"вецер стошыў старанна зямлю да зямлі..."
"так маўчыць што поўсьць ня гнецца..."
"па старых нетаптаных балотах..."
"мой галаўны боль..."
"колькі коней? – коней 9..."
"поруч са мною псё паўзе..."
"хата вакол якой высьпяваюць ліўні..."

Ірына Бельская
"Восень тузае за спадніцу..."
"...Я сьнег люблю яшчэ таму..."
"Хата пастарэла разам з мамай..."
"Ты думаеш, мая віна..."
"Я рыбіна. Я так крычу..."
"Я цісну калючую лапу зімы..."
"Лекі п’юць мяне ўсё часьцей..."
"Так поўня зьзяла над Дзьвіною..."

Віталь Быль
Хмары
Размова з кратом
Баляда пра тапак, што любіў жыцьцё, ды хацеў жыць сумленна
Вароны шукаюць
"Ня ходзяць далёка трамваі..."
"Барбара чорным фарбавала валасы..."

Инна Заикина
"послушай, господи, я сегодня в неадеквате..."
"мне говорят: да ты уже подросла, достаешь головой плечо..."
"я тут злюсь, колю словами и восклицательными..."
"кажется, скоро все разорвется, лопнет..."
"я не хочу жалеть о сделанном и несделанном..."
"барабанной дробью, негнущимися коленями..."
"господи, как ты сделал его – такого..."
"и пока она так радостно улыбается..."

Катя Зыкова
".там солнце. Клёш..."
"дорогая редакция я проснулся чашке в..."
про время
"время ползло себе швами и яма..."
"Л. чувствует: что-то разрушил..."
про воду
"смотрите в бинокли..."
"я вроде во сне..."
"женщина купившая телячье сердце..."
"в самой быстрой ракете мы..."
о том что случается часто

Алена Карп
"Зьляканы гадзіньнік. Згвалчаны мроі..."
"Калі б усе звар’яцелі раптам, у адначасьсе..."
"Ён быў псыхічна хворы..."
Прывітаньне!
"Убачыла ружовы сон..."
Вясковыя краявіды
     1. "Паўзе ў акно хворы ранак..."
     2. "Мары на плоце дзяруць сабе горла..."
"жыцьцё на мяжы..."
"ты ня верыш..."

Ігар Кулікоў
"Гэтага нельга набыць на рынку або ў краме..."
"яно карыстаецца толькі трамваямі..."
"Іх дрэвы расьлі дагары каранямі..."
"Яны адшукалі сябе выпадкова..."
"Кажуць, гэтага месца не існуе на мапе і наагул у прыродзе..."
"Камусьці карцела пазбыцца сябе..."
"уттаракуру..."
"Калі яна была дзіцем, яна не хадзіла ў школу...

Уладзь Лянкевіч
"учора караткевіч плакаў пад сьнегам..."
(песьня 1)
"лямпачка сьвеціць загусьцелым сьвятлом..."
(песьня 2)
"дробачкі Сёньня сыплюцца як жвір..."
"Пакажы, што ты хаваеш у руцэ..."
"Паўзе падмарожаная Сьвіслач..."

Віталь Рыжкоў
чорна-белы верш
Сьвятая праўда
"два скрыпачы праз поле ваенных дзеяньняў..."
дарожныя здарэньні
Загінаючы пальцы
"калі мы падаем, зоры..."
дзьверы, замкнёныя на ключы
"Час праз сваю пэдантычнасьць нашмат мудрэйшы за памяць..."

Аляксандра Сайко
"Зорка ня падала ў акне..."
"Апошні аўтобус на два чалавекі..."
"Ці часта ты неба бачыш..."
Пра
Пра сьнег
Пра сябе
Пра цябе
Аднойчы
"Адзін на адзін..."

Павел Антипов
Из цикла "Учат в школе"
Из цикла "Дипломная работа"
Живёт такой Лёха

Анка Упала
Колас, Купала і пачэсны пасад
Кім быць
Выхавацелька
Цырульнік
Курукіца
Омава жыцьцё
Красный дзень календара
Трыпціх: левы бок

Юлія Шадзько
Акварыюм для Сэнэкі

ДЫПТЫХ: ЛЕВЫ БОК
ПЕРАКЛАДЫ

Пэрсі Бішы Шэлі
Філязофія каханьня

Джон Кітс
Ода мэлянхоліі
Ода грэцкай вазе

Артур Конан-Дойл
Ля Паўночнага мора

Эрнэст Доўсан
Вілянэла заходу сонца

Фрэнсіс Брэт Янг
"Артур сышоў... Трыстан у Карэоле..."

Эдвард Тэйлар
Калі адзін памёр за ўсіх, дык усе памерлі

Жан Жэнэ
Сьмяротнік (Урывак з паэмы)

Ян Якаб Слаўэрхоф
Канец

Эрнст Ван Алтэна
Нізінны край

Ар’ен Дэйнкер
Верш для вярблюда
(З ангельскай, амэрыканскай, францускай і нідэрляндзкай паэзіі пераклала Ганна Янкута)

Гіём Апалінэр
Маленькае аўто
Ёсьць
Апошні разьдзел
Цень
Восень
(Пераклаў з францускай Уладзь Лянкевіч)

Генрых Бёль
Маўчаньне, сабранае доктарам Мурке
(Пераклала зь нямецкай Алена Талапіла)

Ян Бжэхва
Акадэмія доктара Клякса
(Пераклала з польскай Алена Пятровіч)

Хорхэ Люіс Борхэс
Вяртаньне
Разьвітаньне
Адсутнасьць
Згрызоты з нагоды сьмерці
Усё маё жыцьцё
Хтосьці
Компас
Пад пагрозай
Сьляпы
Саўдзельнік
(Пераклала з гішпанскай Юлія Шадзько)

Герман Гесэ
Пераўтварэньні Піктара
(Пераклала зь нямецкай Натальля Давыдоўская)

Руал Дал
Скура
(Пераклала з ангельскай Анка Упала)

Фрэдрык Ліндстром
Апошні дзень лета
(Пераклала са швэдзкай Дар’я Вашкевіч)

Тэйлар Мэлі
Што робяць настаўнікі, альбо Ламаньне стэрэатыпаў, альбо Калі нічога ня ўмееш, паступай на юрфак
Як напісаць (дрэнны) верш пра палітыку
Закахацца – усё адно што завесьці сабаку
Я магу быць паэтам
(Пераклаў з ангельскай Віталь Рыжкоў)

Болей пра кнігу тут.

ВІТАЛЬ РЫЖКОЎ. СЬВЯТАЯ ПРАЎДА

Сёньня, Божа, іконы твае сьмяяліся.

Праваслаўны бацюшка Міхаіл Царквы Трох Сьвяціцеляў
за стырном у нецьвярозым стане спынены супрацоўнікам ДАІ
(зусім яшчэ маладзенькім, па вайсковых панятках - духам);
зь Ленінскага РУУСу - як добра, што ён недалёка -
выкліканая на асьведчаньне камісія з двух міліцыянтаў,
бацькі і сына.

бацюшка Міхаіл кляне ўсіх трох імём Госпада
бацюшка Міхаіл абяцае ўсім гарачыя пуцёўкі ў Пекла
бацюшка Міхаіл адчувае сябе сьвятым дамкратам —
ён бярэ за грудкі міліцыянта і ўздымае яго вышэй да Бога
таму складаецца ўражаньне, што ён ня хоча ў аддзяленьне

вялізны сьвятар трасе барадой
бамбіза-сьвятар не дае апрануць кайданкі
супрацоўніка царквы ледзь запхнулі ў машыну
урэшце едуць

бацюшка Міхаіл прызвычаіўся на пярэдніх месцах
бацюшка Міхаіл адчувае няёмкасьць
бацюшка Міхаіл прасоўвае нагу ў пярэднюю частку машыны
і пізьдзіць, пізьдзіць ёй кіроўцу і пасажыра-міліцыянта,
нялюбых сыноў праваслаўя, анафемскіх вырадкаў

машына спыняецца
бацюшку зьвязваюць ногі скураным рамнём
машына едзе да аддзяленьня
зрэшты, тое, што было далей, зразумела і нецікава
вобшук, допыт, складаньне актаў
бацька, сын і дух-ДАІшнік і іх адзіная воля і справа - любоў
і званок, каб хутчэй прыпынялі справу і ўсё забылі, ад некага зьверху

дзякуй, Божа, за сьлёзы ад сьмеху,
за жыцьцё і любоў, за свабоду і праўду
за званы Паднікольля і Царквы Трох Сьвяціцеляў
за своечасовыя тэлефанаваньні зьверху

Паводле nn.by.


Раім таксама паглядзець:
Групавы партрэт з Бабай Броняй
0.80 р.

Групавы партрэт з Бабай Броняй

Творы фіналістаў конкурсу маладых літаратараў імя У. Караткевіча. — Мінск: Логвінаў, 2007. — 186 с.

Бабілёнская бібліятэка
0.80 р.

Бабілёнская бібліятэка

Замежная літаратура ў перакладах "Нашай Нівы" / Эдгар Алан По, О. Генры, Яраслаў Гашак і інш. Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 270 с. — (Кнігарня “Нашай Нівы”).

Мартысевіч Марыя. Цмокі лятуць на нераст
0.80 р.

Мартысевіч Марыя. Цмокі лятуць на нераст

Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза паказваюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”.