Такарчук Вольга. Правек ды іншыя часы

Такарчук Вольга. Правек ды іншыя часы
2.18 р.
Вага: 280 г
Памеры: 130x200 мм



Раман. – Пераклад з польскай Марына Шода. – Мінск : Логвінаў, 2010. – 258 с.

ISBN 978-985-6800-96-9

Правек – гэта месца, якое знаходзіцца ў цэнтры сусвету. Прайсці Правек хуткім крокам з поўначы на поўдзень заняло б гадзіну. Гэтаксама з усходу на захад. А калі нехта захацеў бы абысці яго наўкола, павольным крокам, уважліва і ўдумліва ўва ўсё ўглядаючыся – гэта заняло б цэлы дзень. З ранку да вечара...

Вольга Такарчук

ЗЬМЕСТ

Час Правеку
Час Генавэфы
Час Місінага анёла
Час Калоскі
Час Злога Чалавека
Час Генавэфы
Час памешчыка Папельскага
Час маці Божай Яшкотлеўскай
Час Міхала
Час Місі
Час Місінага млынка
Час ксяндза пробашча
Час Элі
Час Флярэнтынкі
Час Місі
Час Калоскі
Час Міхала
Час Ізыдора
Час памешчыка Папельскага
Час Тапельца Аляпкі
Час старога Боскага
Час Паўла Боскага
Час Гульні
Час Місі
Час Міхала
Час Флярэнтынкі
Час дому
Час Папугаіхі
Час Місінага анёла
Час Калоскі
Час Руты
Час Бога
Час Памешчыка Папельскага
Час Курта
Час Генавэфы
Час Шэнбэртаў
Час Міхала
Час Ізыдора
Час Івана Мукты
Час Руты
Час Місі
Час Злога Чалавека
Час Гульні
Час Місі
Час Міхала
Час Тапельца Аляпкі
Час Міхала
Час Генавэфы
Час памешчыка Папельскага
Час Гульні
Час Паўла
Час грыбніцы
Час Ізыдора
Час Калоскі
Час Руты
Час Місі
Час Адэлькі
Час Паўла
Час Руты
Час Місі
Час саду
Час Паўла
Час Памерлых
Час Руты
Час Гульні
Час Лілі і Маі
Час ліпаў
Час Ізыдора
Час Папугаіхі
Час Ізыдора
Час Калоскі
Час Гульні
Час Ізыдора
Час Лялькі
Час унукаў Папельскага
Час памешчыка Папельскага
Час Гульні
Час Папугаіхі
Час чатырохкротных рэчаў
Час Місі
Час Паўла
Час Ізыдора
Час Гульні
Час Адэлькі


Час Правеку (пачатак кнігі)

Правек – гэта месца, якое знаходзіцца ў цэнтры сусвету.

Прайсці Правек хуткім крокам з поўначы на поўдзень заняло б гадзіну. Гэтаксама з усходу на захад. А калі нехта захацеў бы абысці яго наўкола, павольным крокам, уважліва і ўдумліва ўва ўсё ўглядаючыся – гэта заняло б цэлы дзень. З ранку да вечара.

Паўночную мяжу Правеку ўтварае дарога з Ташава да Кельцаў, рухлівая і небяспечная, бо яна нараджае неспакой падарожжа. Гэтую мяжу ахоўвае анёл Рафаіл.

На поўдні мяжу Правеку вызначае мястэчка Яшкотлі, з касцёлам, прытулкам для састарэлых і нізкімі камянічкамі вакол гразкай плошчы. Месца гэтае – пагрозлівае, бо нараджае прагу ўладарыць і быць падуладным. З боку мястэчка Правек бароніць арханёл Гаўрыіл.

З поўдня на поўнач, ад Яшкотляў да кельцкай дарогі, ідзе Гасцінец, і Правек распасціраецца ад яго на абодва бакі.

Заходняя мяжа Правеку – гэта надрэчныя вільготныя лугі, трохі лесу і палац. Каля палаца знаходзіцца конезавод, адзін-адзіны конь з якога каштуе столькі ж, колькі ўвесь Правек. Коні належаць памешчыку, а лугі – пробашчу. Небяспека заходняй мяжы – западанне ў пыхлівасць. Гэтую мяжу сцеражэ арханёл Міхаіл.

На ўсходзе Правек абмяжоўвае рака Белка, якая аддзяляе ягоныя землі ад земляў Ташава. Пасля Белка зварочвае да млына, а мяжа сама бяжыць далей, па выганах, між кустоў алешніку. Небяспека гэтай мяжы – глупства, якое паходзіць з жадання памудрагеліць. Гэтую мяжу вартуе арханёл Урыіл.

У цэнтры Правеку Бог насыпаў гару, на якую штогод злятаюцца хмары хрушчоў. Таму людзі назвалі гэтае ўзвышша Хрушчовай Горкай. Бо справа Бога – ствараць, а справа людзей – называць.

З паўночнага захаду на поўдзень плыве рака Чорная, пад млыном яна зліваецца з Белкай. Чорная – глыбокая і цёмная. Яна цячэ праз лес і адлюстроўвае ягоны зарослы твар. Па Чорнай сплывае сухое лісце, а ў ейных бяздоннях змагаюцца за жыццё няўважлівыя жамярыцы. Чорная прарываецца праз карані дрэваў і падмывае лес. Часам на яе цёмнай паверхні закручваюцца віры, бо гэтая рака здольная быць гняўлівай і неўтаймоўнай. Штогод, позняй вясной, яна разліваецца па ксяндзовых лугах і там загарае на сонцы. Яна дазваляе жабам множыцца тысячамі. Ксёндз змагаецца з ёй усё лета, і штогод, у канцы ліпеня яна літасціва дазваляе сабе вярнуцца ў сваё ручво.

Белка плыткая і жвавая. Яна бяжыць шырокім пясчаным рэчышчам і нічога не хавае. Яна празрыстая і чыстая, і ад ейнага жоўтага дна адбіваецца сонца. Яна нагадвае вялікую бліскучую яшчарку. Свавольна пятляючы, яна шмыгае паміж таполяў. Цяжка прадбачыць ейныя хітрыкі. У адзін год яна можа зрабіць выспу з купы алешынаў, а пасля на дзесяцігоддзі адсунецца далёка ад дрэваў. Пясчана і залаціста пабліскваючы, Белка плыве праз пералескі, паплавы і сенажаці.

Пад млыном рэкі яднаюцца. Спачатку яны плывуць побач, нерашучыя, збянтэжаныя жаданай блізкасцю, а пасля ўпадаюць адна ў адну і адна ў адной губляюцца. Рака, што выплывае з гэтага тыгля пад млыном, ужо ані Белка, ані Чорная. Але затое гэтая рака магутная і без цяжкасці круціць кола млына, што меле зерне на хлеб.

Правек ляжыць над абедзвюма рэкамі і над трэцяй, што ствараецца з іх узаемнай пажадлівасці. Рака, што цячэ ад млына, пад якім злучаюцца Белка і Чорная, называецца Ракой і плыве далей, спакойная і дасканалая.

 

"Проза Такарчук празрыстая і пазбаўленая непатрэбных упрыгожваньняў. Пісьменьніца расказвае гісторыі з уласьцівай ёй лёгкасьцю, у якой зьмяшаныя надзея, боль і недарэчнасьць сьвету. Штодзённае жыцьцё спалучаецца з фантазіяй, сон зь явай, мінулае зь цяперашнім – і ўсё гэта робіцца надзвычай верагодным".
Філіп Марсдэн, The Observer

"Такарчук з кавалкаў рэальнай гісторыі будуе міт, то бок гісторыю, прасякнутую гармоніяй, дзе ўсе здарэньні, нават дрэнныя і трагічныя, маюць сваё абгрунтаваньне".
Ежы Сасноўскі, Gazeta Wyborcza

"Правек ды іншыя часы" – міт, пабудаваны па законах дзіцячага перажываньня рэальнасьці, але пабудаваны дарослым чалавекам, да таго ж захопленым кампутарам".
Ірына Адэльгейм, Иностранная литература

 

ВОЛЬГА ТАКАРЧУК (нар. 1962 г.) – польская пісьменьніца. Доўгі час працавала псыхатэрапэўтам. Кніжным дэбютам стаўся раман "Падарожжа людзей Кнігі" (1993), за які атрымала ўзнагароду Польскага Таварыства кніжных выдаўцоў. У даробку Вольгі Такарчук раманы ("Е.Е.", "Бегуны", "Апошнія гісторыі" і інш.), зборнікі апавяданьняў ("Шафа", "Ігра на шматлікіх барабанах") і шматлікія літаратурныя ўзнагароды.

Падрабязьней пра кнігу "Правек ды іншыя часы" тут, і саму аўтарку – тут.


Раім таксама паглядзець:
2.99 р.

Гюле Павел. Мэрсэдэс-Бэнц

Раман, апавяданьні / Пераклад з польскай М. Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2007. — 248 с.

Мрожак Славамір. Дом на мяжы
4.99 р.

Мрожак Славамір. Дом на мяжы

Выбраныя творы / Укл. У. Сіўчыкаў; Прадм. В. Ракіцкага. — Мінск: Радыёла-Плюс; Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, 2008. — 216 с.

Капусьцінскі Рышард. Імпэратар. Падарожжы з Герадотам
1.65 р.

Капусьцінскі Рышард. Імпэратар. Падарожжы з Герадотам

Выбраныя творы / Пер. з польск. — Мінск: І. П. Логвінаў; Wrocław: Kolegium Europy Wschodniej, 2009. — 392 с. — (Кнігарня “Наша Ніва”). Цьв. вокл.