Талстоў Аляксей. Бег

Талстоў Аляксей. Бег
2.67 р.
Вага: 220 г
Памеры: 130x200 мм



Раман. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-05-6

Раман "Бег" — гэта ў першую чаргу спроба ставіць пытаньні, спроба сумнявацца. Героі кнігі – не ўпэўненыя ў будучыні, ня ведаюць, ці было нешта ў іх мінулым; ім застаецца адно сучаснасьць, нематываваны бег сярод крохкіх пэйзажаў, такіх жа самых, як і раней, толькі пазбытых сваёй грунтоўнасьці. Раман мае заблытаны сюжэт, на фоне якога падзеі падаюцца рванымі і нелягічнымі. Часам чытач можа адчуць няскончанасьць думкі. Усё гэта правакуе да роздуму над вечнымі каштоўнасьцямі і дробным існаваньнем чалавека ў гэтым сьвеце…

Рэцэнзія Алеся Аркуша на кнігу "Бег" тут.


Раім таксама паглядзець:
Талстоў Аляксей. Мінакі
4.19 р.

Талстоў Аляксей. Мінакі

"Мінакі" – гэта яшчэ адна ўрбаністычная казка з даволі прадказальным канцом, напісаная, як кажуць, па ўсіх канонах жанру.

4.99 р.

Ываноў Віктар. Асарці

Паэзія, проза, п’еса. – Мінск: Галіяфы, 2009. – 156 с. – (Другі фронт мастацтваў).

Станкевіч Юры. Шал
8.99 р.

Станкевіч Юры. Шал

У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ – кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету – Акіры Курасавы.

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны
9.99 р.

Станкевіч Юры. Брамнік заўжды самотны

Новая кніга Юры Станкевіча разлічана на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне прадстаўленых у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку.