Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Талстоў Аляксей. Мінакі

Талстоў Аляксей. Мінакі
4.19 р.
Вага: 230 г
Памеры: 100x140 мм



Раман. – Мінск: Галіяфы, 2012. – 298. – (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-67-4

На першы погляд, "Мінакі" – гэта яшчэ адна ўрбаністычная казка з даволі прадказальным канцом, напісаная, як кажуць, па ўсіх канонах жанру. Аднак дзве сюжэтныя лініі, якія рана ці позна мусяць перасекчыся і раскрыць галоўную ідэю твора, чамусьці запаволеныя. Героі ў гэтым не зацікаўленыя. Яны маладыя і асцярожныя, яны ведаюць сабе кошт і на дробязі не разменьваюцца. Кожны жыве сваім жыццём і верыць, што робіць гэта належным чынам, кожны асуджае і ненавідзіць. "Мінакі" маглі быць выдатным узорам разважання на тэму таго, што ёсць "добра", а што ёсць "кепска", калі б не аўтар. Падаецца, Талстоў увогуле не вагаецца. Ён выдаляе гэтую дуальнасць як нешта непрыгожае і брыдкае, а на яе месца ўпэўнена ставіць вялікі пытальнік. Складаецца ўражанне, што аўтар і шкадуе сваіх герояў, і любіць іх, але вось дапамагчы ім ніяк не можа, пакідае іх сам-насам са сваімі праблемамі на халодных гарадскіх вуліцах, аддае на міласць чытачу, разлічвае на ягонае сумленне.


Раім таксама паглядзець:
Набокаў Уладзімір. Лаліта / Астаф'еў Віктар. Вясёлы салдат
7.99 р.

Набокаў Уладзімір. Лаліта / Астаф'еў Віктар. Вясёлы салдат

Вядомыя раманы "Лаліта" і "Вясёлы салдат" ў перакладзе на беларускую мову.

Станкевіч Юры. Шал
8.99 р.

Станкевіч Юры. Шал

У новы зборнік аўтарскай, калі-нікалі эксперыментальнай прозы ўвайшлі тры вострасюжэтныя аповесці, некалькі невядомых аповедаў розных гадоў, кінасцэнар і эсэ. Галоўныя персанажы аповесцяў, воляй лёсу кінутыя ў самыя нечаканыя абставіны, часам межавыя з выжываннем, змагаюцца за сваю годнасць, жыццё і годнасць сваёй Бацькаўшчыны. Тэма эсэ – кіно, і прысвечана памяці аднаго з найлепшых рэжысёраў свету – Акіры Курасавы.

Аркуш Алесь. Палімпсэст
5.99 р.

Аркуш Алесь. Палімпсэст

"Палімпсэст" – першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства вольных літаратараў Алеся Аркуша. Рэальныя героі маладосьці пісьменьніка трапілі ў "бурштын" творчага пераасэнсаваньня мінулага і набылі другое, гэтым разам літаратурнае жыцьцё.

Камэнтары

Водгук на "Мінакоў"

Прачытаў хутка і неабыякава. Можа быць, таму, што даўно не чытаў мастацкай літаратуры і вось нарэшце дарваўся, а можа, твор такі захапляльны, што захапіў і ўразіў. Псіхалагізм, шмат цікавых, трапных, дасціпных думак, непрыхарошаная праўда жыцця. Хапае і неадназначных, страшных выказванняў ды сцэн, накшталт забіць сваю маці, дзяцей свінням на корм аддаваць і інш. Падрабязна пра свае ўражанні ад прачытанага я напісаў у іншым месцы, тут цытаваць не буду, каб не ствараць дубліраваны кантэнт, спасылку таксама не даю, каб не выглядаць спамерам. Каму цікава, можна знайсці праз Гугл запытам "Раман пра пакуты нясталай асобы ў недасканалым грамадстве".