![]() |
6.99 р.
Вага: 300 г
Памеры: 130x200 мм
|
Берлінская мазака. Проза, эсэ.
Тарановіч Алесь. Берлінская мазаіка: эсэ. – Мінск: Кнігазбор, 2011. – 256 с. – (Бібліятэка часопіса «Дзеяслоў»; вып. 13.)
ISBN 978-985-6976-7007-04-2
Даўні аўтар “Дзеяслова”, мастак і пісьменнік Алесь Тарановіч, які цяпер жыве ў Берліне, нарэшце выдаў сваю першую кнігу на радзіме, прысвечаную жыццю на чужыне, сучаснай Нямеччыне і немцам, а таксама Беларусі і беларусам... Погляд зблізку і здалёку адрозніваецца “сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай вобразнасцю, якія дзіўна спалучаюцца з вострай сацыяльнасцю, надзённасцю і ўражваюць назіральнасцю аўтара”, – гаворыцца ў анатацыі да кнігі.
Беларусы ў адрозненне ад немцаў – гэта этнас, а не нацыя. І пытанне гэтае не столькі цікавае, колькі рытарычнае… У беларусаў няма нацыянальнай свядомасці у вузкім сэнсе гэтага слова – уяўлення пра сваё спецыфічнае адрозненне ад іншых, што ўспрымаецца, як найвышэйшая каштоўнасць тымі ж немцамі…
ЗМЕСТ
Бабіна лета
Берлін - forever
Погляд на Берлін з Крыжовай тары
Блышыны рынак
Атланты з адбітымі галовамі
Яны
Бітва на Шпрэе
Вайна
Нямецкія парадоксы
Два народы. Беларусы і немцы.
Берлінская мазаіка
Анёл, які адляцеў
Рыбалка ў траўні
Плывец
Песня эмігранта. Або ліст да самога сябе
Мадэрнізм учора, сёння... заўтра?
Два народы. Беларусы і немцы. Ад аўтара
Цудоўна разумею, што ўсё, што напісаў пра гэтыя дзіўныя метамарфозы нямецкага і беларускага характараў, будзе неадназначна ўспрынятае: калі не ведаеш, з чаго смяяцца, а ад чаго плакаць...
Але не хачу камусьці падабацца, каб любілі за крыўду і не любілі за праўду.
Бо веру, што не за гарамі новая Беларусь.
Як асобны чалавек, так і цэлы народ здольны пазбавіцца ўласных недасканаласцяў і стаць свабодным.
Шлях да свабоды пачынаецца не звонку, а знутры, з уласнай псіхікі.
Таму веру ў новае пакаленне са здаровай ментальнасцю і нацыянальнай самасвядомасцю.
Алесь Тарановіч (Алесь Эроціч) Нарадзіўся ў Мінску ў 1955 годзе. Мастак, мастацтвазнаўца, журналіст, празаік, эсэіст, паэт, сцэнарыст. У 1984 годзе закончыў Беларускую акадэмію мастацтваў і па ўласным жаданні паехаў працаваць на Вілейшчыну ў вёску Хамутнае – паміж Крывічамі і Будславам – падымаць беларускую культуру. Падчас “перабудовы” вярнуўся ў Мінск і пачаў працаваць старэйшым экспертам БФК – рабіў выставы беларускага незалежнага мастацтва. Паралельна працаваў як мастак андэграўнду. Са створанага ў тыя часы найважнейшымі лічыць тры рэчы: мастацкую суполку “Галіна”, галерэю “Шостая лінія” і тэатр “Сталёвы аргазм”. Тады ж таксама шмат працаваў як журналіст і мастацтвазнаўца, друкаваўся ў беларускіх газетах і часопісах.У 1998 годзе пераехаў жыць у Берлін. У тым жа годзе прыйшоў да Бога, што прывяло да перагляду духоўных каштоўнасцяў. Бярэ актыўны ўдзел у беларускім жыцці ў Еўропе і Амерыцы. У 2001 годзе арганізаваў у Берліне выставу беларускіх мастакоў з розных краінаў Еўропы, якая вылілася ў доўгатэрміновы праект. Сябра трох берлінскіх літаратурных клубаў. Сябра БАЖ з 1998 года. Жанаты, мае сына.