Тарас Валянцін. На высьпе ўспамінаў

Тарас Валянцін. На высьпе ўспамінаў
28'800 р.
Вага: 620 г
Памеры: 130x200 мм
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Валянцін Тарас – празаік, паэт, публіцыст, перакладчык. У сваіх мэмуарах, поўных важкіх дэталяў і трапных апісаньняў, пісьменьнік запрашае нас у прастору, дзе жылі Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц...

Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. – 606 с. – (Кнігарня "Наша Ніва").

ISBN 978-9955-437-25-3

Валянцін Тарас – празаік, паэт, публіцыст, перакладчык. У сваіх мэмуарах, поўных важкіх дэталяў і трапных апісаньняў, пісьменьнік запрашае нас у прастору, дзе жылі Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц... Гэта ўнікальны летапіс быцьця душы, што праходзіць праз вайну і мір, жыцьцё і сьмерць, сяброўства і здраду, напісаны паўзьверх старонак гісторыі СССР, Эўропы, Беларусі.

На вокладцы – здымак з хатняга архіву Валянціна Тараса 19 ліпеня 1944 году.

Валянцін Тарас нарадзіўся 9 лютага 1930 г. у Менску, у сям’і мастака. У гады Вялікай Айчыннай вайны трынаццацігадовым хлопчыкам пайшоў у партызаны. У пасьляваенны час працаваў на вытворчасьці і вучыўся ў вячэрняй школе рабочай моладзі. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, з 1955 па 1962 працаваў у рэдакцыі газэты "Звязда", з 1964 па 1967 – рэдактарам аддзелу прозы часопісу "Нёман", з жніўня 1968 г. на "вольным хлебе".

Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі ("Две тетради" (1982), "Пазыцыя" (1987), "Колеры" (1995) ды інш.) і прозы ("Прощальные костры" (1980), "Дань времени" (1990)).


Раім таксама паглядзець:
Тарас Віталь. Звыклае зло
8'000 р.
4.666665
Сярэдняя: 4.7 (усяго галасоў 3)

Тарас Віталь. Звыклае зло

Кніга складаецца з эсэ вядомага публіцыста Віталя Тараса на тэмы палітыкі і маралі.

"Чытаючы ўсхваляваныя словы літаратара, ты кожны раз пераконваешся, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі.

Быкаў Васіль. Доўгая дарога дадому
19'200 р.
5
Сярэдняя: 5 (10 votes)

Быкаў Васіль. Доўгая дарога дадому

Гэтая кніга – успаміны народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава пра асабіста перажытае амаль за 70 гадоў ягонага багатага на падзеі жыцьця.

Ноцунь Малгажата, Бжэзецкі Анджэй. Зрабаваны народ
11'000 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 2)

Ноцунь Малгажата, Бжэзецкі Анджэй. Зрабаваны народ

Кніга, выдадзеная першапачаткова польскаю моваю, зрабіла пэўны фурор: польскі чытач мог у адказах і разважаннях прадстаўнікоў беларускай эліты зразумець для сябе краіну-суседа, якая польскім грамадствам успрымаецца праз прызму стэрэатыпаў і ўяўленняў, часам беспадстаўных.