Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Тарас Віталь. Звыклае зло

Тарас Віталь. Звыклае зло
0.80 р.
Вага: 350 г
Памеры: 130x200 мм



Кніга складаецца з эсэ вядомага публіцыста Віталя Тараса на тэмы палітыкі і маралі.

"Чытаючы ўсхваляваныя словы літаратара, ты кожны раз пераконваешся, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі.

Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. – 308 с. – (Кнігарня "Наша Ніва").

ISBN 978-9955-437-19-2

Кніга складаецца з эсэ вядомага публіцыста Віталя Тараса на тэмы палітыкі і маралі.

ЗМЕСТ

Прадмова. Сяргей Дубавец
Ад аўтара

Правілы граматыкі
12
Зьніклым не баліць
"Ленін", – думае беларус
Голая праўда
Правілы граматыкі
Новы крыжовы паход
Цунамі
Прага волі
Білборды ў цёмры, альбо Няхай сабе паклёпнічаюць
Вялікі спачын. Субота для чалавека ці чалавек для суботніка?
Апошні парад надыходзіць
Дагары нагамі, альбо Высакародны каўбой Джо
Горад-герой майго дзяцінства
Гэтае забытае слова – "Салідарнасьць"
Чароўная кніга скаргаў, альбо Дзівоснае лета 2005-га
Іншым разам яны вяртаюцца
Тры бакі аднаго мэдаля
Ціха! Ідзе інфармацыйная вайна!
На вайне як на вайне
Што мне рабіць?
Хто вы? Думкі ў рэанімацыі
Адваротны бок месяца
Суцэльныя непрыемнасьці, альбо Антыапалёгія інтэрнэту
Закон выпадковасьці
Звыклае зло
Канец антыўтопіі

Personalia
Рожденный под знаком Водолея
Быкаў у Празе
Урокі пэсымізму
Апорыі Зянона
Юра
Рэжысэр, якому пашанцавала

Расчараваны вандраўнік
Каменьчыкі ў чужым гародзе
Блізу Далі. Паездка ў Фігэрэс
Жэнэўскі тупік, альбо Страсьці ў кулюарах ААН на тле альпійскага краявіду

Замест пасьляслоўя
Што гэта было?

ПРАДМОВА

Пісаць прадмову да кнігі, пазыцыя аўтара якой, пры ўсёй палемічнасьці тэкстаў, падаецца табе бясспрэчнай, – справа няўдзячная. Хоць ты вазьмі ды далучы свой подпіс суаўтара. Таму пра зьмест я казаць ня буду. Скажу пра сэнс.

Супрацьпастаўленьне газэтнага артыкула, які, нібыта жыве тыдзень, і рамана, разьлічанага на вечнасьць, – умоўнае. Бывае і наадварот. Галоўнае, што і артыкул, і раман падпарадкоўваюцца агульным законам літаратуры.

Адзін з памылковых стэрэатыпаў – пра тое, што літаратура мусіць кагосьці чамусьці вучыць, настойліва абвяргаў Васіль Быкаў. Літаратура – будзь гэта артыкул або раман – ня толькі ня мусіць, але й ня мае права вучыць.

Другі памылковы стэрэатып – пра тое, што літаратура павінна вытлумачваць рэчаіснасьць, абвяргае сваёй кнігай Віталь Тарас. Літаратура ўвогуле нічога нікому не павінна.

Тыя аўтары, якія знаходзяцца ў палоне гэтых стэрэатыпаў, якраз і асуджаюць сябе на непрачытаньне або хуткае забыцьцё.

Але для чаго ж тады пішацца і чытаецца літаратура – вось гэтыя артыкулы і эсэ? Насамрэч у іх высокая місія. Яны фармуюць адзіную прастору нашага паразуменьня. Яны яе ўтвараюць і ўвесь час падтрымліваюць на прыкладах зьменлівае рэчаіснасьці. Якім мы бачым сьвет вакол сябе і якімі – сябе саміх? Калі нашыя бачаньні супадаюць, тады мы не разрозьненыя адзінкі, а – грамадзтва.

Беларускае грамадзтва сёньня разрозьненае настолькі, наколькі, бадай, не было ніколі. Гэта плён сьвядомае палітыкі аўтарытарнага рэжыму, які ня церпіць ніякіх праяваў альтэрнатывы. Такія аўтары,як Віталь Тарас, існуюць у паўпадпольных выданьнях, тады як афіцыйныя СМІ поўныя фальшу і прапаганды. Яны не фармуюць кансалідаванага меркаваньня грамадзтва, а наадварот, разбураюць яго, сьцьвярджаючы вяршэнства і нязьменнасьць існуючага ладу. Таму публіцыстыка і эсэістыка ў сёньняшняй літаратуры – жанры "недзяржаўныя" і "апазыцыйныя".

Тым ня менш, голас публіцыстаў даходзіць да публікі і робіць сваю справу. Ці мы і ў сёньняшнім кантэксьце ўсе разам лічым фашызм адмоўнай зьявай? Ці мы аднолькава разумеем сутнасьць грамадзянскіх свабод? Ці мы не перасталі адрозьніваць высокую культуру ад падробак сэрвільнага поп-мастацтва? На гэтыя пытаньні і адказвае публіцыстыка. Чытаючы ўсхваляваныя словы літаратара, ты кожны раз пераконваесься, што дабро і зло, белае і чорнае, сьвятло і цемра ў гэтым сьвеце хоць і зьмянілі свой выгляд, але ў сутнасьці засталіся ранейшымі. Ты, можа, і гатовы быў зачаравацца іх новымі незвычайнымі апранахамі, але прачытаў артыкул і – ня даў падмануць сябе шэрасьці ды ня зьбіўся з дарогі ў тумане.

Нездарма пра таленавітага публіцыста чытач часьцяком кажа: ён напісаў тое, што я думаў.

Праўдзівая літаратура – і тая, што жыве адзін дзень, і тая, што жыве вечнасьць, – кожная ў сваім жанры прапануе нам "зьверыць гадзіньнікі" і пераканацца, што ёсьць у сьвеце рэчы, да якіх мы ставімся аднолькава, і гэта нас яднае. Як любоў да аднае Радзімы. Як погляд на тое, што ёсьць добра, а што кепска. Як правілы граматыкі.

Сяргей Дубавец

АД АЎТАРА

Век газэтнага артыкулу ці эсэ нядоўгі. Нават калі газэта – тыднёвік, публікацыя ў ёй жыве, самае большае, дзён пяць. Але, насуперак законам жыцьця і журналістыкі, я спрабаваў пісаць для "Нашай Нівы" хоць і актуальна, але ўсё-ткі маючы на ўвазе так званыя "адвечныя тэмы".

Наконт "адвечных тэмаў" ёсьць анэкдот. Людажэрца ноччу ніяк ня можа заснуць, варочаецца з боку на бок. У галаву яму лезуць розныя дзіўныя пытаньні: "Хто мы такія? Адкуль прыйшлі і навошта? Што будзе пасьля нас? У чым сэнс жыцьця?" Нарэшце жонка людажэрцы не вытрымлівае і пачынае папікаць мужа: "Я табе колькі разоў казала – ня еш на ноч інтэлігентаў!"

Я прывёў гэты анэкдот зусім не таму, што лічу сябе інтэлігентам. Як і большасьць звычайных людзей, я належу, хутчэй, да людажэрцаў. Усе мы ў той або іншай ступені займаемся ў паўсядзённым жыцьці паяданьнем чалавекаў – блізкіх і далёкіх. І ўсе мы час ад часу пакутуем ад філязофскіх пытаньняў. Сэнс іх у тым, што на іх няма адказаў. Зразумела, дарма было б шукаць іх і ў газэтных публікацыях учарашняга дня. Я проста спрабаваў шчыра зірнуць на жыцьцё і тыя паўсядзённыя пытаньні палітыкі і культуры, якія хвалявалі ці дагэтуль хвалююць беларусаў, са сваёй, так бы мовіць, званіцы, з гледзішча ўласнага досьведу і перакананьняў. Нікога і ні ў чым пры гэтым не імкнучыся пераканаць.

Але калі хоць бы ў аднаго чалавека пры чытаньні маіх "нашаніўскіх артыкулаў" узьнікне жаданьне сказаць: "Га, і я так думаю!", альбо наадварот: "Не, я так ня думаю!" – мэта мая як аўтара будзе цалкам дасягнутая.

Віталь Тарас


Раім таксама паглядзець:
Тарас Валянцін. На высьпе ўспамінаў
4.99 р.

Тарас Валянцін. На высьпе ўспамінаў

Валянцін Тарас – празаік, паэт, публіцыст, перакладчык. У сваіх мэмуарах, поўных важкіх дэталяў і трапных апісаньняў, пісьменьнік запрашае нас у прастору, дзе жылі Якуб Колас, Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц...

Бабіна Наталка. Рыбін горад
4.99 р.

Бабіна Наталка. Рыбін горад

Твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце — якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня.

Дубавец Сергей. Русская книга
4.49 р.

Дубавец Сергей. Русская книга

"Русская книга" (первое издание — 1998 г.) состоит из текстов, написанных автором в 1990-е гг. для периодических изданий, выходящих на русском языке: журналов "Нёман", "Белорусский климат" и "Вильнюс", газеты "Свабода" и московской "Литературной газеты".