Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Татарка Дамінік. Культура як зносіны

Татарка Дамінік. Культура як зносіны
9.99 р.
Вага: 500 г
Памеры: 130x200 мм



Выбранае з разваг. – Мінск: Галіяфы, 2012. – 352 с. Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-6906-81-0

Кніга "Культура як зносіны" – гэта цэлы шэраг арыгінальных разваг славацкага пісьменніка Дамініка Татаркі пра мастацтва, культуру, палітыку, жыццё. Творчасць пісьменніка доўгі час была пад забаронай, да сённяшняга дня яго імя згадваецца ў кантэксце барацьбы, супрацьстаяння гвалту, няпраўдзе і несвабодзе. Дамінік Татарка сфармуляваў канцэпцыю нацыянальнай культуры, заснаванай на архаічных міфах. Культура – гэта зносіны, гэта прастора паразумення, у якой жыве любоў, творчасць і свабода. Гэта месца яднання цела і духа, гэта размова чалавека з самім сабой, з іншым чалавекам, з народам і светам.

ЗМЕСТ

I
Невядомы твар
Да пытання духоўнай арыентацыі ў славацкай белетрыстыцы
Слова да дыскусіі
Пра пазітыўную праграму нацыянальнай літаратуры
Слова пра авангард

II
Пра ўшанаванне багоў
Культура як зносіны
Свядомасць культуры
Свядомасць культуры I
Свядомасць культуры II
Свядомасць культуры III
Блуканні па Славакіі

III
Роздум пра выставу Рудольфа Угра
Венеры Тогта
Дзяржаўнае ўшанаванне Уладзіміра Кампанэка
Крэматорый Мілучка і некалькі слоў пра выяўленчае мастацтва
Ціхая радасць
Пекла і рай у творчасці Эрвіна Семіана
Дзівосны вол
Дабрадзейнасць Мілана Лалуга

IV
Месца Божае – месца чалавечае
Фігуры-цэзаратыпы раз і назаўсёды сыходзяць?
Студэнцкае паўстанне ў Парыжы
Што неабходна Браціславе як сталіцы?
Узнаўленне Маціцы славацкай
Трэба нам усё
Дыскусійнае выступленне
Пра культуру і ўладу
Пісьменнік і грамадства
Цяпер гаворка ідзе… пра што?

V
Дыялогі з Дамінікам Татаркам
Слова мае Дамінік Татарка
На слова з Дамінікам Татаркам
Павучанне з літаратуры
Пісьменніцкі год 1968
Як зразумець так званы дэмакратычны працэс
Пасля прыходу чужых войск
Выбух бяссілля ці свабоды
Да шасцідзясятых угодкаў Чэхаславацкай рэспублікі
Калі мне было дваццаць год

Каментар

 

Дамінік Татарка – (1913 – 1989) – вядомы славацкі пісьменнік, эсэіст, публіцыст, яскравы прадстаўнік дысідэнцкай і апазіцыйнай славацкай літаратуры.

Нарадзіўся Дамінік Татарка 14 сакавіка 1913 года ў Дрыеновым (Славакія), паходзіў са шматдзетнай сялянскай сям’і. Скончыў філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта ў Празе (1934 – 1938), вучыўся ў Сарбоне (1938 – 1939).


Раім таксама паглядзець:
Акудовіч Валянцін. Архіпелаг Беларусь
7.99 р.

Акудовіч Валянцін. Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M.
11.99 р.

Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M.

Гэтая кніга, бадай, першая спроба біяграфіі беларускага гурту. Болей увагі тут надаецца "Мроі", яно й зразумела: "Мроя" тая была так даўно, што некаторыя з музыкаў ня памятаюць гарадоў і датаў, а хтосьці, нават, забыўся на падзеі. Таму гэта тое, што ў нас прынята называць легендай. Дзякуючы Віктару Дзятліковічу аднавіўся парваны ланцуг мроеўскага жыцьця, цяпер можна ўдыхнуць дзіўны водар, здаецца, блізкіх, але такіх даўніх гадоў. Гэткая машына часу... Таму – добрага вам падарожжа!

Федарэнка Андрэй. Сечка
4.99 р.

Федарэнка Андрэй. Сечка

Гэтыя літаратурныя эсэ пісаліся на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: "Структурна "Сечка" Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны – выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен "сечкі" Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, як мастацкасць…

Лукашук Аляксандар. Вяртанне нацыяналіста
34.99 р.

Лукашук Аляксандар. Вяртанне нацыяналіста

Кнігу беларускага пісьменніка і публіцыста Аляксандра Лукашука склалі дакументальныя даследванні беларускай гісторыі XX стагоддзя.