Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Токць Сяргей. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў

Токць Сяргей. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў
2.20 р.
Вага: 1000 г
Памеры: 0x0 мм



Другая палова XIX – першая траціна XX ст. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 308 с.: 8 арк. іл. Цьвёрдая вокладка.

ISBN 985-458-132-2

У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары. Да стрыжнёвых праблем гэтай манаграфіі належаць пытаньні пашырэньня беларускай самасьведамасьці сярод вясковага насельніцтва, нацыятворчая роля інтэлігенцыі сялянскага паходжаньня. У дадатку да манаграфіі зьмешчаныя мікрагістарычнае дасьледваньне Берштаў і фрагмэнты дзёньнікаў беларускага актывіста ТБШ Пётры Сеўрука.

ЗЬМЕСТ

Прадмова
Падзяка

Разьдзел першы
Мэтадалёгія, гістарыяграфія і крыніцы дасьледаваньня
Мэтадалёгія
Гістарыяграфія і крыніцы

Разьдзел другі
Працэсы мадэрнізацыі беларускай вёскі
Гаспадарка і дэмаграфія
Пашырэньне пісьменнасьці
Зьмены ў рэлігійным жыцьці вёскі
Зьмены ў сацыяльным жыцьці і раскладаньне традыцыйных каштоўнасьцяў
Самаідэнтыфікацыя сялянаў

Разьдзел трэці
Заходнебеларуская вёска ў міжваенныя гады
У новых умовах
Палітызацыя вёскі
Змаганьне за школу на роднай мове
Беларуская культурна-асьветная праца
Польскі чыноўнік у беларускай вёсцы
Праваслаўныя і каталікі
Вяртаньне да тутэйшасьці

Дадатак 1
Гісторыя вёскі Бершты
Кароткі нарыс старажытнай гісторыі Берштаў
Бершты ў часы Расейскай імпэрыі (1795—1915 гг.)
Бершты ў міжваеннай польскай дзяржаве
Кароткі нарыс найноўшай гісторыі Берштаў

Дадатак 2
З архіву Пётры Сеўрука
Пётра Сяўрук і яго справа
Дзёньнік (фрагмэнты)
Даклад аб стане гурткоў Таварыства Беларускай Школы ў гарадзенскім павеце (1927—1928 гг.?)
Ліст да кіраўніцтва Таварыства Беларускай Школы
Да "правадыроў" беларускага народу

Заключэньне
Сьпіс скаротаў
Паказальнік табліцаў
Паказальнік малюнкаў
Іменны паказальнік
Геаграфічны паказальнік
Літаратура

Пра аўтара.

Сяргей Токць нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Бершты. Вывучаў гісторыю ў Горадні й Менску. Спэцыяліст у галіне гісторыі Беларусі ХІХ—ХХ стст. Аўтар навуковых працаў, прысьвечаных сацыяльным, культурным і гаспадарчым зьменам у жыцьці беларускага сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадзтва. Жыве і працуе ў Горадні.


Раім таксама паглядзець:
Калачова Ірына. Энтакультурныя працэсы ў гарадской сям’і беларусаў у апошняй трэ
4.99 р.

Калачова Ірына. Энтакультурныя працэсы ў гарадской сям’і беларусаў у апошняй трэці XX – пачатку XXІ ст.

Мінск: Беларуская навука, 2009. – 266 с., [4] арк. каляр. іл.