Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 2). Дзьве вежы

Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 2). Дзьве вежы
5.99 р.
Вага: 360 г
Памеры: 130x200 мм



Пераклад з ангельскае мовы Дзьмітрыя Магілеўцава й Крысьціны Курчанковай. – Менск, 2008. – 354 с. : іл.

The Lord of the Rings. The Two Towers / Властелин Колец. Две башни

ЗЬМЕСТ

Кніга трэцяя
Сыход Бараміра
Вершнікі Рохану
Урук-хаі
Дрэвабарод
Белы Вершнік
Кароль Залатой залі
Хельмаў Яр
Шлях да Ізенградку
Сьмецьце й ламачча
Голас Сарумана
Палантыр

Кніга чацьвертая
Утаймаваньне Сьмеяголя
Пераход праз багны
Чорная Брама зачыненая
Пра зёлкі і паранага трусіка
Вакно на Захад
Забароннае возера
Падарожжа да скрыжаваньня
Лесьвіца Кірыт Унгал
Логвішча Шэлаб
Выбар спадара Сэмвайза

Эпіграф

Дзе ж цяпер конь і вершнік, дзе поклічы баявыя?
Дзе ж цяпер шлем і броні ды кудзеры залатыя?
Дзе ж тыя рукі на струнах і полымя маладое?
Дзе ж тыя вёсны й леты й збожжа каласавое?
Горным дажджом мінулі, ветрыкам над травою,
Сплынелі ў цень заходні, схаваліся за гарою.
Хто ж зьбярэ цяпер попел нашага шчасьця й гора?
Хто ж нам гады былыя цяпер прынясе з-за мора?

 

Арагорн хутка лез на схiл. Раз-пораз нахiляўся да глебы. Хобiты крочаць лёгка, i нават сьледапыту няпроста чытаць iхнiя сьляды, але непадалёк ад вяршынi сьцежку перасякала крынiчка, i на мокрай глебе Арагорн знайшоў тое, што шукаў.

– Сьляды я прачытаў слушна, – сказаў сам сабе. – Фрода пабег да вяршынi. Цiкава, што ён там пабачыў? Бо вярнуўся тым самым шляхам, зноў спусьцiўся па сьцежцы.

Арагорн вагаўся. Бо сам хацеў дабрацца да верху, пабачыць нешта, што пазбавіць сумневаў. Ці мо трэба сьпяшацца? Раптам вырашыў: скочыў наперад, дабег да вяршыні праз пляцоўку, забрукаваную вялікімі камянямі, падняўся па лесьвіцы. Сеў на сталец і зірнуў вакол. Але сонца, падавалася, пазмрачнела, і сусьвет рысаваўся няясна й аддалена. Арагон агледзеўся – ад поўначы зноў да поўначы – і не пабачыў анічога, апрача няблізкіх гор, і толькі далёка-далёка ў нябёсах заўважыў вялізарную птушку накшталт арла, якая шырокімі коламі павольна спускалася.


Раім таксама паглядзець:
Масла Алена. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала
6.49 р.

Масла Алена. Як пані Чаротная на госці ў Палангу бегала

Пані Чаротная расказвае сваёй шматлікай радні аб прыгодах і знаёмствах, што напаткалі яе падчас вандроўкі да цёткі Крумкі. Ад роднай сажалкі ў Прыздвінні да Палангі – шлях не блізкі. Але падарожніцы дапамагаюць спрыт і таварыскі характар... Героі казкі – "насельнікі" Чырвонай кнігі. У кожнага з іх – свой характар і стаўленне да свету. Адпаведна гэтаму і разгортваюцца казачныя падзеі.

Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану
4.79 р.

Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану

Ня вельмі даўно – для тых, у каго доўгая памяць – і ня вельмі далёка – для тых, у каго доўгія ногі – стаяла вёска. Звалася яна Вялікім Вутанам, бо была большая за Малы Бутан, што хаваўся на некалькі міляў глыбей у лесе. А сама па сабе вёска была ня надта й вялікая, але ў тыя часы багатая, і людзей там жыло шмат – і добрых, і дрэнных, і сярэдніх – адным словам, розных, як паўсюль...

Серж Мінскевіч. Сад замкнёных гор
6.90 р.

Серж Мінскевіч. Сад замкнёных гор

У кнігу ўвайшлі выбраныя творы беларускага фантаста Сержа Мінcкевіча. Раман “Сад Замкненых Гор”, які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі “Забаўкі для малодшых”, у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі.