Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 3). Вяртаньне караля

Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 3). Вяртаньне караля
12.99 р.
Вага: 360 г
Памеры: 130x200 мм



Пераклад з ангельскае мовы Дзьмітрыя Магілеўцава й Крысьціны Курчанковай. – Менск, 2009. – 306 с. : іл.

The Lord of the Rings. The Return of the King / Властелин Колец. Возвращение короля

ЗЬМЕСТ

Кніга пятая
Мінас Тырыт
Выправа Шэрай харугвы
Роханскае рушэньне
Аблога Гондару
Паход рахірымаў
Бітва на Пеленарскіх палёх
Пахавальнае вогнішча Дэнэтара
Сядзібы Ацаленьня
Апошняя рада
Чорная Брама расчыняецца

Кніга шостая
Вежа Кірыт Унгал
Зямля Ценю
Гара Выраку
Кармаленскае поле
Намесьнік і кароль
Мноства разьвітаньняў
Шлях дахаты
Ачышчэньне Шыру
Сівыя Завані

Эпіграф

Тры – сьмяротнай зямлі несьмяротным князям,
Сем – царам-кавалям на падгорным троне,
Дзевяць – чалавечага племені каралям,
Адзін – Уладару Цемры ў чорнай кароне,
У змрочнай краіне Мордар, там, дзе пануе Цень.
Адзін – уладарыць над імі, адзін – адшукаць іх,
Адзін – завабіць і ў цемры чорнай скаваць іх
У змрочнай краіне Мордар, там, дзе пануе Цень.

 

Піпін вызірнуў з свайго сховішча ў нетрах Гэндальфавага плашча. І не зразумеў, ці прачнуўся насамрэч, ці яшчэ сьпiць, агорнуты той самаю хуткаплыннай мараю, якая люляла яго гэтак доўга з пачатку вялікай скачкі. Цьмяны сусьвет мкнуў прэчкі, і вецер сьпяваў увушшу. Хобіт ня бачыў анічога, апрача зораў, што плынелі над галавою, а далёка праваруч магутныя цені паўднёвых гор падпіралі нябёсы. Сонны Піпін узгадваў, дзе ж яны праляталі й калі што прамільгнула паўзь іх, аднак успаміны ягоныя былі непрачнутыя, як ён сам, і няпэўныя.


Раім таксама паглядзець:
Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 1). Зьвяз Пярсьцёнка
14.99 р.

Толкін Джон Рональд Руэл. Уладар Пярсьцёнкаў (кніга 1). Зьвяз Пярсьцёнка

Кніга 1. Пераклад з ангельскае мовы Дзьмітрыя Магілеўцава й Крысьціны Курчанковай. – Менск, 2008. – 422 с. : іл.

Янсан Тувэ. Маленькія тролі і вялікая паводка
4.99 р.

Янсан Тувэ. Маленькія тролі і вялікая паводка

Казачная аповесць "Маленькія тролі і вялікая паводка" – першая з серыі кніг, прысвечаных мумітролям, чароўным і забаўным істотам, прыдуманым, апісаным і намаляваным выдатнай фінскай пісьменніцай і мастачкай Тувэ Янсан (1914 – 2001). Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту, а таксама ўсім аматарам і заўзятарам мумітроляў.

Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану
4.79 р.

Толкін Джон Рональд Руэл. Каваль зь Вялікага Вутану

Ня вельмі даўно – для тых, у каго доўгая памяць – і ня вельмі далёка – для тых, у каго доўгія ногі – стаяла вёска. Звалася яна Вялікім Вутанам, бо была большая за Малы Бутан, што хаваўся на некалькі міляў глыбей у лесе. А сама па сабе вёска была ня надта й вялікая, але ў тыя часы багатая, і людзей там жыло шмат – і добрых, і дрэнных, і сярэдніх – адным словам, розных, як паўсюль...