Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
Ці ў сацыяльных сетках: Facebook або ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Траццяк Сяргей. Брэсцкі мір і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі

Траццяк Сяргей. Брэсцкі мір і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі
3.49 р.
Вага: 200 г
Памеры: 0x0 мм



Лістапад 1917 – студзень 1919 г. / Мінск: Беларуская навука, 2009. – 208 с.

ISBN 978-985-08-1016-8

Кніга прысвечана важнай праблеме – паказу месца і ролі Брэсцкага міру 1918 г. у гісторыі грамадска-палітычнага жыцця Беларусі, і ў першую чаргу яго ўплыву на развіццё працэсаў дзяржаўнага будаўніцтва і нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа. Храналагічныя рамкі даследавання ахопліваюць час з лістапада 1917 г. да канца студзеня 1919 г. – ад пачатку перагавораў аб заключэнні “салдацкіх міроў” на расійскім Заходнім фронце Першай сусветнай вайны 1914 – 1918 гг. да аб’яднання Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі з Савецкай Рэспублікай Літвы ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР.

Работа напісана на падставе вялікай колькасці крыніц і літаратуры, стварае комплексную карціну грамадска-палітычнага жыцця Беларусі ва ўмовах складвання, дзеяння і распаду Брэст-Літоўскай сістэмы міждзяржаўных адносін на Усходзе Еўропы, а таксама афармлення новай геапалітычнай рэальнасці, звязанай з пачаткам польска-савецкага ваеннага канфлікту.

Прызначаецца для вучоных, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

ЗМЕСТ

Уводзіны

Глава 1. Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі падчас мірных перагавораў у Брэсце
1.1. Заключэнне перамір’я на Заходнім фронце
1.2. Перагаворы аб міры ў Брэст-Літоўску
1.3. Брэсцкая канферэнцыя і становішча Беларусі

Глава 2. Уздзеянне Брэсцкага міру на грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі
2.1. Усталяванне германскага акупацыйнага рэжыму і адносіны да яго насельніцтва Беларусі
2.2. Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі і спробы дзейнасці яе органаў ва ўмовах нямецкай акупацыі
2.3. Дадатковы савецка-нямецкі дагавор і пачатак зыходу акупантаў з тэрыторыі беларусі

Глава 3. Уплыў скасавання Брэсцкага міру на развіццё палітычных працэсаў у Беларусі
3.1. Новая грамадска-палітычная сітуацыя на беларускіх землях
3.2. Стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі і пазіцыя мясцовых палітычных сіл

Заключэнне
Дадатак. Дакументы з фондаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
Літаратура


Раім таксама паглядзець:
Гамулка Крысціна. Паміж Польшчай і Расіяй
4.49 р.

Гамулка Крысціна. Паміж Польшчай і Расіяй

Кніга прысвечана аналізу шырокага спектру палітычных ідэй, канцэпцый і праектаў польскіх арганізацый у дачыненні да Беларусі і беларусаў у 1918 – 1922 гадах. Разглядаюцца асаблівасці эвалюцыі канцэпцый ва ўмовах палітычнай нестабільнасці і іх сутыкненне з рэальнай практыкай дзяржаўнага будаўніцтва.

Унучак Андрэй. "Наша Ніва" і беларускі нацыянальны рух (1906 – 1915)
1.31 р.

Унучак Андрэй. "Наша Ніва" і беларускі нацыянальны рух (1906 – 1915)

У манаграфіі комплексна аналізуецца развіццё, арганізацыйныя структуры і ідэалогія нацыянальнага руху на пачатку XX ст. У цэнтры ўвагі знаходзіцца газета "Наша ніва", якая выходзіла ў Вільні ў 1906 – 1915 гг. Прасочваецца эвалюцыя беларускай палітычнай, эканамічнай, культуралагічнай думкі на старонках "Нашай нівы" і яе ўплыў на ідэалогію беларускага нацыянальнага руху.

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне
12.99 р.

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне

Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. – 670 старонак.

Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх выданьняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003) і "Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (Менск, 2006).