Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Трафімчык Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

Трафімчык, Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна
15.99 р.
Вага: 330 г
Памеры: 145x200 мм



Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны.

1939 год і Беларусь: забытая вайна.. Трафімчык, Анатоль. — Мінск : А.М. Янушкевіч, 2014. — 226 с.: іл.

ISBN 978-985-99340-2-5

Аўтар паставіў перад сабою даволі відавочную, але гэтым і арыгінальную задачу: паглядзець на пачатак Другой сусветнай вайны з рацыі беларускіх палітычных і нацыянальных інтарэсаў. Дзякуючы гэтаму даўно вядомыя факты і ацэнкі атрымалі іншае гучанне і вымярэнне. Беларускі погляд на пачатак вайны дазваляе зрабіць цалкам новыя і нечаканыя высновы.

Галоўная думка кнігі – Другая сусветная вайна пачалася для Беларусі менавіта ў 1939 годзе, а не два гады пазней пасля нападу фашысцкай Германіі на СССР. Аўтар ушчэнт разбівае штампы пра “вызваленчыя” матывы ў палітыцы сталінскага Савецкага Саюза адносна Заходняй Беларусі, створаныя савецкай ідэалагічнай машынай.

Вялікае месца ў выданні таксама адведзена рэакцыям грамадства на палітыку новай савецкай улады на заходнебеларускіх землях у першыя гады Другой сусветнай вайны.

Лёгкасць выкладання і сакавітасць жывой беларускай мовы дазволяць успрыняць гэтую кнігу самаму шырокаму колу чытачоў.

Трафімчык, Анатоль. 1939 год і Беларусь: забытая вайна

 

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА
РАЗДЗЕЛ I. На парозе новай эпохі: свет і Беларусь пасля Першай сусветнай вайны
РАЗДЗЕЛ II. Шлях да верасня 1939 года: Беларусь і суседзі паміж дзвюма сусветнымі войнамі
РАЗДЗЕЛ III. Выбух Другой сусветнай вайны: беларускае вымярэнне
РАЗДЗЕЛ IV. Усталяванне савецкай улады ў Заходняй Беларусі: механізмы і працэсы
ЗАКЛЮЧЭННЕ


Раім таксама паглядзець:
Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года
10.99 р.

Друждж Пётр. Бітва пад Оршай 1514 года

У кнізе польскага гісторыка Пятра Дружджа на фоне шырокага асвятлення міжнародных падзей у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе распавядаецца пра перадумовы, ход і наступствы бітвы пад Оршай, якая адбылася паміж войскамі Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы 8 верасня 1514 г. Асобныя часткі кнігі прысвечаныя аналізу розных відаў зброі, вайсковых фарміраванняў і тактычных прыёмаў вядзення бою.

Ляхоўскі Уладзімір. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915
12.99 р.

Ляхоўскі Уладзімір. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915 – 1918)

У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны.

Бярнацкі Вітальд. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648—1649
11.99 р.

Бярнацкі Вітальд. Паўстаньне Хмяльніцкага: Ваенныя дзеяньні ў Літве ў 1648 — 1649 гг.

Кніга Вітальда Бярнацкага даследуе першую фазу баявых дзеянняў, калі ў 1648-1649 гг. войскі казацкай Украіны занялі беларускае Палессе, каб не дазволіць літоўскаму войску прыйсці на дапамогу арміі Польскай кароны.

Кніга багата аздоблена, у тым ліку каляровымі графікамі і картамі, а таксама выявамі згаданых бітваў з нямецкіх выданняў другой паловы XVII ст.