Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Туронак Юры. Мадэрная гісторыя Беларусі

Туронак Юры. Мадэрная гісторыя Беларусі
8.69 р.
Вага: 1340 г
Памеры: 165x250 мм



Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. – 878 с., цьвёрд. вокл.

ISBN 978-80-86961-23-1

У дадзеным выданьні пад адной вокладкай сабраныя практычна ўсе найбольш значныя працы вядомага беларускага гісторыка з Варшавы Юр’я Туронка, у тым ліку рэвалюцыйныя для свайго часу "Вацлаў Іваноўскі і ідэя адраджэньня Беларусі" і "Беларусь пад нямецкай акупацыяй". Да сёньняшняга дня ня страцілі сваёй актуальнасьці і высокай навуковай каштоўнасьці і шэраг артыкулаў, прысьвечаных станаўленьню арганізаванага беларускага нацыянальнага руху ў пачатку ХХ ст. і далейшаму разьвіцьцю гэтага руху ў міжваенны пэрыяд і асабліва падчас ІІ сусьветнай вайны. Проста ўнікальнымі зьяўляюцца 2 бібліяграфічныя дасьледаваньні "Беларуская кніга ў ІІ Рэчы Паспалітай" і "Беларуская кніга пад нямецкім кантролем", забясьпечаныя анатаванымі альфабэтнымі каталёгамі ўсіх выяўленых дасьледчыкам кніг і брашураў адпаведнага пэрыяду. Акрамя таго, ў збор твораў уключана шмат публіцыстычных і краязнаўчых артыкулаў, надрукаваных Ю. Туронкам у 1950 – 1980 гг., перадусім на старонках беластоцкай "Нівы".

ЗЬМЕСТ

Прадмова

I. Нацыянальная мова і сьвядомасьць
Па плёнах пазнаеце іх
Па сьлядох "Свабоды"
Удзел М. Фальскага ў беларускім выдавецкім руху
Вакол абставінаў публікацыі "Дзядзькі Антона"
Генэза і аўтарства першага беларускага лемантара
З гісторыі беларускага выдавецкага руху ў 1902 – 1905 гадох
– Лёнданскія брашуры ППС
– Выдавецкія спробы БРП
– Беларускі "Круг" у Пецярбургу
– Кракаўская місія Багушэўскага
– Перад новым этапам
Узаемадачыненьні ППС зь беларускім рэвалюцыйным рухам у 1902 – 1906 гадох
Нежаданая рэспубліка
– Першы Ўсебеларускі зьезд
– Беларуская Народная Рэспубліка
– Савецкае Вялікае Княства Літоўскае
– Ніякай Беларусі!
– Правал фэдэрацыйных плянаў
– Рыскі трактат
Памяці Браніслава Туронка
– Ад аўтара
– Дзісеншчына – радзіма Туронкаў
– Зь сямейнай хронікі
– Юнацтва Браніслава Туронка
– Дзейнасьць на Дзісеншчыне 1917–1919 гг.
– Зноў Вільня (1919–1928)
– Ha пэрыфэрыі руху
– Ацэны
Дзейнасьць беларускага выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца" ў Пецярбургу
– Пералік кніг, выдадзеных суполкай "Загляне сонца і ў наша аконца"
Вацлаў Іваноўскі і адраджэньне Беларусі
– Ад аўтара
– Gente Rutheni, natione..?
– У пошуках канцэпцыі
– За нацыянальную сьвядомасьць
– З Расеяй ці з Польшчай
– Альтэрнатывы не было
– Новы шанец
– Біяграфічныя нататкі
"Іваноўскі быў нацыянальным дзеячам..."
Вацлаў Іваноўскі ў Пецярбургу (1899–1913 гг.)
Прарасейскі выбар Беларусі
– Камэнтар-паслоўе Анатоля Сідарэвіча
Цярністы шлях Беларусі
Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы
– Уступ
– Выдавецкая панарама
– Тэматычная структура
– Аб’ём і наклады
– Канфіскацыі
– Чытачы
– Агонія віленскага выдавецкага асяродку
– Дадатак
Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939–1944)
– Уступ
1. Аўтары і выдаўцы
1.1. Пэрыяд нямецка-савецкага супрацоўніцтва
1.2. Пасьля нашэсьця Нямеччыны на СССР
– Генэральная акруга Беларусь
– Краёвае выдавецтва Менск
– Выданьні ксяндза С. Глякоўскага
– Выданьні Школьнага інспэктарату
– Выдавецкія спробы БНС
– Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі
– Іншыя выдаўцы
– Генэральная акруга Літва
– Генэральная акруга Латвія
– Беластоцкая акруга
– Генэральнае губэрнатарства
– Нямеччына
– Нямецкія беларускамоўныя выданьні
2. Альфабэтны каталёг кніг і брашур
3. Бібліяграфічная характарыстыка выданьняў (Статыстычны аспэкт)
4. Кніга і палітыка
5. Біяграмы ўдзельнікаў кнігадрукаваньня
– Сьпіс скаротаў
Фабіян Акінчыц – правадыр беларускіх нацыянал-сацыялістаў
Сучасны Скарына

ІІ. Канфэсіі
Каталіцызм у Беларусі – маштаб праблемы
Да гісторыі Друйскага марыянскага манастыра
Беларускі каталіцызм учора і сёньня
Фармаваньне сеткі рыма–каталіцкіх парафіяў на Беларусі ў 1387–1781 гг.
Язэп Германовіч – сьвятар і пісьменьнік
Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску
– Ксёндз Станіслаў Глякоўскі
– Ксёндз Дзяніс Малец
– Ксёндз Казімер Рыбалтоўскі
– Ксёндз Пётар Татарыновіч
– Ксёндз доктар Язэп Рэшаць
Спробы адраджэньня Ўніяцкай Царквы на Беларусі ў ХХ стагодзьдзі
Канфэсійныя трансфармацыі на Беларусі і нацыянальная самасьвядомасьць
З пачыну пралата Сьцяфана Данісевіча
– Біскуп Данісевіч
– Ксёндз Ф. Будзька
– Айцец Баляслаў Пачопка. 30–я гады
– Сьпіс непэрыядычных каталіцкіх выданьняў на беларускай мове (1906 – 1917 гг.
Падрэзаныя крылы
– Ксёндз Генрык Бэта
Люцыян Хвецька

ІІІ. Вайна і акупацыя
Беларускае пытаньне ў палітыцы лёнданскага лягеру (1941 – 1944)
Генэза і дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады (сьнежань 1943 – чэрвень 1944
Польска–беларускія ўзаеміны падчас другой сусьветнай вайны
Беларусь пад нямецкай акупацыяй
– Уступ
– Нямеччына i Беларусь у 1915 – 1941 гадох
– Нямецкая палітыка на Беларусі ў часе першай сусьветнай вайны
– Узаемныя інтарэсы, кантакты i дачыненьні ў міжваенны пэрыяд
– Напярэдадні нападу фашысцкай Нямеччыны на СССР
– З надзеяй на хуткую перамогу (чэрвень-сьнежань 1941
– Савецкая эвакуацыя зь Беларусі
– Беларусь пад нямецкай вайсковай адміністрацыяй (чэрвень-жнівень 1941)
– На пачатку акупацыйнай цывільнай адміністрацыі (верасень-сьнежань 1941)
– Ад Масквы да Курску – беларускі калейдаскоп супярэчнасьцяў і канфліктаў (сьнежань 1941 – верасень 1943)
– Разьвіцьцё савецкага партызанскага руху
– Дзьве лініі бэрлінскай усходняй палітыкі
– Мэтады акупацыі на Беларусі
– Стаўка Кубэ на беларускі нацыяналізм
– Карныя акцыі і канфлікт Кубэ з СС
– Рэванш Кубэ і разьвязка канфлікту
– Настроі насельніцтва i пазыцыі палітычных групаў
– Напярэдадні татальнай катастрофы
– Апошні этап акупацыі (верасень 1943 – ліпень 1944)
– Дзейнасьць БЦР у Нямеччыне
– Заключэньне
– Сьпіс скаротаў
"Кожны чацьверты" і Курапаты
Гёбэльсу на пацеху
Загадка сьмерці Францішка Аляхновіча
Да генэзы БНП, або Як ствараліся міты
Падзея, невыгодная для ўсіх
Саюз беларускай моладзі ў Нямеччыне

IV. За кардонам
Перад Варшаўскім зьездам Беларускага грамадзка-культурнага таварыства
Да пасьпяховага ажыцьцяўленьня нашых мэт
За правільны шлях
Першы год працы
Гэта толькі пачатак
З дапамогай сяброў
Пара задумацца над тэатрам
Памяці Аляксандра Валкавыцкага (да 25–годзьдзя трагічнай сьмерці)
Нарыс разьвіцьця школьніцтва на Беласточчыне (1773 – 1939)
– Адукацыйная камісія
– Кураторыя Адама Чартарыйскага
– Паміж паўстаньнямі
– Дэвіз "самадзяржаўе, праваслаўе, народнасьць" у дзеяньні
– Першыя беларускія школы
– Барацьба за родную школу
Прынцып дабравольнасьці і яго дзеяньне
Другая бацькаўшчына Забэйды
Беласточчына на варштаце дасьледчыкаў
Беларускае школьніцтва на Беласточчыне ў пасьляваенны пэрыяд
– Уступнае слова
– Генэза і першы этап (1944 – 1948)
– Другі этап: аднаўленьне і разьвіцьцё (1949 – 1969)
а) Акцыя арганізацыі школаў
б) Структурныя зьмены
– На этапе школьнай рэформы (1970 – 1976)
а) Якасныя дасягненьні і патрабаваньні
б) Новыя праблемы
– БГКТ і школы
– Бібліяграфія
Акупацыйная школьная палітыка ў Беластоцкай акрузе (1941 – 1944)
Вечар паэзіі Надзеі Артымовіч
Габілітацыя др. Э. Смулковай
Вывучаюцца літаратурныя сувязі
Забытая ліра Веры Мурашкі
Пэйзажы Надзеі Артымовіч
М. Арол – нашаніўскі пясьняр Беласточчыны
Школа на Сьвентаерскай вуліцы
– Як узьнікла школа
– Адзіная ў Генэральным губэрнатарстве
– Над шыльдай школы
– Накшталт эпілёгу
Жыцьцё для асяродзьдзя
Пра Гальляша Леўчыка
Капрызная "Кудзельніца"
Невядомы нашанівец Янук Д.
Адзін народ, адна дзяржава
Віленшчына – вяртаньне да традыцыі
Непакорная Вера

V. Маргіналіі
Народная гаспадарка Савецкай Беларусі
Працяг слаўных традыцый
"Зроблена ў Польшчы"
Гісторыя, невыгодная для ўсіх
Праблема ўсходняй Беласточчыны
Дзяржава павінна трымаць курс
Дасьледчык акупацыіM

Камэнтары

Іменны паказьнік

Пра аўтара ў Вікіпэдыі.

"Першая кніга Юр'я Туронка "Беларусь пад нямецкай акупацыяй" была нагэтулькі наватарскім творам, што ня выклікала дыскусіі. Асяродзьдзе гісторыкаў не было (і дагэтуль ня ёсьць) гатовае да гэткай дыскусіі.

У сваёй наступнай кнізе Ю. Туронак узяўся за праблему тэарэтычна меншай вагі: біяграфію Вацлава Іваноўскага. У сапраўднасьці дасьледчы плян аўтара быў нашмат больш амбітны, чымся толькі апісаць лёс героя гэтай працы. Жыцьцяпіс Іваноўскага паслужыў Туронку за канву развагаў аб генэзе мадэрнага беларускага нацыянальнага руху. Чытаньне кнігі не пакідае сумневу, што аўтар уважае Іваноўскага праўдзівым творцам беларускага нацыянальнага адраджэньня". (Алег Латышонак "Беларускі гістарычны зборнік", № 2(6), 1996)

"Ю.Туронак пачынае з тэзы, што нямецкае ваеннае нашэсьце ў Заходняй Беларусі было сустрэта з радасьцю як з боку польскага, так і карэннага беларускага насельніцтва. Гэта ж тычылася ў значнай меры і ўсходняй часткі краіны, нягледзячы на акцыі вайсковых фармаваньняў. Прычыны такога стаўленьня дасьледчык шукае не ў ідэалягічных матывах, а ў незадаволенасьці жыхароў калектывізацыяй і жахам прымусовай высылкі ўва ўсходнія часткі СССР". (Сяргей Новікаў "Беларускі гістарычны агляд", Том 5, Сшытак 2 (9), Сьнежань 1998)

"У сваёй кнізе "Беларусь пад нямецкай акупацыяй" Юры Туронак прыводзіць дакумэнты, якія сьведчаць, што Кубэ пратэставаў супраць мэтадаў акупацыі Беларусі:

Масавыя расстрэлы або паленьне жанок і дзяцей ня маюць нічога супольнага з гуманным вядзеньнем вайны. Колькасьць вёсак, зьнішчаных у часе вялікіх паліцэйскіх апэрацыяў, перавышае колькасьць вёсак, спаленых партызанамі... Калі такімі мэтадамі дзейнічаць і надалей, няма чаго разьлічваць на ўціхаміраньне краю... Карныя апэрацыі часам ператвараюцца ў крывавыя оргіі... Дагэтуль, апроч абяцаньняў, у якія ня верыць ужо ніхто, мы практычна не даем нічога народам Усходу (рапарт Кубэ бэрлінскаму кіраўніцтву).

Сьмерць Кубэ была на руку ня толькі савецкім уладам, але і кіраўніцтву СС, і Туронак не выключае вэрсіяў пра тое, што замах падрыхтавалі СС і СД ці, прынамсі, не зрабілі нічога, каб прадухіліць яго. У падтрымку гэтага ён прыводзіць той факт, што за тыдзень працы сьледчай камісіі СС было высьветлена, што Мазанік і Осіпаву пераправілі ў Маскву, што, паводле Туронка, азначае, што СД мела інфарматараў у атрадзе, куды ўцяклі жанчыны. Гімлер, у сваю чаргу, сказаў, што толькі сьмерць выратавала Кубэ ад канцлягеру (Reitlinger G. The house built on sand. The conflicts of German policy in Russia 1939-45. London, I960)". (A.B. "Наша Ніва", 1999, 12 красавіка)

"Аўтар, стала жывучы ў Польшчы, мае пэўную перавагу перад навукоўцамі зь Беларусі ў магчымасьцях доступу як да саміх выданьняў, якія ён вывучае (асабліва гэта датычыць заходнебеларускіх), так і да зьвязаных зь імі матэрыялаў. Напэўна гэта, а таксама яго прафэсійныя якасьці гісторыка дазволілі Туронку стварыць два выключныя па сваім характары дасьледаваньні і закласьці падмурак гістарыяграфіі названых тэмаў". (Юрась Лаўрык "Беларускі гістарычны агляд", Том 8, Сшытак 1-2 (14-15), Сьнежань 2001)


Раім таксама паглядзець:
Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне
12.99 р.

Луцкевіч Антон. Барацьба за вызваленьне

Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. – 670 старонак.

Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх выданьняў твораў Антона Луцкевіча: "Да гісторыі беларускага руху" (Менск, 2003) і "Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва" (Менск, 2006).

Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус
12.49 р.

Латышонак Алег. Нацыянальнасьць – Беларус

У другой беларускамоўнай кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку Алега Латышонка (папярэдняй быў зборнік "Жаўнеры БНР") сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён.

150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі
6.49 р.

150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі

У папулярнай форме падаюцца разнастайныя звесткі з беларускай гісторыі пра найважнейшыя падзеі мінуўшчыны, пра выдатных дзяржаўных асобаў, славутых герояў, дзеячаў культуры. Аўдыёкніга адрасуецца шырокаму колу слухачоў.