Уладыкоўская Любоў. Духоўныя ідэалы ў сучаснай культуры Беларусі і каштоўнасці глабалізму

Уладыкоўская Любоў. Духоўныя ідэалы ў сучаснай культуры Беларусі і каштоўнасці г
1.83 р.
Вага: 370 г
Памеры: 150x205 мм



Мінск: БДУ, 2009. – 199 с.

ISBN 978-985-518-123-2

Кніга прысвечана праблеме духоўных асноў быцця і іх выяўленню ў беларускай культуры з улікам сацыякультурных трансфармацый сучаснасці. Раскрываецца праблема шматстайнага ўплыву глабалізацыйных тэндэнцый на характар развіцця нацыянальнай культуры. Кніга адрасуецца навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, усім тым, хто цікавіцца фундаментальнымі пытаннямі сацыяльнага жыцця і беларускай нацыянальнай культурай.

ЗМЕСТ

Прадмова

Частка першая. Духоўныя ідэалы. Гістарычныя і сучасныя канцэпцыі ідэалаў
§1. Паняцце духоўнага ідэалу ў старажытнай філасофіі і хрысціянстве
§2. Праблема ідэалу ў філасофіі новага часу
§3. Развіццё канцэпту духоўнага ідэалу ў сучаснай сацыяльна-гуманітарнай навуцы

Частка другая. Духоўныя ідэалы як фактар сацыякультурнага развіцця
§1. Сутнасць і рэалізацыя духоўных ідэалаў у сацыяльным быцці
§2. Беларускае асветніцтва на сучасным этапе
§3. Культурныя традыцыі і каштоўнасці як спосаб трансляцыі духоўных ідэалаў
§4. Сацыяльны прагрэс і культурнае развіццё: праблемы суаднясення

Частка трэцяя. Каштоўнасці глабальнай культуры ў кантэксце сучасных сацыякультурных працэсаў
§1. Некаторыя духоўна-культурныя аспекты сучаснай глабалізацыі
§2. Глабальныя праблемы і ідэалогія глабалізму
§3. Універсалізацыя духоўных каштоўнасцей

Частка чацвёртая. Светапоглядныя асновы нацыянальнай культуры
§1. Феномен этнічнай аперцэпцыі
§2. Нацыянальны светапогляд
§3. Духоўна-культурныя асновы нацыянальнай ідэнтычнасці: беларускі кантэкст

Частка пятая. Прыярытэты нацыянальна-культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ва ўмовах глабалізацыі
§1. Развіццё і ўзаемадзеянне нацыянальных культур у эпоху глабалізацыі
§2. Прыярытэты сацыякультурнага развіцця сучаснай Беларусі і нацыянальныя традыцыі
§3. Мэты і механізмы развіцця духоўнай культуры Беларусі ва ўмовах сацыяльнай трансфармацыі
§4. Духоўнае развіццё асобы: фарміраванне грамадзянска-патрыятычнай свядомасці ў кантэксце дыялогу культур

Бібліяграфія

Любоў Уладыкоўская - кандыдат філалагічных навук, аўтар 170 навуковых і навукова-папулярных прац па праблемах нацыянальна-культурнага і духоўнага развіцця Беларусі, кансалідацыі сучаснага беларускага грамадства, глабалізацыі, міжкультурнага дыялога. İніцыятар і арганізатар шэрагу нацыянальных і міжнародных навукова-асветніцкіх праектаў, накіраваных на пашырэнне прысутнасці беларускай культуры ў свеце.


Раім таксама паглядзець:
Голубеў Валянцін. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.
5.12 р.

Голубеў Валянцін. Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.

Дадзеная манаграфія – гэта першае даследаванне становішча сялянскай абшчыны ва ўсіх відах феадальнага землеўладання на тэрыторыі Беларусі ў XVI—XVIII стст. Разгледжаны асноўныя функцыі грамады як інстытута сялянскай самаарганізацыі, службовых асоб грамады, яе адносіны з землеўласнікамі.

Ракава Любоў. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у XIX—XX стст.
1.69 р.

Ракава Любоў. Эвалюцыя традыцый сямейнага выхавання беларусаў у XIX—XX стст.

У манаграфіі ўпершыню ў беларускай этнаграфіі на падставе матэрыялаў шматгадовых экспедыцыйных даследаванняў, дакументальных і літаратурных крыніц аналізуецца працэс эвалюцыі традыцый сямейнага выхавання беларусаў з эпохі капіталізму да нашых дзён ва ўзаемасувязі з сацыяльнай структурай грамадства, тыпам, структурай і сацыяльным статусам сям’і і г. д.

Бэрк Пітэр. Народная культура Эўропы ранняга Новага часу
0.28 р.

Бэрк Пітэр. Народная культура Эўропы ранняга Новага часу

Пер. анг. І. Ганецкай; пад рэд. А. Ліса. – Мінск: Тэхналогія, 1999. – 380 с. Цв. вокл.

Кніга адлюстроўвае агульную для гуманітарных навук апошніх дзесяцігоддзяў тэндэнцыю – павышаную цікавасць да народнай (традыцыйнай) культуры. Пры гэтым упершыню навуковым абагульненнем ахоплены культурны арэал усёй Эўропы ад Ірляндыі да Ўрала.