Унучак Андрэй. "Наша Ніва" і беларускі нацыянальны рух (1906 – 1915)

Унучак Андрэй. "Наша Ніва" і беларускі нацыянальны рух (1906 – 1915)
1.31 р.
Вага: 230 г
Памеры: 130x200 мм



Мінск: Беларуская навука, 2008. – 186 с., [5 арк.] іл.

ISBN 978-985-08-0982-7

У манаграфіі комплексна аналізуецца развіццё, арганізацыйныя структуры і ідэалогія нацыянальнага руху на пачатку XX ст. У цэнтры ўвагі знаходзіцца газета "Наша ніва", якая выходзіла ў Вільні ў 1906 – 1915 гг. Прасочваецца эвалюцыя беларускай палітычнай, эканамічнай, культуралагічнай думкі на старонках "Нашай нівы" і яе ўплыў на ідэалогію беларускага нацыянальнага руху. Адлюстравана ідэйна-палітычная барацьба ў Беларусі на пачатку XX ст. Разглядаюцца моцныя і слабыя бакі беларускага руху на пачатку мінулага стагоддзя, сувязь сацыялізму і беларускай нацыянальнай ідэі.

Для навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускага нацыянальнага руху.

ЗМЕСТ

Уводзіны

Раздзел 1. Гістарыяграфія і крыніцы
1.1. Стан распрацоўкі праблемы
1.2. Крыніцы

Раздзел 2. Стварэнне "Нашай нівы" і яе роля ў развіцці беларускага нацыянальнага руху
2.1. Арганізацыйнае станаўленне "Нашай нівы"
2.2. Сувязь "Нашай нівы" з беларускім сялянствам
2.3. "Наша ніва" – цэнтр згуртавання віленскай беларускай інтэлігенцыі

Раздзел 3. Уплыў "Нашай нівы" на фарміраванне ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху
3.1. Выпрацоўка "Нашай нівы" сацыяльна-эканамічных праграмных установак беларускага нацыянальнага руху
3.2. "Наша ніва" і праблемы фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі
3.3. "Наша ніва" і шляхі выбару грамадска-палітычнага развіцця Беларусі. Ідэйная барацьба з "заходнерусізмам" і польскім нацыяналізмам

Заключэнне
Дадатак
Літаратура


Раім таксама паглядзець:
Слоўнік мовы “Нашай Нівы” (1906—1915). У 5 т. Т. 1: А—Д
9.99 р.

Слоўнік мовы “Нашай Нівы” (1906—1915). У 5 т. Т. 1: А—Д

Укл. А. М. Анісім, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова, Г. К. Усціновіч; Пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мінск: Тэхналогія, 2003. — 624 с. Цв. вокл.

Наша Ніва: Першая беларуская газэта з рысункамі. 1911 г.
3.23 р.

Наша Ніва: Першая беларуская газэта з рысункамі. 1911 г.

Чацверты выпуск факсімільнага выдання першай масавай беларускай дэмакратычнай газеты пачатку ХХ стагоддзя ўтрымлівае нумары за 1911 год.

Слоўнік мовы “Нашай Нівы” (1906—1915). У 5 т. Т. 2: Д—Н
9.99 р.

Слоўнік мовы “Нашай Нівы” (1906—1915). У 5 т. Т. 2: Д—Н

Укл. І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова, Т. П. Скрыпко, Г. К. Усціновіч; Пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мінск: Тэхналогія, 2007. — 624 с. Цв. вокл.