![]() |
8.39 р.
Вага: 240 г
Памеры: 145x215 мм
|
Выкарыстоўваючы малавядомыя і невядомыя гістарычныя крьніцы, пераважна заходнеэўрапейскія, аўтар разглядае мову і культы старажытных ліцьвінаў, паходжаньне іх найменьня і этнічную прыналежнасьць. На падставе гэтага аналізу ён даводзіць славянскае паходжаньне таго племя, якое дало назоў Вялікаму Княству Літоўскаму.
Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць / Паўла Урбан. 4-е выд.— Мінск : Тэхналогія, 2014. — 216 с. — Супэрвокладка
ISBN: 978-985-458-256-6.
У дадатку да кнігі зьмешчаныя багатыя матэрыялы датлумачэньня паганскіх імёнаў, пачэрпнутыя з навуковых працаў, дзе дасьледуюцца імёны іншых індаэўрапейскіх народаў.
Адрасуецца гісторыкам, этнолагам, мовазнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Сярэднявечча.
ЗМЕСТ
ПРА ЭТНІЧНУЮ ПРЫНАЛЕЖНАСЬЦЬ СТАРАЖЫТНЫХ ЛІЦЬВІНОЎ
Япіскап Хрысьціян і Лукаш Давід пра Літву
Нататкі Жыльбэра дэ Лянўа
Сьведчаньні князёў
"Памылка" Энэя Сільвія Пікаляміні
Пра "італійскае паходжаньне" ліцьвіноў
Ліцьвіны й жамойты
Лівонская рыфмаваная хроніка
Згадка Эразма Цёлка
Дзе знаходзілася Аўкштота?
Славянскія словы ў лацінскіх тэкстах
Імёны старажытных ліцьвіноў
Пра паходжаньне найменьня "Літва"
Культы старажытных ліцьвіноў
Герб дзяржавы й назоў сталіцы
Сьціраньне мяжы паміж ліцьвінамі й русінамі
Дачыненьні з Жамойцяй
Заўвагі
МОВА СТАРАЖЫТНЫХ ЛІЦЬВІНОЎ
Заўвагі
Умоўныя скароты назоваў публікацыяў старых аналаў, хронікаў і дакумэнтаў
ДАДАТАК.
Матэрыялы да тлумачэньня славянскіх і ліцьвінскіх паганскіх імёнаў
Выкарыстаная літаратура і крыніцы