![]() |
3.69 р.
Вага: 180 г
Памеры: 205x290 мм
|
Казка / мастак Іван Іваноў. – Менск : Выдавец І. П. Логвінаў, 2010. – 28 іл. с.
ISBN 978-985-6901-77-8
Казка пра незвычайнае пераўвасабленне маленькага хлопчыка Яські і яго ўдзел у бітве вялікай Грунвальдскай.
Напісаная кніга ў былінным стылі, з добраю доляю фантазіі, аднак грунтуецца на гістарычных фактах. Шасцігадовы полацкі хлопчык Яська засмучаецца, што бацька не ўзяў яго з сабой на Грунвальдскую бітву з крыжакамі. Аднак тут здараецца цуд...
Прысвячаецца вялікай перамозе нашых продкаў на полі Грунвальдскім.
Аўтар кнігі – полацкі гісторык, выкладчык Полацкага ўніверсітэта Юры Ўсціновіч. Кніга адрасаваная маленькім чытачам.