Ваньковіч Валенцій. Альбом

Ваньковіч Валенцій. Альбом
4.39 р.
Вага: 240 г
Памеры: 150x175 мм



Кніга пра Валенція Вільгельма Ваньковіча – аднаго з нешматлікіх беларускіх мастакоў XIX стагоддзя, які пакінуў след не толькі ў культуры сваёй Бацькаўшчыны, але і атрымаў вядомасць далёка за яе межамі. Імя выдатнага мастака непарыўна звязана з Беларуссю, дзе ён правёў самы працяглы перыяд свайго творчага жыцця.

Біяграфія і спадчына. Валенцій Ваньковіч / Валентий Ванькович / Valenty Vankovich / Альбом на трох мовах: беларускай, англійскай і рускай. Аўтарка тэксту і складальніца Н. В. Сычова. — Мінск : Беларусь, 2012. — 64 с. : іл. — (Славутыя мастакі з Беларусі). — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-01-0939-2

Валенцій Вільгельм Ваньковіч – адзін з нешматлікіх беларускіх мастакоў XIX стагоддзя, які пакінуў след не толькі ў культуры сваёй Бацькаўшчыны, але і атрымаў вядомасць далёка за яе межамі.

Імя выдатнага мастака Валенція Ваньковіча непарыўна звязана з Беларуссю: тут ён з’явіўся на свет, тут нарадзіліся ягоныя дзеці, тут ён правёў самы працяглы перыяд свайго творчага жыцця, стварыў мноства партрэтаў сваіх сяброў, сваякоў, мясцовых шляхцічаў.

Кніга змяшчае артыкул пра творчасць мастака, біяграфію творцы, а таксама спіс змешчаных у альбоме ілюстрацыяў.

 

Валенцій Ваньковіч / старонкі з кнігі

 

Валенцій Ваньковіч / старонкі з кнігі

 

Валенцій Ваньковіч / старонкі з кнігі

Раім таксама паглядзець:
Шаранговіч Васіль. Кніжная графіка, станковая графіка, акварэль, малюнак
7.66 р.

Шаранговіч Васіль. Кніжная графіка, станковая графіка, акварэль, малюнак

Васіль Шаранговіч – народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станковай графікі. За больш як сорак год актыўнай творчасці праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кнігаў, многія з каторых былі адзначаная рознага кшталту прэміямі і ўзнагародамі, у тым ліку чатырма дыпломамі і медалямі Францыска Скарыны.

Орда Напалеон. Шлях да Бацькаўшчыны
64.99 р.

Орда Напалеон. Шлях да Бацькаўшчыны

Перавыданне шыкоўнага фаліянта на амаль паўтысячы старонак, якое ўжо паспела было зрабіцца бібліяграфічнаю рэдкасцю!

Гэтая ўнікальная кніга-альбом – найбольш поўная беларускамоўная навуковая манаграфія пра знакамітага сына Палесся, выдатнага майстра алоўка, вядомага кампазітара і піяніста Напалеона Орду (1807 – 1883). Выдадзеная на дыхтоўнай паперы і багата аздобленая малюнкамі.

Блюднік Уладзімір. Вяртаньне / Bludnik Uladzimir. Powrót
2.84 р.

Блюднік Уладзімір. Вяртаньне / Bludnik Uladzimir. Powrót

Тое, чым ёсьць вяртаньне мастака Блюдніка на Радзіму, гэта ня столькі вяртаньне, колькі спроба пасадзіць бульбу ў калісьці ўзаранай баразьне. Зусім неістотна, што яго ведаюць больш там, дзе ён жыве, а ня дзе нарадзіўся, бо беларускім мастаком ён не рабіўся ды не пераcтаваў быць ніколі. Беларускасьць гэта не элемэнт ягонага мастацтва. Беларускасьць ёсьць ягоным мастацтвам...