Абвестка

 

 

 

У выпадку ўзнікнення дадатковых пытанняў будзем радыя адказаць на іх з 10.00 да 18.00 па тэлефонах: +375-29-632-91-29 (Вераніка), +375-29-856-42-01 (Міхась).
Або па электроннай пошце: prastora@prastora.by
І ў сацыяльных сетках: Facebook ці ўКантакце.

 

 

 

Абвестка

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок
6.09 р.
Вага: 400 г
Памеры: 0x0 мм



Сюжэт аповесці пабудаваны на тым, што гарадскі хлопчык прыязджае на канікулы ў вёску да бабулі і ў час святкавання Купалля знаёміцца з дзядком, які распавядае яму і ягоным сябрам паданні пра Змея, ваўкалакаў, дамавікоў, русалак, Вужынага цара. Пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, далёкае мінулае робіцца блізкім і зразумелым.

Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок: для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту / Аляксандр Вашчанка, мастак М. У. Мароз. — Мінск : Рэдакцыя газеты "Звязда", 2012. — 136 с. — Цвёрдая вокладка.

ISBN 978-985-90303-7-6

Сюжэт аповесці пабудаваны на тым, што гарадскі хлопчык прыязджае на канікулы ў вёску да бабулі і ў час святкавання Купалля знаёміцца з дзядком, які распавядае яму і ягоным сябрам паданні пра Змея, ваўкалакаў, дамавікоў, русалак, Вужынага цара. Пераплятаюцца гісторыя і сучаснасць, далёкае мінулае робіцца блізкім і зразумелым.
Аповесць "Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок" уключана Міністэрствам адукацыі ў спіс літаратуры для факультатыву "Спадчына".

ЗМЕСТ

ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!
Глава першая
Змей
Глава другая
Ваўкалакі
Глава трэцяя
Дамавік
Глава чацвёртая
Русалка
Глава пятая
Вужыны Цар
МІФАЛОГІЯ БЕЛАРУСАЎ. Кароткі слоўнік
СПІС РЭКАМЕНДУЕМАЙ ЛІТАРАТУРЫ.

 

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок / старонкі з кнігі

 

Вашчанка Аляксандр. Хлопчык Лёкса і Купальскі Дзядок / старонкі з кнігі

 


ПАВАЖАНЫ ЧЫТАЧ!

Напачатку была Прыгажосць. Яна існавала ў кожным стварэнні Прыроды: ад сівога валуна да магутнага дуба, ад мудрай змяі да смелага ваўка, ад вольнай птушкі да чалавека. Чалавека яшчэ наіўнага, але не абцяжаранага дасягненнямі і хібамі цывілізацыі. Чалавека, які бачыў прыгажосць і захапляўся ёю. Чалавека, які адчуваў непарыўную кроўную сувязь з прыродным асяроддзем. Чалавека, які шанаваў і абагаўляў усё жывое. Даверлівы розум першых людзей шукаў сілы, якія кіравалі Прыродай і чалавечымі паводзінамі.

«Усё навакольнае асяроддзе, ад зямных нетраў да недасягальнага Космасу, у беларусаў некалі было напоўнена багамі і дэманічнымі істотамі», — сцвярджае У. А. Васілевіч, даследчык беларускай міфалогіі. Іх шанавалі, ім пакланяліся і стараліся задобрыць. Яны стварылі непаўторную і адметную міфалагічную прастору беларусаў, якія сёння добра ведаюць пра подзвігі Геракла і Адысея і не могуць назваць ніводнага персанажа беларускіх міфаў. Чаму?

Пра адну з галоўных прычын сказана ў другім томе «Міфаў народаў свету»: «Славянскія міфалагічныя тэксты не захаваліся, і рэлігійна-міфалагічная цэласнасць язычніцтва была разбурана ў перыяд хрысціянізацыі славян». Удумайцеся ў гэтыя скупыя словы. Хрысціянства існуе ў нас каля 9 стагоддзяў, а першыя людзі з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі 100-40 тысяч гадоў назад. Пласт самабытнай культуры быў амаль вынішчаны. Кроў стыне ад гэтых слоў, бо нават тое, зусім нямногае, што пашчасціла сабраць вучоным і аматарам за два апошнія стагоддзі, што цудам захавалася ў казках і легендах, у паданнях і абрадах, паказвае, якім багатым і разнастайным быў духоўны свет нашых продкаў.

Мне хацелася зазірнуць у душу майго далёкага продка, даведацца пра яго мары і спадзяванні, каб потым данесці іх да цябе, мой чытач.

Калі гэта атрымалася, значыць, праца мая недарэмная.


Раім таксама паглядзець:
Аляксеева Вольга. Куды блінок закаціўся
6.79 р.

Аляксеева Вольга. Куды блінок закаціўся

«Куды блінок закаціўся» — гэта кніга, якая адкрывае новую серыю «Выдавецкага дома «Звязда» пад назвай «Казачны куфэрак». Зборнік складаюць як празаічныя, так і вершаваныя казкі вядомых сучасных аўтараў. Кожная з іх — цікавая і арыгінальная, вучыць дабрыні, спагадзе, павазе да бацькоў, любові да Радзімы.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае
4.99 р.

Масла Алена. Пацучок Фэлік падарожнічае

Кніга расказвае пра пацучка Фэліка, няўрымслівага і летуценнага жыхара гарадскіх сутарэнняў. Яму ўсё адно, што думаюць пра яго людзі і што многія яго нават баяцца. Ён задумаў пазнаёміцца са светам, які нашмат большы, чым яго родныя сутарэнні, і стрымаць адважнага падарожніка не могуць ніякія перасцярогі.

Замак з паперы. Мірскі замак
5.99 р.

Замак з паперы. Мірскі замак

Мірскі замак – адзін з першых каменных прыватных замкаў Вялікага Княства Літоўскага. Легенда і адна з пярлінаў беларускага дойлідства!

Дзіцячы альбом (на двух дысках)
8.99 р.

Дзіцячы альбом (2CD)

Паўтары гадзіны гучаньня на двух дысках + тэксты, ноты і караоке на некаторыя песьні!

У 2010 годзе выйшаў дыск "Дзіцячы альбом. Частка першая", на якім былі прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень для дзяцей у арыгінальных апрацоўках. І вось доўгачаканая добрая навіна: завершаная праца над другою часткаю "Дзіцячага альбому"! Прадстаўляем вашай увазе выніковае выданьне, складзенае з абедзьвюх частак і зробленае ў фармаце падвойнага CD.