Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа

Васючэнка Пятро. Ад тэксту да хранатопа
13'600 р.
Вага: 230 г
Памеры: 130x200 мм
4.2
Сярэдняя: 4.2 (5 votes)

Артыкулы, эсэ, пятрогліфы. — Мінск: Галіяфы, 2009. — 200 с. — (Другі фронт мастацтваў).

ISBN 978-985-6906-13-1

Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача ХХІ стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П. Васючэнка падсумоўвае шматгадовы досвед назіранняў за лініяй жыцця літаратуры. У “Пятрогліфах” — адмысловых крытычных мініяцюрах — сусветная літаратура паўстае як нязмушаны, жывы працэс, у фрагментах і як цэлае.

ISBN 978-985-6906-13-1

Змест

Літаратура катастроф і лабірынтаў (замест прадмовы)

ТРАНСЦЭНДЭНТАЛЬНЫЯ КЛАСІКІ
Купала і літаратурны свет
“Таемны вы, зямлі скрыжалі!..” Мастацкія таямніцы Якуба Коласа
Лесунова люстэрка. Максім Багдановіч і сімвалізм
Зачараванасць патаёмным. Максім Гарэцкі і сімвалізм
“Ручаёвая” трансцэндэнцыя: мадэль чалавечага існавання ў паэзіі Алеся Гаруна
Першаадкрывальнік з роду Ластаў. Мастацкія адкрыцці Вацлава Ластоўскага
Апраметная і рай Уладзіміра Караткевіча

АНАТОМІЯ АДНАГО ШЭДЭЎРА
Вочы палясоўшчыка. (“Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына)
Містычнае падарожжа Мацея Бурачка. (“Быў у чысцы!” Францішка Багушэвіча)
“А проста я тутэйшы чалавек!”. (Трагікамедыя”Тутэйшыя” Янкі Купалы)
Незнішчальная радасць “Паўлінкі”. (Камедыя “Паўлінка” Янкі Купалы)
Змаганне з простай лініяй. (“Ладдзя Роспачы” Уладзіміра Караткевіча)

ВЫНІКОВЫЯ ЭСЭ
Беларус вачыма беларуса
Пятрогліфы (2003—2008)
Ад тэксту да хранатопа. Канспект лекцыі, які пераўтварыўся ў эсэ


Раім таксама паглядзець:
6'800 р.
0

Васючэнка Пятро. Піраміда Ліннея

Вершы. — Мінск: Галіяфы, 2008. — 76 с. — (Другі фронт мастацтваў).

12'800 р.
5
Сярэдняя: 5 (усяго галасоў 3)

Васючэнка Пятро. Каляровая Затока : экалагічная казка

Маст. Алена Кійко. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 143 с. : іл. – (Казкі XXI стагоддзя).

Лойка Алег. Займальная літаратура
12'200 р.
4.75
Сярэдняя: 4.8 (усяго галасоў 4)

Лойка Алег. Займальная літаратура

Тут можна даведацца: чаму той ці іншы пісьменнік узяў сабе менавіта гэты псеўданім, хто і з кім сябраваў, як цяжка творцам даецца праца над сапраўдным мастацкім творам, хто быў рэальным прататыпам таго або іншага героя і шмат чаго іншага.