Верас Зоська. Я помню ўсё

Верас Зоська. Я помню ўсё
12.99 р.
Вага: 950 г
Памеры: 170x245 мм



Успаміны, лісты. Укладаньне, падрыхтоўка тэксту, прадмова, камэнтар, іменны паказьнік, кампутарны набор, рэдактура і карэктура: Міхась Скобла. — Гародня – Wroclaw : Гарадзенская бібліятэка, 2013. — 476 с. — Цьвёрдая вокладка.

ISBN 978-83-7893-104-1

Выданьне прымеркаванае да 120-х угодкаў Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай; 1892-1991) – пісьменніцы, лексыкографа, перакладчыцы, асьветніцы, грамадскай дзеячкі. У аднатомавіку без купюраў друкуюцца яе ўспаміны і 386 лістоў (367 – упершыню), адрасаваных яе гарадзенскім карэспандэнтам.

ЗМЕСТ
Міхась Скобла. А думкі ляцелі ў Гародню
Аўтабіяграфія
Успаміны
  Старое Гродна
  Гродзенскі гурток беларускай моладзі
  Дзесяць месяцаў у Варшаве і пачатак вайны
  Праца ў Таварыстве помачы ахвярам вайны і дзіцячых прытулках
  Пяць месяцаў у Менску
  Падарожжа ў Пецярбург і менская батлейка
  Менскія зьезды
  Розныя бежанцы і Фабіян Шантыр
  Вір грамадскага жыцьця
  Апошні год у Менску
  Пяць гадоў у Альхоўніках
  Вільня
  Шлюб з Антонам Войцікам і пераезд у Чыгуначную калёнію
  Таварыства "Пчала" і часопіс "Беларуская борць"
Лісты
Камэнтар
Іменны паказьнік

Аўтабіяграфія

Радзілася я 30 верасьня 1892 году ў мястэчку Мяджыбаж паміж двума Бугамі-рэкамі, у Падольскай губэрніі Лятычаўскага павету, г.зн. на Украіне, у сям’і вайсковага. Бацька мой, Антон Сівіцкі, паходзіў з Гродна, маці, Эмілія з Садоўскіх, – з Сакольскага павету, дзе яе бацькі мелі невялікі фальварак Альхоўнкі.

Ад наймалодшых гадоў кожнае лета я з маткай праводзіла ў Сакольшчыне, наведываючы часта i дзядоў у Гродне. Хоць удома гаварылі па-польску, баць¬ка мой палякам сябе не лічыў. Лічыў сабе літвіном, у тым значэньні, як Адам Міцкевіч лічыў сваю бацькаўшчыну Літвой.

3 улюбёнымі паэтамі бацькі — А. Міцкевічам i У. Сыракомлем — я пазнаёмілася, маючы 10 гадоў. Тады, помню, седзячы на сходках ганку, чыта-ла "Пана Тадэвуша". У гэтым самым часе бацьку на імяніны навучылася выня-так твору У. Сыракомлі "О budownictwie Wilna" (дванаццаць старонак друку). Агульнага назову твора ня помню.

Паэзія, знаёмства з прыродай, туга па роднай Гродзеншчыне – усё гэта ўзгадавалі ў маёй душы бацькі. Маючы 9-10 гадоу, пачала пісаць апавяданьні i вершы — наіўныя, дзяцінныя.

Першапачаткова бацькі вучылі мяне самі. Уся-го, з музыкай уключна. Толькі у 1904 годзе маці выехала са мной у Kieў, дзе я паступіла ў прыватную гандлёвую школу — Частное коммерческое училище Людмилы Николаевны Володкевич.

Гэта была школа ў тыя часы, xi6a, самая прагрэсіўная ў Pacei. Багатая бібліятэка з кніжкамі ў розных мовах, кабінэты фізыкі, хіміі, біялёгіі, фатаграфічныя лябараторыі. Абавязковыя мовы — нямецкая i французкая (ясна, па-за расейскай), неабавязковыя — ангельская i польская.

Пачынаючы з трэцяй клясы — клясовы часапіс. Шматлікія экскурсіі, на якіх праводзіліся лекцыі батанікі. Гурткі — літаратурны, біялягічны i г.д. Вось тады, ужо у школе, зарадзілася у мяне зацікаўленьне літаратурай i батанікай.

У 1906 годзе, летам, першы раз трапілі мне ў рукі "Наша Ніва", "Дудка беларуская" i "Смык". Наколькі яны мяне ўразілі i спадабаліся, відаць з таго, што ў клясовай працы з польскай мовы "Charakterystyka Litvy" я старалася выясьніць розьніцу між літвінамі i беларусамі i прыводзіла, як доказ асобнай беларускай мовы, "Нашу ніву", "Дудку" i "Смык". Разумеецца, зроблена гэта было па-дзіцячаму. А усё ж...

На жаль, навука у гэтай школе, якая пакінула ў маёй псыхіцы немалы сьлед, нечакана абарвалася. У 1907 годзе, у лістападзе, памёр раптоўна мой бацька. Аставацца надалей у Kieвe нам з маці не хацелася. Цягнула да cвaix. Я скончыла вясной 1908 году чацьвёртую клясу, i мы выехалі ў Гродзеншчыну. У 1909 годзе я паступіла у 6-ю клясу прыватнай жаночай гімназіі К. Баркоўскай. Праграма гэтай гімназіі больш адпавядала праграме кіеўскай школы, чым у дзяржаўных гімназіях.

У тым жа 1909 годзе, увосень, я стала на тую сьцежку, па якой iшлa праз усё дальнейшае жыцьцё. Менавіта увосень 1909 году арганізаваўся Горадзенскі гурток беларускай моладзі. Адразу на арганізацыйным сходзе мяне выбралі бібліятэкарам гуртка. 3 гэтай прычыны завязалася карэспандэнцыя з віленскай Беларускай кнігарняй, рэдакцыяй «Нашай Нiвы», суполкай "Загляне сонца і ў наша ваконца", а пазьней i асабістае знаёмства з віленскімі беларусамі. Паміж іншым, Іван Уладзіміравіч Саламевіч знайшоў у apxiвax "Нашай Нівы" мае лісты з таго часу.

У 1912 годзе я скончыла гімназію, а у 1913-м выехала ў Варшаву на 10-месячныя курсы агародніцтва, садаўніцтва і пчалярства. Узяцца за даўжэйшую i саліднейшую навуку не пазваляла здароўе.

Яшчэ у 1912-13 гадах я пачала складаць "Батанічны зельнік", ставячы на першае месца назовы расьлін у беларускай мове. Падчас вайны (Першай сусьветнай) зельнік прапаў, але запісаныя назовы засталіся.

Скончыўшы курсы 1 ліпня 1914 году, я атрымала пасьведчаньне "аб'яздовага інструктара" i мела намер адбыць яшчэ хоць бы аднагадовую практыку. Але пачалася Першая сусьветная вайна. Выехаць нікуды не змагла i практыку адбывала ў свайго дзеда, замілаванага садаўніка i пчаляра. Ён, паміж іншым, вучыўся пчалярства у Варшаве ў пчаляра Лявіцкага, якога іменем названы рамовы вулей яго ж канструкцыі. У вольны час далей запісывала назовы расьлін, да таго песьні, загадкі, прыпеўкі.

У жніўні 1915 году я разам з маткай выехала у Менск. Там працавала ў Камітэце Таварыства помачы ахвярам вайны i іншых арганізацыях (у Беларускім нацыянальным камітэце, у Цэнтральнай Радзе беларускіх арганізацый, у Вялкай Беларускай радзе, у Беларускай сацыялістычнай грамадзе) — усюды сакратаркай. Найбольш працавала у Таварыстве по¬мачы ахвярам вайны (дарэчы, мая маці — таксама). У якой ролі — цяжкавата акрэсьліць, бо мая праца мянялася часта: была там, дзе была якраз патрэбная. Менш-больш так: загадчыцай сталовак, пасьля загадчыцай дзіцячага прытулку, загадчыцай ткацкай працоўні, скарбнікам, сакратаром і г.д. Мела таксама працу ў сваім фаху, бо Камітэт помачы ахвярам вайны правёў 6-тыднёвыя (45 дзён) курсы агародніцтва i пчалярства для бежанцаў. Лекцыі вяліся па-беларуску, а дазвол на курсы быў выданы Міністэрствам земляробства.
У 1918 годзе, пад восень, вярнулася у Горадзеншчыну. Пяць гадоў пражыла ў дзедаўскім фальварку (дзеда ўжо не было) Альхоўшках. Тады далей апрацоўвала "Батанічны слоўнік" (быў выданы у 1924 годзе рэдакцыяй газэты "Голас беларуса") i — супольна з украінскім аграномам Міхайлам Бароўскім — кніжку "Медадайныя расьліны". Украінец пісаў па-украінску, я — па-беларуску. Толькі доля нашай працы была не аднолькавая. Ён скончыў i выдаў у Львове сваю кніжку, багата ілюстраваную, а мая работа друкавалася пакрысе на старонках "Беларускай борці". І то ня ўся.

У канцы 1923 году я ўжо настала у Вільні. Адразу засадзілі мяне адміністратаркай грамадаўскіх газэт на Віленскай,12. У вольны ад сваей працы час я ў 1927 годзе пачала рэдагаваць i выдаваць дзіцячую часапісь "Заранка", а таксама "Гаспадарчы дадатак" да газэтаў (раз у месяц).

У 1928 годзе арганізуецца Беларускае каапэратыўнае таварыства "Пчала" з абмежаванай адказнасьцю. Выбіраюць мяне старшынёй. У 1934 годзе таварыства "Пчала" пачынае выдаваць свой орган "Беларуская борць" пад маёй рэдакцыяй. У 1935 годзе "Пчала" арганізуе завочныя курсы па збору медадайна-лекарскіх i лекарскіх зёлак. Гэтыя курсы апрацоўваем удваіх са студэнтам-мэдыкам В. Тумашам.

Нядоўга трывае час дзейнасьці. У 1931 годзе гасьне "Заранка". У 1938-м перастае выходзіць "Беларуская борць". Зачыняецца таварыства "Пчала". Наступае некалькі гадоў нейкага духовага летаргічнага сну...

А пасьля мяне "разбудзілі", намовілі пісаць успаміны. "Разбудзіў" мяне Арсень Сяргеевіч Ліс. У 1977 годзе ўспаміны скончаны. Знаёмства з сучаснымі беларускімі пісьменьнікамі, карэспандэнцыя з імі. Час ад часу ўдаецца пераслаць нейкую патрэбную вестку... Так канчаецца жыцьцё...

Трэба дадаць, што мае дробныя працы друкаваліся: У 1911-1913 гадах у "Нашай Ніве" пад псэўданімам Мірко — "Песьня сіраты", "Ветру", "Дайце прыязьнь людзкую"; у "Вольнай Беларусі" (Менск) — "Нёману", "Толькі сон у 20-30-я гады ў "Студэнцкай думцы", у "Шляху моладзі", у кніжцы-зборніку "Наша праца" (Дзяржаўнае выдавецтва у Львове; зборнік запраектаваны для дзьвюхмоуных школаў, год выданьня — 1937), у "Хрэстаматыі" I. Дварчаніна i, зразумела, у "Заранцы" i "Беларускай борці", некалькі гадоў — у адрыўных календарах, дзе бывалі парады па агародніцтву, пчалярству, садаўніцтву i жаночай гаспадарцы. Ляжаць рукапісы перакладаў: "Палаючае сэрца Данка" М. Горкага i "Цыганка Аза" Ю. Крашэускага.

 

Зоська ВЕРАС, сапр.: Людвіка Антонаўна СІВІЦКАЯ-ВОЙЦІК (30 верасня 1892, пас. Мяджыбаж, цяпер Лятычаўскі раён, Хмяльніцкая вобласць, Украіна — 8 кастрычніка 1991, Вільнюс; Псеўданімы: Зоська Верас; А. Войцікава; Мама; Мірко; Л. Савіцкая; Шара Пташка) — беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч.

Больш падрабязна пра Зоську Верас на вікіпедыі.


Раім таксама паглядзець:
Рыгор Барадулін. У неба пехатою
7.99 р.

Рыгор Барадулін. У неба пехатою

Апошнія па часе напісання вершы класіка беларускай літаратуры.
Кнігу “У неба пехатою” склалі вершы апошніх трох год. Заключныя вершы кнігі напісаныя ў канцы лютага 2014 года — літаральна за пару дзён да сыходу.

Расповяды пра каханне
6.99 р.

Каляда Андрэй. Расповяды пра каханне (DVD)

Аўдыёкнігазбор перакладаў на DVD. Агульны час гучання: 51 гадзіна 20 хвілінаў.

Пераклады на беларускую мову выбраных твораў (апавяданні, аповесці) рускіх і савецкіх класікаў – ад Мікалая Гогаля і Міхаіла Лермантава да Антона Чэхава, Івана Тургенева і Льва Талстоя. Пераклад Андрэя Каляды.

Бураўкін Генадзь. Нагаварыцца з зоркамі
6.99 р.

Бураўкін Генадзь. Нагаварыцца з зоркамі

У новую кнігу аднаго з найяскравейшых прадстаўнікоў славутага "філалагічнага пакалення" паэта Генадзя Бураўкіна ўвайшлі выбраныя вершы апошняга часу — 2010-2013 гадоў

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды
24.99 р.

Арлоў Уладзімер. Імёны Свабоды

"Імёны Свабоды" – гэта 300 гістарычных партрэтаў герояў беларускай свабоды XVIII – XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды інш.