![]() |
3.99 р.
Вага: 120 г
Памеры: 100x140 мм
|
Санеты, песні, вершы, паэма. — Мінск : ТФ “Тэмікс”, 1996. — 172 с.
ISBN 985-6210-30-5
Паэтычны зборнік “Пад крылом лебядзіным…” з шэрагу тых кніг, якія пішуцца ўсё жыццё, калі добрым дарадцам аўтару становяцца мудрая развага, сталасць і вопыт. Шырокі выбар тэм, дакладнасць і вобразнасць слова, адметнасць мастацкага бачання суровай рэчаіснасці – усё гэта належыць па-сапраўднаму таленавітай і самабытнай паэзіі, што, несумненна, спадабаецца нават самым патрабавальным чытачам.
ЗМЕСТ
Паэтычны азімут: рух праз Чарнобыль (прадмова Віктара Гардзея, рэдактара аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Івана Мележа)
Раздзелы.
Гарнуся да Святла, Дабра, Любові (санеты)
Гары, касцёр зары… (песні)
Лаўлю душой зямных пачуццяў зрух… (песні, вершы)
З вымераў зорна-земных вартых… (вершы)
Баюся, быць бядзе… (паэма)
Мікалай Фёдаравіч Віняцкі Паэт. Нарадзіўся 13 красавіка 1939 года ў вёсцы Чыгірынка Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля заканчэння мясцовай сямігодкі вучыўся ў Мінскім політэхнікуме.
Працоўны шлях пачаў тапографам. Без адрыву ад вытворчасці скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру пры Беларускім тэхналагічным інстытуце. Усё сваё далейшае жыццё прысвяціў тапографа-геадэзічнай дзейнасці. Кандыдат тэхнічных навук па спецыяльнасці "Геадэзія". Да выхаду на пенсію працаваў галоўным рэдактарам Беларускага картографа-геадэзічнага аб'яднання "Белгеадэзія". Жанаты, мае дваіх дзяцей. Літаратурнай дзейнасцю займаўся са школьных гадоў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Памёр 14 кастрычніка 2013.
Аўтар кніг паэзіі:
"Пад крылом лебядзіным…" (1996),
"Каб не пагасла зорачка надзей…" (1998),
"Загойвай боль, сінь яснавокай зоркі" (1999),
"Адзвінелі жытоў каласы" (2001),
"Залатое пачуццяў руно" (2004).